Нядзеля, 26 ліпеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Беларускі мецэнат выкупіў на польскім аўкцыёне кнігу XIX стагоддзя, якая належала парафіі на Гродзеншчыне

MOST MOST
9 сакавіка 2026, 09:27
Навіны
A A
Старонка з архіва

Старонка з архіва. Фота: maldzis.world

Рукапісны архіў парафіі ў Вялікіх Эйсмантах, што на Гродзеншчыне, набыла ініцыятыва MALDZIS. Дакумент датаваны першай паловай XIX стагоддзя. На польскі аўкцыён, дзе выстаўлялася кніга, першым звярнуў увагу MOST.

«Гэта вельмі каштоўная крыніца інфармацыі пра тагачаснае канфесійнае і свецкае жыццё рэгіёна», — паведаміла ініцыятыва MALDZIS.

Гэта так званы капіярый — зборнік распараджэнняў царкоўных і свецкіх уладаў, а таксама рознага службовага ліставання. У ім захаваліся звесткі пра жыццё парафіі і мясцовай супольнасці, трапляюцца прозвішчы мясцовых жыхароў, сустракаюцца згадкі пра метрычныя акты, асобныя сямейныя гісторыі, нататкі пра вакцынацыю ад воспы, будаўніцтва касцёла і шмат іншага.

Большасць запісаў належыць настаяцелю парафіі і гродзенскаму дэкану Міхалу Сезянеўскаму (1784–1850). Яны вяліся цягам 14 гадоў і датуюцца першай паловай XIX стагоддзя.

«Амаль штодзень недзе ў свеце прадаюцца калекцыйныя рэчы, звязаныя з Беларуссю. Але сустрэць у продажы каштоўнасць, вывезеную з беларускай тэрыторыі, звязаную з ёй зместам і праз паходжанне, калі да таго ж месца ўзнікнення дакладна вядомае, — гэта сапраўдная рэдкасць», — лічыць кіраўнік ініцыятывы MALDZIS Павел Мацукевіч.

Рукапісная кніга была набытая на сродкі мецэната ініцыятывы MALDZIS Іллі Пакроўскага. У ініцыятыве абяцаюць, што ў будучыні кніга ў якасці грамадскага падарунка вернецца на сваё месца — у парафію ў Вялікіх Эйсмантах. Як раней паведамляў MOST, цяпер у парафіі няма кніг старэйшых за другую палову XX стагоддзя.

У найбліжэйшых планах MALDZIS таксама — адлічбаванне рукапіснага зборніка, каб зрабіць яго дасяжным для ўсіх зацікаўленых гісторыкаў і краязнаўцаў.

Стартавая цана выдання складала 2850 злотых, а ў выніку кніга была прададзеная за 6325 злотых.

Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

заполнить декларацию PIT в Польше

Раскол в партии «ПиС» и налоговое послабление. Главные новости Польши за неделю

MOST
26 ліпеня 2026, 18:31

Рассказываем, что случилось в Польше с 20 по 26 июля 2026 года. Раскол в партии «Право и справедливость». Членам партии было предложено подписать декларацию о том, что они...

знакомство в Польше

Девушка сравнила польских и беларусских мужчин. С ней согласились не все

MOST
24 ліпеня 2026, 15:21

Пользовательница Threads под ником tati_romel сравнила внешность и поведение польских и беларусских мужчин. Пост вызвал спор: одни согласились с ее наблюдениями, другие заявили, что изображенные на картинке типажи...

Пікнік Letucień

AP$ENT стане хэдлайнерам беларускага фестывалю «Летуцень» у Кракаве

MOST
24 ліпеня 2026, 12:00

1 жніўня ў кракаўскім парку Jordana пройдзе сёмы фестываль беларускай культуры і музыкі «Летуцень». У праграме тры музычныя сцэны, кірмаш майстроў, адукацыйныя і дзіцячыя актыўнасці, фудкорт і сустрэчы...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты