Пятніца, 12 чэрвеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Айцішнік, які жыве ў Польшчы, зрабіў вясёлую гульню пра беларускія словы

MOST MOST
16 ліпеня 2025, 20:59
Гісторыі
A A
«Дзікі Эліяс»

Дызайн гульні «Дзікі Эліяс». Крыніца: старонка гульні ў App Store

Беларускі айцішнік Іван распрацаваў гульню, у якой трэба тлумачыць і адгадваць беларускія словы. Прынцып той жа, што і ў захапляльнай гульні Alias, і нават назва падобная — «Дзікі Эліяс» (Wild Alias). Яна ўжо даступная для спампоўкі ў Google Play і App Store.

Правілы гульні простыя. Задача аднаго боку — растлумачыць слова, не называючы яго і не выкарыстоўваючы аднакаранёвыя, а другога — адгадаць яго. Словы разбітыя на катэгорыі, напрыклад ежа, падарожжы, святы, навука і іншыя.

Іван кажа, што вырашыў зрабіць гэты прадукт, бо яму самому бракавала такой гульні па-беларуску.

— Ну і гэта мой невялічкі ўнёсак для беларускай культуры, — тлумачыць ён, — бо проста сядзець у Польшчы (зараз мужчына жыве ў гэтай краіне. — Заўв. MOST) і думаць, што нічога нельга зрабіць, мне не падыходзіла.

Чаму беларускі «Эліяс» стаў дзікім

Сімвал гульні — вавёрка, і гэта невыпадкова. Калі мужчына пісаў правілы, яму да галавы прыйшоў такі прыклад: слова «вавёрка» можна растлумачыць праз апісанне грошай 1990-ых. Тады выява вавёркі была на купюры наміналам 50 капеек. Адсюль і жывёльная тэматыка, і нават прычына, чаму беларускі «Эліяс» стаў дзікім. Ды і ўвогуле ў гульні можна знайсці ўсіх жывёл з беларускіх грошай.

Наконт таго, што «Эліяс» фактычна паўтарае сусветна вядомую назву Alias і прынцып гульні, Іван не турбуецца.

— З назвай Alias павінна быць усё добра, бо паглядзеў, што ў App Store i Google Play хапае розных «Эліясаў», і нікога за гэта, відаць, не судзяць.

Apple дзевяць разоў не прапускаў

Іван — распрацоўшчык вэб-аплікацый (Full Stack JavaScript Engineer) з пяццю гадамі вопыту. Раней ён распрацаваў іншую гульню «Агентура».

Распрацоўка новай гульні заняла ў Івана пяць месяцаў — рабіў усё сам у вольны час пасля працы. Калі не лічыць асабістага часу, выдаткі атрымаліся адносна невялікімі: дызайн каштаваў 300 долараў, аплата App Store —100 долараў, тэставанне гульні — 30 долараў.

Падчас распрацоўкі давялося перакласці каля 2 тыс. слоў на шэсць моў плюс запісаць беларускія словы лацінкай (на ёй таксама можна гуляць).

Кажучы пра выклікі, Іван успамінае, што Apple дзевяць разоў не прапускаў гульню: заўсёды штосьці не пасавала.

— Увесь спіс памылак яны адразу не пішуць, толькі па адной, — тлумачыць распрацоўшчык.

Акупіць затраты і зрабіць гульню дармовай

У гульні пакуль усяго каля 30 спамповак — у асноўным іх забяспечылі сябры і сям’я распрацоўшчыка. Але ён спадзяецца на большы попыт.

Пакуль што Іван зрабіў гульню часткова платнай, каб акупіць затраты. А пазней, думае, яна стане поўнасцю бясплатнай.

Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся. 

Тэгі: АртыкулыБеларуская моваГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

конфеты ручной работы

«Бренд переезжал со мной из страны в страну». Беларуска делает во Вроцлаве конфеты ручной работы

MOST
11 чэрвеня 2026, 17:56

Анастасия Морочкова называет себя кондитером-путешественником. Она родом из Могилева, жила в Минске, работала в Литве и Латвии, а полтора года назад переехала во Вроцлав. Здесь она работает кондитером...

Анджей Почобут

«Солидарность может пробивать стены тюрем». Анджей Почобут приехал на место в Белостоке, где пять лет добивались его освобождения

MOST
11 чэрвеня 2026, 12:36

Сквер ксендза Ежи Попелушко — место, знакомое многим беларусам Белостока. В течение пяти лет здесь жители города и активисты каждый месяц проводили акции солидарности с Анджеем Почобутом, журналистом...

визовый центр в Витебске

«Беларусская народная забава». Протестировали новую систему записи на польскую визу

MOST
11 чэрвеня 2026, 08:22

Визовый центр Польши — компания VFS Global — запустил новую систему записи на подачу документов на польскую визу. Вместо «ловли слотов» заявителей добавляют в верифицированный список ожидания. MOST...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты