Пятніца, 23 кастрычніка 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Складаная гісторыя Балагое-Сядлецкай чыгункі. Адзін здымак з часопісу «Tygodnik Ilustrowany»

MOST MOST
14 студзеня 2022, 19:16
Гісторыі
A A
Складаная гісторыя Балагое-Сядлецкай чыгункі

115 гадоў таму, 14 студзеня 1907 года (1 студзеня па старым стылі), была афіцыйна адкрытая Балагое-Сядлецкая чыгунка, якая мела працягласць 1099 кіламетраў. Магістраль пачыналася са станцыі Балагое на Пецярбурга-Маскоўскай чыгунцы, праходзіла праз Вялікія Лукі, Полацк, Ліду, Ваўкавыск, Гайнаўку, і заканчвалася ў Седльцах. Адначасова пабудавалі галіну Масты — Гродна.

Балагое-Сядлецкая чыгунка была пабудаваная са стратэгічнымі мэтамі. На выпадак вайны Расійская Імперыя мусіла мець яшчэ адну магістраль да магчымага тэатру вайны з Нямеччынай. Пазыку на будаўніцтва дала Францыя, якая ў той час была саюзніцай Расіі. Чыгунка была разлічаная, каб у выпадку вайны прапускаць па 48 пар цягнікоў у суткі. У мірны час па ёй грузаў вазілі нямнога. Па ўсёй даўжыні лініі хадзіў адзін пасажырскі цягнік Санкт-Пецярбург — Седльцы.

Тым не менш, чыгунка гэтая паспрыяла развіццю эканомікі рэгіёна, праз які яна прайшла. Гарады каля вузлавых станцый моцна разрасталіся, а каля меншых станцый узнікалі новыя мястэчкі.

Цяпер гістарычная Балагое-Сядлецкая чыгунка знаходзіцца на тэрыторыі трох дзяржаваў. Праз беларуска-расійскую мяжу цягнікі па ёй не ходзяць зусім. Праз беларуска-польскую мяжу ходзяць толькі грузавыя цягнікі, перавозяць найбольш вугаль і драўніну. Польскія чыгункі маюць шырыню каляіны 1435 мм, а беларуская — 1520 мм, таму на памежных станцыях Свіслач і Семяноўка грузы даводзіцца перагружаць з беларускіх вагонаў у польскія і наадварот.

У апошнія гады вядзецца мадэрнізацыя польскага ўчастка былой Балагое-Сядлецкай чыгункі. У чэрвені 2021 года стала магчымым даехаць цягнікамі Інтэрсіці з Гайнаўкі да Варшавы, а 1 студзеня 2022 года аднавіўся рух рэгіянальных цягнікоў з Чаромхі праз Гайнаўку да Семяноўкі.

У ХХ стагоддзі Балагое-Сядлецкая чыгунка, як і ўвесь гэты рэгіён, была месцам ваенных дзеянняў. Яе станцыі часта мянялі дзяржаўную прыналежнасць, за іх ішлі баі, бамбардзіроўкі з паветра і дыверсійныя напады.

Складаную яе гісторыю сімвалічна адлюстроўвае малюнак, надрукаваны ў часопісе «Tygodnik Ilustrowany», №33 за 1919 год. На ім польскія жаўнеры здымаюць з вакзала ў Юрацішках каля Ліды шыльду на нямецкай мове, пад якой бачная шыльда па-руску, — каб павесіць шыльду на польскай.

Будынак вакзала ў Юрацішках, нягледзячы на ўсе войны, захаваўся да сённяшняга дня, а назва станцыі на ім падпісаная цяпер па-беларуску.

Тэгі: Гісторыя

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

пособие в Польше

Беларус с польским гражданством три месяца доказывал, что его сын имеет право на пособие в Польше. Помогло письмо пограничников

MOST
23 кастрычніка 2026, 15:01

Виталий (имя изменено) три месяца доказывал Управлению социального страхования (ZUS), что он вправе получать пособие на ребенка. Такой путь проходят многие иммигранты, но случай Виталия выделяется: и он,...

беларусские перевозчики в Польше

«Под мою ответственность». Беларусский дальнобойщик четыре месяца нелегально ездил по Европе

MOST
23 кастрычніка 2026, 13:00

Андрей несколько месяцев ездил по Европе, хотя по закону не мог выезжать из Польши. Дальнобойщик признает, что понимал риски, но не хотел терять работу. Своей историей мужчина поделился...

две женщины

Беларуска получила редкий ВНЖ в Польше. Ее отношения проверяли даже в Żabka

MOST
22 кастрычніка 2026, 18:50

Беларуска получила временный вид на жительство в Польше на основании фактических отношений со своей спутницей жизни — гражданкой России. До этого у нее была карта побыту по работе,...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты