Нядзеля, 18 мая 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Эксперт Серж Харытонаў: «Вырашэнне беларускага пытання залежыць ад вырашэння расійскага»

Раман Ганчарэнка Раман Ганчарэнка
29 красавіка 2022, 10:27
Гісторыі
A A
Серж Харытонаў

Серж Харытонаў. Фота: архіў героя

Чаму беларускія войскі не пайшлі на Кіеў? Што перашкаджае Зяленскаму сустрэцца з Ціханоўскай? Ці ёсць Лукашэнка самастойным палітыкам і да чаго былі лісты Макея дыпламатам ЕС? Як Беларусь бачаць ў ЗША?

Пра ўсё гэта мы паразмаўлялі з гарадзенцам Сержам Харытонавым, медыяэкспертам iSANS — International Strategic Action Network for Security. Гэта трансатлантычная аналітычная арганізацыя, якая займаецца вывучэннем і аналізам гібрыдных пагроз і расійскіх аперацый уплыву ў Еўропе і Паўночнай Амерыцы.

«Беларусы, у адрозненні ад расіян, не хочуць ізаляцыі»

— Шмат было сказана экспертамі пра тое, што сітуацыя з вайной — «акно магчымасцей» для Беларусі. Але ці няма небяспекі з’яўлення новай «жалезнай заслоны» ці «бярлінскага муру», які будзе праходзіць праз мяжу ЕС і Беларусі?

— Пра магчымасць таго, што знешняя мяжа Беларусі пераўтворыцца ў «берлінскі мур», я пісаў яшчэ ў снежні 2020 года. Тут два фактары: ізаляцыянісцкая пазіцыя самой Беларусі ды Расіі, а ў дадатак — рэакцыя Захаду на падзеі ў нас апошніх двух гадоў. Зараз дадаецца і фізічны бар’ер: сцяна, якую Польшча і Літва будуюць на сваіх межах з-за мігрантаў.

Палітычна Беларусь і Расія ўжо адмежаваліся ад знешняга свету. Беларусь тут слабае звяно, бо ёсць фактар непрымальнага канфлікту між незаконнай уладай і грамадствам. Яны бачаць сітуацыю па-рознаму. У адрозненні ад расіян, беларусы не хочуць ізаляцыі ад знешняга свету, не хочуць вайны.

Упэўнены, зараз вельмі важна для беларусаў — захаванне культурнай адметнасці. Падобны этап ужо перажывалі краіны Балтыі ў часе савецкай акупацыі, але выстаялі, захаваўшы нацыянальную ідэнтычнасць.

«Усе пасіянарыі ніколі не з’едуць»

— Але ў жыхароў Літоўскай ці Латышскай ССР было куды менш магчымасцей для выезду, чым сёння ў беларусаў. Ці не атрымаецца так, што наша пасіянарнае ядро наўпрост з’едзе?

— Не думаю, што гэта магчыма. Зараз, па розных падліках, з’ехалі ад 50 да 200 тысяч чалавек. Але рэжым не зацікаўлены ў ад’ездзе эканамічна актыўнага насельніцтва. Калі тэндэнцыя будзе пашырацца, то Лукашэнка сам прыме меры, каб гэта спыніць. Ужо бачым гэта на прыкладзе айцішнікаў (каб спыніць ад’езд супрацоўнікаў і кампаній, улады ўвялі пэўныя меры па лібералізацыі падаткаабкладання ІТ-сферы — MOST).

У адрозненні ад савецкіх часоў ёсць магчымасць перадаваць і здабываць інфармацыю нават з Беларусі. Ёсць інтэрнэт. Пасіянарыі ніколі не знікаюць цалкам, яны не могуць усе выехаць. У краінах Балтыі ці ў Польшчы было тое самае: шмат хто эміграваў. Але на момант тэктанічных зрухаў — канец 1980-х — знайшліся тыя, хто рабіў змены. Таму тут я аптыміст.

На Беларусі не трэба ставіць крыж у доўгатэрміновай перспектыве. Думаю, што ў беларусаў нават пры публічным захаванні цішыні няма жадання пераўтварацца ў рускіх. Гэта цалкам немагчыма нават з улікам працы прапагандыстаў і пераадукацыі школьнікаў на расійскі манер. Беларусы маюць разуменне таго, хто яны — гэтага не змяніць.

Серж Харытонаў і Антон Матолька. Фота: архіў героя

«Важны фактар краху СССР — эканоміка»

— Вяртаючыся да паралелей з познім СССР: і польская «Салідарнасць», і народныя франты краёў Балтыі дамагліся выніку тады, калі ўсё пасыпалася ў Маскве. Нам чакаць такога ж сцэнарыю?

— Найхутчэй гэта сапраўды дзве вельмі залежныя адна ад адной сістэмы — беларуская і расійская. Сёння вырашэнне беларускага пытання наўпрост залежыць ад паводзін і магчымасцей Крамля. Калі б Пуцін не падтрымаў Лукашэнку ў 2020-м, думаю, сілавікі паводзілі б сябе па-іншаму. Не кажу пра вышэйшае кіраўніцтва ды АМАП, але — асноўная маса.

Да часу, пакуль Масква кантралюе Лукашэнку, вырашэнне беларускага пытання будзе залежыць ад вырашэння расійскага пытання. І тут кейс не ў тым, каб беларусы ехалі ў Маскву «хістаць рэжым», не. Гэта пытанне эканамічных і вайсковых магчымасцей РФ. Нагадаю, важны фактар краху СССР — гэта эканоміка. Думаю, калі ўкраінцы перамогуць на полі бою, а эканамічныя санкцыі будуць захоўвацца ды расці — Пуцін не зможа далей падтрымліваць беларускі рэжым.

«Пуціну няма сэнсу замяняць Лукашэнку»

— Пасля 2020-га эксперты пісалі пра «таксічнасць» Лукашэнкі для Пуціна. Пасля 24 лютага — пра «здраду» Лукашэнкі, які не ўвёў войскі. Маўляў, у Крамлі зацікаўленыя ў замене Лукашэнкі на больш лаяльнага. Што думаеце?

— Не думаю, што ўдзел у аперацыі беларускіх войскаў быў настолькі патрэбны. Войска Лукашэнкі мае трымаць пад кантролем найперш тэрыторыю Беларусі: калі б лепшыя элітныя часткі былі знішчаныя пад Кіевам, то гэты кантроль быў бы страчаны. І гэта супярэчыла б інтарэсам Пуціна.

Не думаю, што рашэнне не ўводзіць беларускія войскі належала персанальна Лукашэнку — гэта было ўзгоднена з Пуціным. Апошняму няма сэнсу змяняць Лукашэнку на іншага: ён ведае яго паводзіны, можа пралічыць. А Лукашэнка максімальна залежны ад Пуціны: зробіць усё, што ад яго запатрабуюць.

— Вы лічыце, што Лукашэнка сам ужо не прымае рашэнняў?

— Думаю, Лукашэнка мае магчымасці па рашэннях унутраных пытанняў. Але ў Лукашэнкі не засталося магчымасцей праводзіць самастойную знешнюю палітыку. Яго не прызналі ЗША, ЕС і яго партнёры, Украіна. Для ўсяго свету Беларусь — фактычна акупаваная дзяржава з марыянеткавым урадам, дзе Лукашэнка мае функцыю ўнутранага адміністратара, а не кіраўніка дзяржавы.

«Лукашэнка і Макей не асэнсавалі тэктанічных змен 2020-га»

— У чым тады быў сэнс «прымірэнчых» лістоў, якія нібыта сыходзілі ад Макея на адрас еўрапейскіх дыпламатаў? Там акурат было пра мір ды перазагрузку адносін…

— Гэта гісторыя добра паказвае, што ў адміністрацыі Лукашэнкі дагэтуль не пакідаюць ідэі легітымізаваць рэжым, саскочыць з татальнай залежнасці ад Пуціна. Гэта спроба вярнуцца да практыкі Realpolitik, такога сабе гібрыднага саюзу, які існаваў паміж Лукашэнкам і ЕС паміж 2014 і 2020 гадамі.

Але Лукашэнка, яго атачэнне і Макей не ўсведамляюць тых тэктанічных змен, якія адбыліся ў стаўленні да рэжыму пасля 2020-га. Ім падаецца, што яны дагэтуль ёсць палітыкамі і дыпламатамі, з якімі будуць гаварыць. Але іх ужо не бачаць у такім статусе.

— На Захадзе не засталося палітыкаў, якія б хацелі мірыцца з Лукашэнкам?

— Нарэшце з’явілася разуменне, што Лукашэнка — галоўны актар расійскай палітыкі ў Беларусі. Больш прарасійскага кіраўніка зараз тут быць не можа. Таму няма неабходнасці зараз ісці на перамовы з чалавекам, які праводзіць крамлёўскую палітыку, а дэ-факта ёсць адміністратарам тэрыторыі. У ЗША, у меншай ступені ў ЕС, Лукашэнку больш не бачаць самастойным гульцом і кіраўніком дзяржавы.

Серж Харытонаў. Фота: архіў героя

«Спадзяюся, Арастовіч перагледзіць гэтае пытанне»

— Як тады зразумець рэпліку дарадцы Офіса прэзідэнта Украіны Аляксея Арастовіча, які кажа, маўляў, Зяленскі не будзе сустракацца з Ціханоўскай, каб не злаваць Лукашэнку? Які сэнс у гэтым?

— Відаць, адміністрацыя прэзідэнта Украіны дагэтуль верыць, што неяк можа паўплываць на дзеянні Лукашэнкі. Два гады яны спрабавалі ладзіць прагматычныя стасункі, працягвалі гандаль. Украінскі бок баіцца, што кантакты з Ціханоўскай могуць сарваць гандаль нафтапрадуктамі з Беларуссю, справакаваць удзел беларускага войска ў аперацыі.

Але гэты гандаль важны акурат для Лукашэнкі, бо той мае небагата крыніц валюты і экспартных рынкаў нафтапрадуктаў. Войска ж Лукашэнку патрэбнае для кантролю Беларусі. З гэтых прычын ён сам будзе апошнім з зацікаўленых ва ўдзеле беларускіх вайскоўцаў у расійскай агрэсіі.

Таму, думаю, украінскаму боку варта было б перагледзець рыторыку і паводзіны ў адносінах Беларусі. Апошнія два гады прагматычнай палітыкі і гандлю з Беларуссю скончыліся наступам на Кіеў і ракетамі з тэрыторыі Беларусі. Спадзяюся, Арастовіч разам з адміністрацыяй перагледзіць гэтае пытанне.

— Але які профіт быў бы Зяленскаму ад сустрэчы з Ціханоўскай, якая не мае рэальнага кантролю над тэрыторыяй Беларусі? Навошта?

— Найперш таму, што не Лукашэнка, а Ціханоўская атрымала большасць галасоў на выбарах у 2020-м. Калі Зяленскі плануе ў доўгатэрміновай перспектыве выбудоўваць з Беларуссю суседскія адносіны, то Ціханоўская — той самы чалавек, які зараз ёсць яе легітымным прадстаўніком.

Яна падтрымлівае кантакты з амерыканскімі і еўрапейскімі палітыкамі на найвышэйшым узроўні. У выніку палітычнага транзіту Ціханоўская будзе найбольшым палітычным актарам для змен у Беларусі. Урэшце, Ціханоўская — той чалавек, які мае мандат на правядзенне новых выбараў у Беларусі па стандартах АБСЕ.

Але галоўнае — яна прадстаўляе зараз беларускі народ у той ступені, якая зараз ёсць магчымай. Нагадаю, Лукашэнка не ёсць прызнаным у тым ліку Украінскай дзяржавай. Калі ўкраінцы разлічваюць на далейшую падтрымку ЗША і Еўропы, то маюць трымацца тых самых прынцыпаў, да якіх апелюе падчас зваротаў па дапамогу да гэтых краін.

«Вобраз Беларусі ўдалося выправіць»

— Пасля 2020-га беларусы на Захадзе былі «ў трэндзе»: на вокладках часопісаў, на першых палосах газет. Зараз пра беларусаў забыліся ці залічылі ў саўдзельнікі агрэсіі?

— Залежыць ад таго, у каго мы запытаемся. Калі звычайнага мінака на вуліцы вялікага горада ў ЗША, то ён ужо будзе ведаць пра Беларусь — і гэта поспех. Яны памятаюць пра падзеі 2020 году. Яшчэ лепш памятаюць травень 2021-га і гісторыю з захопам самалёту Ryanair.

Датычна расійска-украінскай вайны, дзякуючы працы людзей у Беларусі ды працы дыяспары зараз удалося выправіць вобраз Беларусі. Пасля 24 лютага гэта быў негатыўны вобраз, зараз — гэта паразуменне. Галоўнае, што ёсць разуменне, што Беларусь і рэжым Лукашэнкі — розныя рэчы. Таму да беларусаў ставяцца як да людзей, якія ў цяжкіх умовах надалей спрабуюць змяніць сітуацыю і дамагчыся змен.

Тэгі: ГалоўнаеІнтэрв'ю

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Ювеналіі

Гульня ў флянкі, забегі па лесвіцах і ключы ад горада. Як польскія студэнты адзначаюць сваё галоўнае свята — Ювеналіі

Максім Шульц
16 мая 2025, 21:24

У маі польскія студэнты робяць перапынак у вучобе, каб добра павесяліцца падчас Ювеналій (Juwenalia). На працягу гэтага свята адбываюцца розныя імпрэзы: спартыўныя турніры, канцэрты і нават спаборніцтвы па...

кольцо

Беларусы отмечали в Польше годовщину и потеряли кольцо. Переживали всем Инстаграмом, а помог один поляк, который знает, как звенит золото

MOST
16 мая 2025, 15:40

Беларусы Анна и Артем четвертый год живут в польском Белостоке. Здесь они задумали отметить десятую годовщину знакомства, но она оказалась омрачена: девушка случайно обронила золотое кольцо, а отыскать...

Беларуса не пустили на самолёт с польским проездным документом

«Это просто бумажка». Беларуса с польским проездным документом не пустили на самолет в Грузию

MOST
16 мая 2025, 10:14

Беларус Ян Таяновский должен был вылететь 3 мая рейсом авиакомпании WizzAir из польского города Познань в Кутаиси (Грузия). Однако в тот день он так и не смог попасть...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: most@mostmedia.io

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

Кіраваць згодай Cookies
Мы і нашы партнёры атрымліваем доступ і захоўваем інфармацыю на прыладзе і апрацоўваем асабістыя дадзеныя, такія як унікальныя ідэнтыфікатары і стандартную інфармацыю, якая адпраўляецца прыладай, альбо дадзеныя прагляду, каб выбраць і прафіляваць персаналізаваны змест і рэкламу, вымераць змест і рэкламную эфектыўнасць, а таксама распрацоўка і ўдасканаленне прадукцыі. Са згоды карыстальніка мы і нашы партнёры можам выкарыстоўваць дакладныя дадзеныя геалакацыі і ідэнтыфікацыю шляхам сканавання прылад. Націскаючы «Прыняць», вы пагаджаецеся на апрацоўванне звестак намі і нашымі партнёрамі, як апісана вышэй. Перш як пагадзіцца ці адмовіцца, вы можаце атрымаць больш падрабязную інфармацыю і змяніць наладкі. Для некаторых відаў апрацоўвання звестак не патрэбная вашая згода, але вы маеце права не пагадзіцца. Параметры не будуць распаўсюджвацца на іншыя сайты, што маюць глабальны альбо сэрвісны дазвол.
Функцыянал Always active
Тэхнічнае сховішча або доступ строга неабходныя з законнай мэтай забеспячэння магчымасці выкарыстання пэўнай паслугі, відавочна запытанай падпісчыкам або карыстальнікам, або з адзінай мэтай ажыццяўлення перадачы паведамленняў па сетцы электронных камунікацый.
Preferences
The technical storage or access is necessary for the legitimate purpose of storing preferences that are not requested by the subscriber or user.
Статыстыка
Тэхнічнае сховішча або доступ, якія выкарыстоўваюцца выключна ў статыстычных мэтах. The technical storage or access that is used exclusively for anonymous statistical purposes. Without a subpoena, voluntary compliance on the part of your Internet Service Provider, or additional records from a third party, information stored or retrieved for this purpose alone cannot usually be used to identify you.
Маркетынг
Тэхнічнае сховішча або доступ, неабходныя для стварэння профіляў карыстальнікаў для адпраўкі рэкламы або для адсочвання карыстальніка на вэб-сайце або на некалькіх вэб-сайтах у аналагічных маркетынгавых мэтах.
Manage options Manage services Manage vendors Read more about these purposes
Налады
{title} {title} {title}
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты