Пятніца, 26 чэрвеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Беларусы Польшчы прайшлі маршам у памяць пра Кастуся Каліноўскага

MOST MOST
2 лютага 2026, 12:50
Навіны
A A
Kalinoŭski marš

Kalinoŭski marš. 1 лютага 2026 года. Фота: Facebook Беларуская Дыяспара Беластока

Беларусы зладзілі на Беласточчыне Kalinoŭski marš, прымеркаваны да гадавіны паўстання 1863 года ў Беларусі і Літве, дзе яно пачалося 1 лютага. Таксама нагодай стаў дзень нараджэння Кастуся Каліноўскага — 2 лютага па новым стылі.

Марш пачаўся ў мястэчку Гарадок, вядомым многім беларусам па фэстах «Басовішча» і «Тутака». Падчас паўстання 1863-64 гадоў у яго ваколіцах актыўна дзейнічалі партызанскія атрады. Далей удзельнікі маршу працягнулі шлях аўтапрабегам да вёскі Мастаўляны, дзе ў 1838 годзе нарадзіўся Кастусь Каліноўскі. На ўездзе ў вёску ўдзельнікаў сустракалі сябры клуба гістарычнай рэканструкцыі Invictus 1863, апранутыя ў паўстанцкія строі. Разам яны рушылі па вуліцах Мастаўлянаў да помніка Каліноўскаму.

Затым марш прайшоў да ўскрайкаў Мастаўлянаў, дзе калісьці стаяў сядзібны дом роду Каліноўскіх. Тут плануецца стварыць музейны комплекс.

Kalinoŭski marš
Kalinoŭski marš. 1 лютага 2026 года. Фота: Facebook Беларуская Дыяспара Беластока

Гэта ўжо другі Kalinoŭski marš, ён сабраў каля 100 чалавек. Арганізатарам выступіла арганізацыя «РУХ», партнёрамі — Беларуская дыяспара Беластока і клуб гістарычнай рэканструкцыі Invictus 1863.

Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся.

Тэгі: АртыкулыБеласток

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

операция

В Познани начался суд по делу гинеколога, который удалил 24-летней девушке репродуктивные органы

MOST
25 чэрвеня 2026, 17:49

В Окружном суде Познани начался процесс по делу Дариуша С., гинеколога, который удалил 24-летней Виктории репродуктивные органы. Впоследствии анализ показал, что у нее была опухоль низкой степени злокачественности....

куда ехать в отпуск

Планируете отпуск? Проверьте, безопасна ли страна для беларусов в эмиграции

MOST
25 чэрвеня 2026, 14:32

Лето — сезон отпусков, и многие беларусы планируют поездки за границу. Но для тех, кто уехал из Беларуси из-за преследования или опасается уголовного дела на родине, выбор страны...

контрабанда сигарет

В Бобровниках нашли крупнейшую контрабанду с момента открытия перехода. За рулем был беларус, который вез посылки из России

MOST
25 чэрвеня 2026, 12:36

На польско-беларусском пограничном переходе в Бобровниках сотрудники подляской Таможенно-налоговой службы обнаружили почти 20 тыс. пачек беларусских сигарет и около 60 упаковок лекарств. Контрабанду нашли в грузовике, который перевозил...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты