Серада, 14 студзеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Амерыканская мадэль сказала пра іх «супер», а брэнд Levi’s паскардзіўся. Як беларусы прадаюць у Польшчы успаміны пра жнівень 2020 года

MOST MOST
18 лістапада 2025, 14:16
Гісторыі
A A
Żnivień

Уладальнікі крамы Żnivień Уладзімір (злева) і Павел (справа). Фота з асабістага архіва прадпрымальнікаў

Павел і Уладзімір — сябры дзяцінства. Яны з Мінска, ім за 30, абодва захапляюцца футболам і падарожжамі, а яшчэ іх аб’ядноўвае агульная справа — анлайн-крама, дзе можна замовіць рэчы з культавымі надпісамі і выявамі, звязанымі з Беларуссю. Самыя вядомыя — цішоткі Make Belarus zajebis again. Беларусы расказалі MOST, чаму гэтая фраза так раздражняе, як яны страцілі акаўнт з-за скаргі брэнда Levi’s і ці не ім Лукашэнка абавязаны перамовамі з пасланнікам Трампа.

Павел працуе ў аддзеле продажу буйной IT-кампаніі, а Уладзімір — у сферы маркетынгу сацыяльных сетак. Беларуская сімволіка для іх — дадатковы занятак, да якога яны прыйшлі амаль выпадкова. У 2020 годзе сябры актыўна выказвалі грамадзянскую пазіцыю. А калі гэта стала зусім небяспечным, а маўчаць было складана, Уладзімір пачаў маляваць ілюстрацыі і публікаваць іх у сацыяльных сетках. У каментарыях сталі пісаць, што хацелі б купіць цішотку з такім прынтам, і пыталіся, як можна аформіць замову. Уладзімір пачаў дзейнічаць — так і пачалася крама Żniwień.

На той момант Павел ужо вырашыўся на пераезд у Польшчу. Ён меў карту паляка, таму разлічваў на хуткую легалізацыю — цяпер ён ужо мае польскае грамадзянства. А тады ён стаў займацца замовамі, якія паступалі з Польшчы, — прымаў іх, друкаваў выявы на вырабах і адпраўляў пакупнікам.

За чатыры месяцы — ад жніўня до канца снежня 2021 года — сябры змаглі прадаць 14 цішотак.

Żnivień
Цішотка інтэрнэт-крамы Żnivień

«Рэклама была не патрэбная»

Спачатку польскія замовы рэалізоўваліся даволі хаатычна: Паўлу прыходзілася звяртацца ў розныя друкарні для іх выканання. Але напачатку 2022 года беларусам пашчасціла знайсці сталых партнёраў — беларускую тыпаграфію ў Кракаве.

Прыкладна ў той жа час Уладзімір пераехаў у Варшаву, а Павел зарэгістраваўся ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка — так крама стала афіцыйна дзейнічаць менавіта ў Польшчы.

На гэтым этапе беларусы ўклалі ў свой малы бізнес каля 300 долараў — сродкі пайшлі на аплату паслуг бухгалтара і першыя падаткі. Крама прымала замовы выключна з перадаплатай, таму выдаткі на рэчы і друг не білі па кішэні.

«Дзейнасці на мільён долараў»

Żniwień набіраў моц. У 2022 годзе беларусы прадалі 407 вырабаў, у 2023 годзе — 570, а ў 2024-м — больш за 700. У гэтым годзе разлічваюць рэалізаваць яшчэ больш.

На сёння штомесячныя выдаткі бізнесу, не ўлічваючы кошту вырабаў і друку, складаюць 1-1,5 тыс. злотых. Гэта плата за дамен і паслугі бухгалтара, падаткі, упакоўка і іншыя дробязі.

Невялікія выдаткі абумоўленыя нізкімі адлічэннямі на сацыяльнае страхаванне (ZUS), бо Павел уладкаваны на асноўнай працы, дзе за яго робяць адлічэнні. Пакуль бізнесоўцы не атрымліваюць прыбытку, які б дазволіў ім пайсці з асноўных прац і прысвячаць увесь час краме. Справа ў тым, што сабекошт прадукцыі складае больш за 50% ад яе цаны.

— Трэба разумець, што калі мы кажам «бізнес»  — гэта не значыць, што мы зарабляем мільёны долараў. У нас вельмі шмат працы: кожны дзень трэба нешта рабіць, а калі ў нас шмат замоў, Паша не спіць начамі, — жартуе Уладзімір. — Карацей, дзейнасці на мільён долараў. А колькі мы зарабляем? Пакуль гэта немагчыма назваць тымі грошамі, за якія магчыма жыць, бо аўдыторыя беларусаў у эміграцыі не вельмі вялікая.

Żnivień
Худзі інтэрнэт-крамы Żnivień

«Можа, Трамп падумаў: “Зараз буду працаваць з Беларуссю”»

Абсалютны лідар продажу — прынт Make Belarus zaebis again. Па словах прадпрымальнікаў, пераважна з ім купляюць цішоткі, але таксама худзі, шоперы і кепкі.

— Гэта той самы прынт, які людзі больш за ўсё ненавідзяць, ён больш за ўсё ўсім не падабаецца, і ў той жа час ён усім больш за ўсё падабаецца. Гэта рэч, якая не пакіне нікога абыякавым, — кажа Уладзімір. — Агулам гэта наш кавер на Make America grate again («Зрабі Амерыку вялікай зноў». — Заўв. MOST), але ж сэнс зусім іншы.

Make Belarus zaebis again
Уладзімір у світшоце з прынтам Make Belarus zaebis again. Фота з яго архіва

Аднойчы Уладзімір з Паўлам напісалі ў Instagram Элізабет Піпко — мадэлі і палітычнай актывістцы, прэс-сакратару Рэспубліканскай партыі ЗША, да якой належыць прэзідэнт Дональд Трамп. Яе дзед нарадзіўся ў Мінску ў 1929 годзе, але эмігрыраваў у ЗША.

— Мы ведаем, што ў цябе ёсць беларускія карані, — прыводзіць Уладзімір прыкладны змест паведамлення, — а мы вось такі брэнд і мы б хацелі даслаць табе цішотку «Твой родны кут» з мапай роднага горада твайго дзеда. Яна нам адказала: «Ваў, супер. Дасылайце». А мы ў кожную замову кладзём налепку Make Belarus zaebis again. І ў нас ёсць версія, што, калі яна атрымала гэтую цішотку і пабачыла гэты стыкер, яна паказала яго Трампу — і ён падумаў: «О, вось зараз буду працаваць з Беларуссю». Нам здаецца, што з нас усё пайшло (перамовы Лукашэнкі з ЗША. — Заўв. MOST), — смяецца Уладзімір і ўдакладняе: — Гэта як бы жарт.

— А можа і не жарт, — дадае Павел.

«Брэнд Levi’s паскардзіўся на нас»

Амаль усе кліенты крамы, па словах прадпрымальнікаў, беларусы. Калі ж часам замовы прыходзяць ад палякаў ці ўкраінцаў — гэта звычайна падарункі для сяброў-беларусаў, таму так ці інакш беларусы ўсе адно выступаюць спажыўцамі.

У траўні 2023 года краму чакала выпрабаванне.

— У нас ёсць прынт Logo for Ukraine — лагатыпы вядомых брэндаў, з якіх мы прыбралі назвы брэндаў і дадалі назвы ўкраінскіх гарадоў, а сам лагатып застаўся, — распавядае Уладзімір. — Неяк прачынаемся — а Instagram наш выдалены. Потым мы дазналіся, што брэнд Levi’s паскардзіўся на нас, [маўляў], гэта фэйкавая рэч і мы [парушылі] аўтарскія правы. Было вельмі непрыемна. Уся камунікацыя [з кліентамі] там вялася. І нам прыйшлося, як птушцы Феніксу, аднаўляцца.

З продажы гэтыя прынты беларусы не знялі — проста перасталі публікаваць іх фотаздымкі ў сацыяльных сетках.

У 2024 годзе інтэрнэт-крама атрымала прэмію «Бізнес года» Асацыяцыі беларускага бізнесу ў Польшчы.

— Для мяне Żnivień — гэта бізнес праз які я магу падтрымліваць беларусаў за мяжой. У Кракаве цішоткі можна забраць у мяне самавывазам, і я калі бачу эмоцыі людзей, я разумею, што ў гэтым ёсць сэнс, — кажа Павел. — Мне вельмі прыемна, калі на афлайн-мерапрыемствах людзі кажуць: «Дзякуй за тое, што вы робіце».

Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся.

Тэгі: АртыкулыБізнесГалоўнаеКрамы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Шчодры вечар у Польшчы

На Падляшшы па-беларуску святкуюць Шчодры вечар. Хіт святочнага эфіру — песня «Крамбамбулі»

MOST
13 студзеня 2026, 21:14

На Падляшшы, памежным з Беларуссю польскім рэгіёне, 13 студзеня рыхтуюцца да святкавання Шчодрага вечара, або Новага года па юліянскім календары. Сем’і выстаўляюць на сталы багатыя стравы, моладзь адпраўляецца...

выставка Голоса Екатерины Евдокимовой

«Если ты можешь говорить — значит, обязан». В президентском дворце в Варшаве — выставка беларусской художницы

Хрысціна Гараніна
13 студзеня 2026, 17:48

13 января президент Польши Кароль Навроцкий проводит в Варшаве новогодне-рождественскую встречу с беларусскими демсилами и лидером Светланой Тихановской. Одно из событий встречи — презентация выставки-инсталляции «Голоса» художницы Екатерины...

мастер-классы в Варшаве

Беларуски боролись с одиночеством в эмиграции — и создали место, где делают модные торты и авоськи в технике макраме

MOST
13 студзеня 2026, 14:17

Вечером в студии Елены и Виолетты (имя изменено) в Варшаве собираются люди. Разуваются у входа, кто-то неловко улыбается и ищет глазами знакомые лица. В воздухе — запах воска,...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты