Пятніца, 13 лютага 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Кітаец вывучаў беларускую мову, паехаў у Мінск, але аказалася, што там на ёй не размаўляюць. Урэшце ён знайшоў суразмоўцаў у Польшчы

MOST MOST
13 лютага 2026, 11:41
Гісторыі
A A
Кітаец вывучаў беларускую мову, паехаў у Мінск, але аказалася, што там на ёй не размаўляюць. Урэшце ён знайшоў суразмоўцаў у Польшчы

Сюй Байлун. Фота з яго архіва

Сюю Байлуну 29 гадоў. Ён нарадзіўся ў горадзе Куньмінь правінцыі Юньнань — на паўднёвым захадзе Кітая. З дзяцінства ён цікавіўся геаграфіяй і ведаў пра існаванне Беларусі. Затым вывучыў беларускую мову, але сутыкнуўся з праблемай: яна аказалася незапатрабаванай ні ў Кітаі, ні ў Беларусі. Тады ён паехаў у Кракаў, дзе нарэшце знайшоў беларускамоўных сяброў.

У школе Сюй вывучаў японскую мову і ў пэўны момант у яго з’явілася мара — займацца япаністыкай. Аднак кітайская сістэма вышэйшай адукацыі не прадугледжвае самастойны выбар кірунку — варыянты прапаноўвае дзяржава. Звычайна на філалагічных напрамках абітурыентам прапаноўваюць в’етнамскую ці французскую мову. Аднак яму давялося выбіраць паміж іспанскай, хіндзі і рускай. Кітаец спыніў свой выбар на апошняй — і паехаў у Пекін на навучанне.

«Словы былі проста гукамі»

Вывучэнне славянскай мовы з нуля для Сюя апынулася сапраўдным выпрабаваннем.

— [На першых занятках] я ледзь не плакаў. Былі праблемы з фанетыкай: некаторыя гукі я не мог вымавіць, а шматлікія словы былі проста гукамі. Таксама цяжка было зразумець, чаму трэба казаць менавіта так, а не інакш, чаму так шмат склонаў, калі ў кітайскай мове іх папросту няма, — згадвае суразмоўца.

Аднак Сюй не думаў здавацца. Шмат практыкаваўся — і паступова ўсё пачало атрымлівацца.

«Кірыліцу змяшалі з лацініцай»

У Кітаі навучанне на бакалаўрыяце доўжыцца чатыры гады. Падчас вучобы Сюя ў краіне запусцілі праграму па вывучэнні моў розных краін свету. Так на апошнім курсе з’явіўся пробны факультатыўны прадмет — беларуская мова. Ён не быў абавязковым і не карыстаўся папулярнасцю — заняткі наведвалі ўсяго пяць чалавек, Сюй быў адным з іх.

— Я ведаў, што ёсць краіна Беларусь і што існуе беларуская мова, але ніколі не чуў, як яна гучыць. Мне было вельмі цікава, — тлумачыць кітаец. — Першае ўражанне было такое, нібы кірыліцу змяшалі з лацініцай: у беларускай ёсць адметная «і» з кропкай, а таксама «ў».

Заняткі праводзіла выкладчыца з Беларусі. Яна шмат расказвала пра Беларусь, яе гісторыю і культуру. Акрамя таго, напрыканцы кожнай лекцыі ў падручніку былі змешчаныя цікавыя факты — напрыклад, пра крыж Еўфрасінні Полацкай або пра слуцкія паясы. Нядаўна, як адзначае Сюй, яго выкладчыца выдала чарговы падручнік па беларускай мове для кітайскіх студэнтаў.

«Не было ніводнага замежніка, які б хацеў сістэматычна вывучаць беларускую»

У 2019 годзе Сюй скончыў навучанне, але спыняцца не збіраўся. Спачатку ён разглядаў магчымасць атрымаць ступень магістра па ўкраінскай філалогіі ва Украіне. Аднак выкладчыца беларускай мовы расказала, што ён можа паехаць у Мінск па праграме студэнцкага абмену і працягнуць вывучэнне беларускай. Так Сюй апынуўся ў Мінску — у Беларускім дзяржаўным універсітэце.

Кітаец быў поўны рашучасці ўдасканальваць беларускую мову, але вучоба пайшла не па плане — яго накіравалі на рускую філалогію.

— Дагэтуль не было ніводнага замежніка, які б хацеў сістэматычна вывучаць беларускую мову, — сцвярджае Сюй. — У іх не было адаптаванай праграмы, таму беларуская мова выкладалася проста як факультатыў — да трох гадзін на тыдзень. Гэтага было недастаткова.

Сюю такі падыход катэгарычна не падабаўся, і ён неаднаразова звяртаўся да адміністрацыі ўніверсітэта, каб вырашыць гэтае пытанне. Аднак усе спробы былі марнымі.

«Пачаў бунтаваць»

Тады Сюй вырашыў самастойна стварыць умовы, каб паляпшаць свае веды.

— Пачаў бунтаваць, — усміхаецца суразмоўца. — Выконваў заданні па-беларуску, перакладаў вялікую колькасць матэрыялаў з рускай мовы і нават здаваў экзамены па-беларуску. Некаторыя выкладчыкі казалі, што іх прадмет можна здаваць толькі па-руску. Я гэта ігнараваў.

А вось навуковая кіраўніца, якая каардынавала магістарскую працу, падтрымала свайго падапечнага. Яна звярнулася да адміністрацыі — і Сюю дадалі заняткі па беларускай філалогіі.

У выніку Сюй паспяхова абараніў дыпломную працу на беларускай мове і атрымаў ступень магістра беларускай філалогіі.

Беларускі фальклор
Канцэрт «Беларускі фальклор і танец». Фота з архіва Сюя

«Папрасіў каву — а дзяўчына засмяялася»

Да пераезду ў Беларусь Сюй ведаў, што ў краіне пераважае руская мова, але не меркаваў, што «ўсё настолькі сур’ёзна».

Як ва ўніверсітэце, так і па-за яго межамі мужчына свядома карыстаўся беларускай мовай у штодзённым жыцці. Сюй заўважыў, што ў Беларусі існуе сапраўдная дыскрымінацыя беларускай мовы: калі ён размаўляў па-беларуску ў Мінску, людзі часта глядзелі на яго са здзіўленнем, не заўсёды разумелі, што ён кажа, а часам нават пасміхаліся.

— Аднойчы ў гандлёвым цэнтры на Нямізе я замаўляў каву і сказаў: «Можна мне, калі ласка, адну вялікую каву?» Дзяўчына засмяялася, бо па-руску «вялікая кава» нібыта гучыць як нешта прышпільнае.

Тое ж здаралася і на занятках. Аднойчы выкладчыца папрасіла замежных студэнтаў назваць беларускія святы. Паводле слоў Сюя, прагучалі такія святы, як Дзень Перамогі, Дзень працы, Дзець Кастрычніцкай рэвалюцыі і іншыя савецкія даты, а ён назваў Раство, Вялікдзень і іншыя традыцыйныя святы.

— Выкладчыца папрасіла адказваць толькі па-руску. Было крыўдна, — кажа Сюй. І дадае, перайначваючы Францішка Багушэвіча: — Вывучайма мову нашу беларускую, каб не ўмёрлі.

Сюй Байлун
Пратэст у Мінску. Фота з архіва Сюя

«У Кітаі мае веды былі не да чаго»

Пасля навучання ў Беларусі Сюй вярнуўся ў Кітай, але хутка стаў планаваць вяртанне ў Еўропу.

— Заставацца ў Кітаі было [бессэнсоўна] — там мае веды былі не да чаго, — кажа кітаец.

Сюй вырашыў вывучыць яшчэ адну славянскую мову — украінскую. І ўжо рыхтаваўся адправіцца ва Украіну, аднак планы праваліліся з-за вайны. Ад мары ён не адмовіўся, але спыніў свой выбар на факультэце ўкраінскай філалогіі Ягелонскага ўніверсітэта.

Цягам двух гадоў Сюй вывучаў польскую мову на «зеруўцы» — падрыхтоўчым курсе для замежнікаў. А ў мінулым годзе нарэшце паступіў у магістратуру.

«У Польшчы беларускамоўных беларусаў больш, чым у самой Беларусі»

У Польшчы Сюй амаль адразу пазнаёміўся з беларусамі — аднагрупнікамі з зеруўкі.

— Калі яны казалі, што з Беларусі, я адразу пераходзіў на беларускую мову. Яны былі ў шоку — і працягвалі адказваць па-руску, — кажа Сюй. — У выніку атрымалася, што я быў адзіным на цэлай зеруўцы, хто ведаў беларускую мову.

Пазней мужчына пачаў наведваць мерапрыемствы, арганізаваныя кракаўскай дыяспарай. Там ён пазнаёміўся з беларускамоўнымі беларусамі і знайшоў сяброў.

— У Беларусі ў мяне не было ніводнага [беларускамоўнага сябра ці знаёмага], а цяпер у мяне іх шмат. Апынулася, што ў Польшчы беларускамоўных беларусаў больш, чым у самой Беларусі, — усміхаецца кітаец.

Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся.

Тэгі: АртыкулыБеларуская моваГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

заблокировали криптокошелек

«Это для дядей с Уолл-Стрит в красивых пиджаках». Во что инвестируют беларусы в Польше, сколько зарабатывают и теряют

MOST
12 лютага 2026, 17:22

Переехав в Польшу, Дмитрий впервые задумался, на что будет жить на пенсии, и открыл три инвестиционных счета. А Юрий по совету знакомого стал инвестировать через Revolut, но ушел...

кебаб

Беларус тры гады развіваў кебабную на рынку ў Варшаве. А цяпер яго хочуць знесці

Хрысціна Гараніна
12 лютага 2026, 14:50

Аляксей разам з партнёрамі адкрыў кебабную ў Варшаве і тры гады спрабаваў утрымаць яе. Нядаўна ён выпадкова даведаўся, што тэрыторыю, дзе працуе яго бізнес і дзясяткі іншых, могуць...

Замак Ксёнж

Ваеннае сховішча — для турыстаў. Як падземныя хады часоў Другой сусветнай вайны служаць у мірным жыцці

MOST
11 лютага 2026, 16:57

У гарах на поўдні Польшчы ёсць комплекс падземных тунэляў. Іх будавалі па загадзе Трэцяга Рэйха вязні канцлагераў. У апошнія дваццаць гадоў падзямеллі ўпарадкавалі для турыстаў. Правялі святло, паказваюць...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты