Серада, 22 красавіка 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Беларуска вярнула польскай авіякампаніі падушку і плед, якія выпадкова «скрала» з самалёта. І атрымала нечаканы адказ

MOST MOST
18 чэрвеня 2025, 12:32
Гісторыі
A A
падушка Lot

Новы набор, які атрымала Валерыя ў падарунак. Крыніца: CityDog

Некалькі гадоў таму беларуска Валерыя (імя змененае) скарысталася паслугамі авіякампаніі LOT — і забрала плед і падушку, якую выдавалі пасажырам падчас палёту. Праз тры гады Валерыя вырашыла вярнуць рэчы авіякампаніі — і атрымала нечаканы адказ. Дзяўчына расказала CityDog.io, як маленькі жэст падзякі можа змяніць успрыманне жыцця.

— На той момант я рэдка карысталася самалётамі. Той пералёт быў начным, нам выдалі запакаваныя наборы – падушку і плед. Я распакавала набор і скарысталася ім — думала, што гэта кшталту аднаразовага посуду. Чамусьці ў мяне было перакананне, што пасля палёту ўсё, чым карысталіся людзі, выкідваецца. Было нават шкада, бо гэта ж неэкалагічна!

Падумала, што не ганарлівая — забяру, каб рэчы не выкідаліся. Больш за тое, я ляцела з мінімумам рэчаў на новае месца жыхарства, таму ў першыя часы пледзік мне вельмі прыдаўся. Напрыклад, калі я толькі прыехала ў Польшчу, моцна захварэла, але не паспела набыць коўдру. Таму накрывалася ўсім, чым магла: зімовай курткай і ў тым ліку пледам з самалёта.

«Стала сорамна. Атрымліваецца, скрала»

— Праз некаторы час нехта са знаёмых сказаў, што не трэба было забіраць набор, бо пасля палёту рэчы сціраюць і выдаюць новым пасажырам. Мне стала сорамна. Атрымліваецца, скрала рэчы. Але на той момант у мяне яшчэ не было яснасці, што рабіць з гэтай сітуацыяй. Першая думка — трэба ехаць у варшаўскі аэрапорт і шукаць нейкае акенца ці службу. Так, на той момант у маёй свядомасці авіякампанія і будынак аэрапорта падзяляліся не вельмі моцна.

Сваю разгубленасць яшчэ тлумачу і тым, што сказаўся пераезд у новую краіну. На той момант сіл хапала толькі на тое, каб разабрацца з першаснымі рэчамі: знайсці жытло, зразумець, як працуюць крамы. Побыт у эміграцыі вельмі адрозніваецца — і на яго першы час траціцца ў пяць разоў больш высілкаў, чым дома.

Авіякампанія падзякавала за шчырасць — і даслала новы камплект

— Цягам трох гадоў я перыядычна глядзела на гэты плед. Разумела: гэта не добра, што ў мяне ляжаць чужыя рэчы. Але пры гэтым было і няёмка іх вяртаць — прызнацца ўласніку, што я ўзяла іх без дазволу.

У апошні час я стала часцей атрымліваць і дасылаць пасылкі — гэта стала для мяне ўжо звыклай рэччу. Урэшце пазл склаўся: проста загугліць адрас авіякампаніі і выслаць плед. Справа дзесяці хвілін.

Праз некалькі дзён да мяне прыйшла пасылка. Спачатку я засумавала, бо падумала, што зрабіла нешта не так: ці памылілася з адрасам, ці рэчы, якія вярнула, былі ўжо ў дрэнным стане. Але калі распакавала, то ўбачыла, што там таксама падушка і плед — толькі выглядаюць яны інакш. Аказалася, што авіякампанія даслала мне новы набор.

— Таксама ў пасылцы быў канверт з друкаваным лістом. Мне падзякавалі за маю шчырасць, а таксама адзначылі, што людзі вельмі рэдка вяртаюць ім рэчы. Таму ў адказ на мой жэст кампанія вырашыла выслаць абноўлены камплект, каб я з прыемнасцю ім карысталася.

Ліст Lot
Ліст з падзякай, атрыманы Валерыяй. Крыніца: CityDog

У той момант я нават не паверыла ў тое, што адбываецца, — быццам гляджу прыгожы фільм. Нібыта ў жыцці такіх прыгожых жэстаў менш. Гэта кранула: няхай несвядома, але я зрабіла дрэнны ўчынак, а мне не толькі прабачылі, а, наадварот, падзякавалі.

Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся.

Тэгі: АртыкулыТурызм

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

найти родственников в Польше

«Это было как будто под запретом». Как беларусы ищут и находят родственников в Польше

Хрысціна Гараніна
21 красавіка 2026, 18:18

Светлана нашла родственников через Facebook — и с тех пор они проводят Рождество вместе. На Яна родственница вышла сама: она узнала на архивном фото, выложенном беларусом, своего прадеда....

польский паспорт

В Польше предложили жесткий законопроект: гражданство — после 10 лет на постоянном ВНЖ, депортация — за два правонарушения

MOST
21 красавіка 2026, 09:57

Депутаты от правой партии «Право и справедливость» 17 апреля внесли в Сейм проект изменений в законы о гражданстве и об иностранцах. «ПиС» предлагает признавать польским гражданином только после...

Александр Федута

«От недоверия до восторга». Александр Федута рассказал, как в Польше его нашел родственник, о котором он не знал

Хрысціна Гараніна
20 красавіка 2026, 19:29

Политолог, бывший политзаключенный Александр Федута после освобождения оказался в Польше — его принудительно вывезли из Беларуси в декабре 2025 года в составе крупной группы политзаключенных. В Варшаве на...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты