Аўторак, 26 мая 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Супрацоўнік схапіўся за галаву». Беларусу адмовілі ў ВНЖ у Польшчы праз змену страхоўкі, але ён даказаў сваю правату

MOST MOST
26 мая 2026, 12:26
Гісторыі
A A
ВНЖ в Польше

Фото: MOST

Аляксандр год змагаўся за права легалізавацца ў Польшчы праз уз’яднанне з сям’ёй. Яму адмаўлялі, а ў пэўны момант нават загадалі пакінуць краіну. Усё праз змену дамовы сацыяльнага забеспячэння. Спачатку ён быў унесены ў поліс жонкі, а потым атрымаў свой. Пра памылку сістэмы і яе выпраўленне беларус расказаў MOST.

MOST прыводзіць гэтую гісторыю паводле слоў Аляксандра. Ён прадаставіў у рэдакцыю копіі рашэнняў дзяржаўных органаў розных інстанцый, якія мы вывучылі. MOST не правяраў дакументы, якія беларус дасылаў чыноўнікам.

— У маі 2025 года я падаўся на часовы побыт у Польшчы па ўз’яднанні сям’і. На той момант мая жонка і дачка чакалі рашэння па сталым побыце на падставе карты паляка (дакумента, які пацвярджае польскае паходжанне. — Заўв. MOST). Жонка працавала афіцыйна па працоўнай дамове (umowa o pracę), мела стабільны даход, а я быў далучаны да яе страхоўкі ZUS (установа сацыяльнага страхавання. — Заўв. MOST) як член сям’і.

Праз некалькі тыдняў пасля падачы дакументаў я знайшоў працу і пачаў самастойна плаціць унёскі ў ZUS. Адпаведна, я перастаў быць далучаным да страхоўкі жонкі і стаў асобным плацельшчыкам.

У чэрвені 2025 года я заказным лістом паведаміў ужонд пра змену свайго статусу. Ліст быў атрыманы — у мяне засталося афіцыйнае пацвярджэнне. У верасні я паўторна адправіў тыя ж дакументы праз [сэрвісы] ePUAP і e-Doręczenia.

Я хацеў проста аднаго — каб у маёй справе была поўная і дакладная інфармацыя.

Але пазней мая жонка і дачка атрымалі сталы побыт. А мне прыйшла адмова.

У рашэнні было пазначана, што я «не даказаў наяўнасць медыцынскага страхавання і выплаты ZUS». Пры гэтым у тым жа рашэнні ўжонд (дзяржаўны орган. — Заўв. MOST)) апісваў усе мае перамяшчэнні паміж страхоўкамі — яны ўсё бачылі. Але адначасова сцвярджалі, што я нічога не падаваў. А я дасылаў дакументы двойчы.

У рашэнні сцвярджаецца, што Аляксандр не прадаставіў актуальных дакументаў, якія пацвярджаюць выкананне працы на карысць свайго працадаўцы.

Было першае адчуванне, якое вярталася пасля кожны раз пасля кожнай адмовы: што ты ўсё робіш правільна, але вынік ужо напісаны загадзя.

«Мне далі 30 дзён, каб пакінуць Польшчу»

— Мы падалі апеляцыю ў межах 14 дзён. 12 сакавіка 2026 года ўжонд запатрабаваў дадатковыя дакументы: [домаву на] арэнду жылля, працоўны кантракт, свежыя пацвярджэнні ZUS.

Я сабраў усё максімальна дакладна. Заверыў дакументы праз натарыуса з электронным подпісам, адправіў праз e-Doręczenia і падпісаў [давераным профілем] Profil Zaufany.

28 красавіка прыйшла новая адмова. У рашэнні было напісана, што я падаў «толькі сканы дакументаў, не завераныя натарыяльна».

У рашэнні сцвярджаецца: «… доказам з’яўляецца арыгінал дакумента або яго копія, засведчаная на адпаведнасць натарыусам альбо адвакатам, юрыдычным кансультантам, патэнтным павераным ці падатковым кансультантам, якія выступаюць у якасці прадстаўніка боку. Сам скан (камп’ютарная раздрукоўка) не валодае прыкметамі афіцыйнага дакумента і не дазваляе праверыць сапраўднасць подпісаў і пячатак, што на ім знаходзяцца, а таму не з’яўляецца надзейным доказам у справе. У сувязі з гэтым варта канстатаваць, што спадар Аляксандр не даказаў наяўнасці крыніцы стабільнага і рэгулярнага даходу ў памеры, дастатковым для пакрыцця выдаткаў на ўтрыманне сябе і членаў сям’і, а таксама наяўнасці забяспечанага месца пражывання на тэрыторыі Рэспублікі Польшча».

Я чытаў гэта і не верыў. Бо дакументы былі афіцыйна завераныя і правяраліся ў некалькі клікаў.

Плюс новы ўдар: мне далі 30 дзён, каб пакінуць Польшчу.

«Супрацоўнік літаральна схапіўся за галаву»

— Пасля адмовы я страчваў доступ да рынку працы. Гэта было імгненнае і жорсткае наступства. Я паведаміў працадаўцу, і мы спынілі супрацоўніцтва.
У той жа дзень мы падалі скаргу ўжонду, дадалі інструкцыі праверкі электроннага подпісу і паказалі, што гэта відавочная памылка.

Адказу не было.

На наступны дзень я падаўся на міжнародную абарону. Падставы ў мяне былі: палітычны пераслед, крымінальны артыкул у Беларусі (артыкул, які называе Аляксандр, адносіцца да «палітычных». — Заўв. MOST) і арышт маёмасці.

Не было іншага выбару.

Пры гэтым я працягваў збіраць дакументы і бараніць сваю справу.

15 мая я прыйшоў ва ўжонд. Супрацоўнік у акне выслухаў мяне, узяў нумар справы, адкрыў сістэму — і рэакцыя была нечаканай. Ён літаральна схапіўся за галаву. Паклікаў калегу. Яны доўга нешта правяралі, абмяркоўвалі, выходзілі з дакументамі.

У гэты момант упершыню за доўгі час з’явілася надзея. Не ўпэўненасць. Менавіта надзея. Што зараз скажуць: «Так, гэта памылка, мы выпраўляем».

Але праз некалькі хвілін яны вярнуліся. І ўжо іншым тонам сказалі, што нічога зрабіць нельга, маўляў, ідзіце ў суд. У іх не было часу разбірацца з маёй справай. А для мяне гэта было жыццё, якое ў той момант развальвалася.

«Пасля месяцаў страху ўсё скончылася адной фразай: Рашэнне адменена»

— Я пачаў рыхтаваць скаргу ў суд. Паралельна падаў скаргі ў МУС і амбудсмену па правах чалавека.

І тады ж з’явіўся яшчэ адзін пласт жыцця: каля шасці месяцаў без права на працу.

У першыя шэсць месяцаў пасля падачы заявы на міжнародную абарону замежнікі не маюць права працаваць у Польшчы, за выключэннем выпадкаў, калі такое права дае іншая падстава, напрыклад віза або ВНЖ.

Гэта быў перыяд, калі час стаў пустым, але стрэс — пастаянным.

21 траўня 2026 года я атрымаў паведамленне: папярэдняе рашэнне адменена. Ужонд (Упраўленне па справах іншаземцаў. — Заўв. MOST) выдаў новае рашэнне — часовы побыт на тры гады па ўз’яднанні сям’і.

Пасля месяцаў страху, страты працы і пастаяннага адчування, што ты ў пастцы, усё скончылася адной фразай: «Рашэнне адменена».

«Захоўвай дакументы. Падавай скаргі. Ідзі ў суд, калі трэба»

— Пачуццё несправядлівасці — гэта не адзін эпізод. Гэта фон, які ідзе побач гадамі. І кожны раз, калі сістэма памыляецца, гэтае пачуццё не проста вяртаецца — яно разбурае знутры. Але калі ты ведаеш, што маеш рацыю, ты не абавязаны з гэтым згаджацца. Захоўвай дакументы. Падавай скаргі. Ідзі ў суд, калі трэба.

Бо часам настойлівасць аказваецца адзіным спосабам вярнуць справядлівасць там, дзе яе не хацелі бачыць.

Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся.

Тэгі: АртыкулыВНЖГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

россиянка в Варшаве

«Все знают про мое гражданство, но относятся с пониманием». Россиянка с беларусскими корнями уехала в Польшу, помогает Украине и поет по-беларусски

MOST
25 мая 2026, 14:01

Когда в центре Варшавы София вместе с уличными музыкантами исполняет беларусские хиты, кажется, что она из Беларуси. Но девушка родилась в российском Владимире. Она самостоятельно выучила беларусский и...

бани в Польше

«Это как сложный LEGO». Бывшие политзаключенные начали собирать в Польше бани и теперь ездят с заказами по всей стране

MOST
25 мая 2026, 11:32

Бывшие политзаключенные Сергей Гунь и Александр Бабич собирают в Польше деревянные бани. Одну из них они смонтировали за 12 часов и показали процесс в соцсетях. Сергей Гунь рассказал...

ковры в Польше

«Овчарка была в восторге». Беларуска в Польше фотографирует животных и превращает их портреты в ковры

MOST
22 мая 2026, 20:19

Лина (имя изменено) фотографирует домашних животных, а потом превращает их портреты в ковры ручной работы. Идея появилась случайно — как подарок на день рождения подруги. Но теперь в...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты