Серада, 11 лістапада 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Беларус тры гады развіваў кебабную на рынку ў Варшаве. А цяпер яго хочуць знесці

Хрысціна Гараніна Хрысціна Гараніна
12 лютага 2026, 14:50
Гісторыі
A A
кебаб

Аляксей. Фота: MOST

Аляксей разам з партнёрамі адкрыў кебабную ў Варшаве і тры гады спрабаваў утрымаць яе. Нядаўна ён выпадкова даведаўся, што тэрыторыю, дзе працуе яго бізнес і дзясяткі іншых, могуць ачысціць ужо праз паўгода. Прадпрымальнікі валодаюць павільёнамі, але не зямлёй, на якой яны стаяць. Сваёй гісторыяй беларус падзяліўся з MOST.

«Ведаў, што мой напой будзе людзям неяк дапамагаць»

Midas Kebab — гэта невялікая кебабная на варшаўскім рынку. Яе саўладальнік і кухар — Аляксей, беларус, які пераехаў у Польшчу ў 2020 годзе. Да гэтага ён працаваў у сямейным бізнесе, гандляваў кнігамі і канцтаварамі, але любіў гатаваць для сяброў і сям’і, таму заўсёды хацеў звязаць сваё жыццё з кухняй.

Калі Аляксей толькі пераехаў у Польшчу, ён вырашыў гатаваць і бясплатна раздаваць імбірныя напоі. Так ён спрабаваў быць карысным у новым для сябе месцы і неяк аддзячыць людзям вакол. Яго галоўнымі спажыўцамі сталі бяздомныя людзі і ўдзельнікі вулічных акцый.

— Было холадна, і я ведаў, што мой напой будзе людзям неяк дапамагаць, — успамінае Аляксей.

Гэтым ён займаўся амаль два гады, жывучы на ўласныя зберажэнні.

кебаб
Фота: MOST

«За ўсё жыццё два-тры кебабы скруціў. І кожны быў горшы за папярэдні»

Праз знаёмых Аляксей трапляў на фестывалі, дзе гатаваў напоі і вегетарыянскую ежу. Там ён зразумеў, што можа працаваць з вялікай колькасцю людзей.

Пазней знаёмы прапанаваў яму выкупіць шапік на рынку і адкрыць кебабную. Такога досведу ў беларуса не было.

— За ўсё жыццё я да таго моманту, можа, два-тры кебабы скруціў. І кожны з іх быў горшы за папярэдні, — прызнаецца ён.

кебаб
Аляксей. Фота: MOST

Аляксей узяў на сябе фізічную працу. Пачынаў з мыцця посуду і называе гэта адной з найлепшых прац у жыцці. Потым стаў кухарам. У першы дзень працы, не маючы досведу, ён прыгатаваў каля 150 кебабаў. Пабіць гэты рэкорд так і не ўдалося, але з кожным днём кебабы станавіліся ўсё смачнейшымі.

На рыну няма выпадковых людзей

З самага пачатку Midas Kebab працуе на невялікім рынку на вуліцы Пулаўскай у Варшаве. Аляксей кажа, што шмат каму такая лакацыя падаецца мінусам: не цэнтр, стары базарчык без турыстычнага патоку. Але для яго і суседзяў усё выглядае інакш: мясцовым жыхарам не трэба ехаць праз увесь горад, каб пакаштаваць любімых страў. Яны могуць выйсці з кватэры ў тапачках і купіць што хочуць. Паводле слоў Аляксея, людзі прыходзяць сюды не толькі па ежу, але і таму, што ведаюць тых, хто тут працуе.

кебаб
Фота: MOST

На рынку сабраліся прадпрымальнікі, для якіх іх малыя гастранамічныя бізнесы — гэта справа жыцця. Аляксей пералічвае суседзяў і падкрэслівае, што тут няма выпадковых людзей.

— Грузінская кухня тут адна з найлепшых, якую я еў у жыцці. Украінскія варэнікі — таксама. Сушы тут гатуе японец, які ўжо 15 гадоў працуе на гэтым месцы і нікуды не хоча сыходзіць.

кебаб
Фота: MOST

Месца, якому адлічылі час

Нядаўна Аляксей і яго суседзі выпадкова даведаліся, што рынак, дзе яны працуюць, могуць зруйнаваць. Чуткі з’явіліся напрыканцы 2025 года. А закрыццё нібыта запланавана ўжо на 2026 год. Афіцыйных дакументаў прадпрымальнікам не паказалі.

Аляксей сам пайшоў у адміністрацыю і спытаў, ці праўда, што тэрыторыю будуць расчышчаць. Там пацвердзілі, што знос магчымы, але дакладных дат не назвалі.

— Пра гэта ніхто не папярэджваў. Але па паперах усё зроблена граматна, — кажа ён.

кебаб
Фота: MOST

Прадпрымальнікі павінны будуць нават самі разабраць свае павільёны за ўласныя грошы.

Ва ўласнасці бізнесменаў толькі самі памяшканні, але не зямля, на якой яны стаяць. Гэта азначае, што пасля зносу яны застануцца без месца для працы і без кампенсацыі. А фінансавая сітуацыя ў многіх і без таго складаная.

Аляксей тлумачыць, што ў іх таксама няма рэсурсаў, каб з’ехаць і пачаць усё з нуля ў іншым месцы. Грошай на арэнду новай кропкі таксама няма. Бізнес трымаецца, але не прыносіць дастатковага прыбытку, каб назапасіць нешта на пераезд. Таму знос для іх — гэта рэальная пагроза знікнення бізнесу.

Аляксей падкрэслівае, што для яго важна гаварыць не толькі пра Midas Kebab. Ён кажа, што пад пагрозай апынуліся і іншыя малыя бізнесы, якія працуюць у такіх месцах.

— Я хачу папрасіць падтрымаць малы бізнес. Калі ў вас ёсць магчымасць схадзіць да кагосьці маленькага, не самага прыгожага, але да чалавека, які любіць сваю працу, падтрымайце яго, калі ласка, — кажа ён.

Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

дистанционное обучение в Польше

«В классе дразнили и буллили». Беларуска перевела дочь на дистанционное обучение в Польше и рассказала, как все устроено

MOST
10 лістапада 2026, 16:35

Уже второй год дочь Дарьи учится в польской школе дистанционно. На такое решение семья пошла после того, как больше года пыталась справиться с травлей дочери в обычной школе....

профсоюз в Польше

«Люди не верят и боятся». Почему беларусы создали в Польше собственный профсоюз и чем он занимается

MOST
10 лістапада 2026, 12:54

В Польше заработал профсоюз Jednaść, созданный по инициативе беларусов. Сейчас в нем около 50 участников. Он помогает работникам добиваться выплаты зарплат, защищать свои права в спорах с работодателями,...

Познань, Мицкевич

500 долларов за надпись на памятнике. Журналист MOST откликнулся на подозрительную вакансию в Польше

MOST
10 лістапада 2026, 11:12

В эмигрантском Telegram-чате Белостока появилось объявление о подработке в Познани. За один выход обещали 500 долларов, а еще оплату дороги и «безопасные условия». О том, что именно придется делать,...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты