Серада, 22 ліпеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Беларусы паехалі нараджаць у Аргенціну, каб дзіця не засталося без пашпарта. А потым вырашылі там застацца

MOST MOST
22 ліпеня 2026, 14:47
Гісторыі
A A
роды в Польше

Здымак носіць ілюстрацыйны характар. Крыніца: Jonathan Borba / Pexels.com

Беларусы Ганна і Сцяпан (імёны змененыя) больш за чатыры гады жылі ў Польшчы, але нараджаць дзіця вырашылі ў Аргенціне. Цяпер іх дачцэ ўжо тры месяцы. Ганна расказала MOST, чаму яны прынялі такое рашэнне, як прайшлі бясплатныя роды ў дзяржаўнай клініцы і з якімі цяжкасцямі сям’я сутыкнулася пасля пераезду.

Пасля ад’езду з Беларусі пара ўладкавалася ў Польшчы, дзе атрымала міжнародную абарону. Сужэнцы хацелі там і застацца, але цяжарнасць прымусіла іх думаць не толькі пра роды, але і пра дакументы для будучага дзіцяці. З прычын бяспекі яны не могуць паехаць у Беларусь або нават звярнуцца ў беларускае пасольства. Сям’я разумела: калі дзіця народзіцца ў Польшчы, пытанне яго дакументаў можа застацца складаным на гады. Дачка зможа атрымаць толькі польскі праязны дакумент замежніка.

— Мы разглядалі толькі краіны, дзе дзіця атрымлівае грамадзянства па праве зямлі, гэта значыць па месцы нараджэння. Такіх краін не так шмат, — кажа Ганна.

У выніку вырашылі нараджаць у Аргенціне. Гэтую краіну выбралі па некалькі прычынах. Апроч асноўнай — грамадзянства па праве нараджэння, — на карысць Аргенціны былі цёплы клімат, іспанская мова і жаданне пажыць у краіне, дзе сужэнцы раней не былі.

Жыллё шукалі на месцы

Да паездкі сям’я шукала беларусаў і іншых замежнікаў, якія ўжо мелі досвед родаў у Аргенціне, чытала Telegram-каналы пра роды, пералёты, медыцыну і дакументы ў Аргенціне. Праз знаёмых яны даведаліся, што ў краіне ёсць як платныя, так і бясплатныя роды.

— Нам параілі некалькіх перакладчыкаў, якія суправаджаюць жанчын падчас цяжарнасці і на родах. Тут лічыцца нармальным карыстацца паслугамі перакладчыка. Кошт — прыкладна 10–15 долараў за гадзіну, — расказвае Ганна.

Перакладчыца патлумачыла, што можна вызначыцца з раддомам ужо на месцы.

Жыллё спачатку забраніравалі пасутачна, а пасля прыезду пачалі шукаць кватэру на больш працяглы тэрмін.

— Цэны даволі высокія, а жыллё часта не адпавядае свайму кошту. Таму мы хацелі паглядзець кватэру ўжо на месцы, — кажа Ганна.

Страхоўку сям’я зрабіла на першыя месяцы.

На мяжы пыталіся пра жыллё і зваротны білет

У Аргенціну Ганна і Сцяпан прыляцелі на сёмым месяцы цяжарнасці.

— На мяжы ў нас праверылі бронь жылля і зваротныя квіткі. Мы куплялі іх на ўсялякі выпадак, бо ведалі, што часам гэта могуць спытаць. Зваротны білет бралі самы танны — у суседнюю краіну, — расказвае Ганна.

Пра страхоўку ў іх не пыталіся. На цяжарнасць, паводле жанчыны, увагі таксама не звярнулі.

— Мы не казалі наўпрост, што прыляцелі нараджаць. Уязджалі як турысты. Для беларусаў Аргенціна бязвізавая, можна знаходзіцца 90 дзён.

Буэнас-Айрэс
Буэнас-Айрэс. Крыніца: Banfield, CC BY 3.0 / Wikimedia Commons

Дзяржаўную клініку выбралі ўжо пасля прыезду

Канкрэтную клініку сям’я загадзя не выбірала. Разглядалі некалькі дзяржаўных раддомаў, чыталі водгукі і раіліся з перакладчыцай.

— Водгукі былі плюс-мінус аднолькавыя. У выніку перакладчыца параіла клініку, у якой яна бывае часцей і лепш ведае медыцынскі персанал. Мы вырашылі спыніцца на ёй, — расказвае Ганна.

На другі дзень пасля прыезду яны пайшлі ў клініку разам з перакладчыцай. Там Ганне завялі медыцынскую картку і запісалі на прыём да гінеколага.

— Для гэтага спатрэбіўся толькі пашпарт, — кажа яна.

Роды — па страхоўцы

Паводле Ганны, роды ў дзяржаўнай клініцы для яе былі бясплатнымі — у межах набытай страхоўкі. Не трэба было дадаткова плаціць і за тры дні пасля ў палаце на два чалавекі.

— Усе аналізы і візіты таксама былі бясплатныя. Адзінае, за што мы плацілі, — раздрукоўка дакументаў і пераклад аналізаў для першага візіту да гінеколага. І, вядома, паслугі перакладчыцы, якая хадзіла з намі на ўсе прыёмы, здачу аналізаў і была на родах, — расказвае Ганна.

Асобна сям’я аплачвала жыллё, транспарт і лекі, калі іх прызначаў урач. Ганна кажа, што некаторыя сем’і дадаткова робяць платныя УГД на больш сучасным абсталяванні — напрыклад, каб атрымаць больш фотаздымкаў дзіцяці.

Муж можа быць побач кругласутачна

Ганна кажа, што самі роды прайшлі добра, хоць ёй зрабілі кесарава сячэнне.

— Паводле плана былі натуральныя роды, перадумоў для кесарава не было. Але самой нарадзіць не атрымалася. Лекары да апошняга рабілі ўсё магчымае. Кесарава прайшло хутка і на вельмі высокім узроўні, — расказвае яна.

У клініцы жанчына адчувала сябе ў бяспецы. Амаль усе ўрачы размаўлялі па-англійску, але сям’я ўсё адно карысталася дапамогай перакладчыцы з іспанскай.

— Палата для родаў і аперацыйная былі новыя, з сучасным абсталяваннем. У родавай палаце быў фітбол і душ. Палаты пасля родаў былі ўжо больш старыя і патрабавалі рамонту, але разлічаныя былі толькі на двух чалавек, — кажа Ганна.

Адным з плюсаў яна называе тое, што муж або іншы блізкі чалавек можа знаходзіцца з жанчынай кругласутачна. Дзіця пасля родаў таксама адразу пакідаюць з маці.

— Пасля родаў да нас кожны дзень прыходзілі лекары рознага профілю, каб праверыць стан маці і дзіцяці. Калі лекар не размаўляў па-англійску, мы карысталіся перакладчыкам у тэлефоне. Калі былі пытанні па кармленні, мы некалькі разоў на дзень клікалі спецыялістку, і яна паказвала, як правільна прыкладаць дзіця да грудзей.

Дакументы дзіцяці афармлялі ў раддоме

У раддоме ж пачалі афармляць дакументы дзіцяці. Спачатку — пасведчанне аб нараджэнні. Гэта заняло некалькі дзён. Для гэтага спатрэбіліся завераныя копіі пашпартоў, а таксама беларусы за свой кошт запрасілі ліцэнзаванага перакладчыка.

Пасля атрымання пасведчання аб нараджэнні бацькі падалі дакументы на аргенцінскі дакумент дзіцяці.

— Там жа, у раддоме, дзіця сфатаграфавалі, знялі адбіткі пальцаў і прыкладна праз 30 дзён выдалі аргенцінскі дакумент асобы (DNI) у выглядзе пластыкавай карткі. За гэта мы нічога не плацілі, — расказвае Ганна.

Для міжнародных паездак дзіцяці патрэбны замежны аргенцінскі пашпарт. Калі ён спатрэбіцца, яго можна атрымаць хутка ў аэрапорце або аформіць загадзя.

«Будзем жыць у Буэнас-Айрэсе, бо ў нас няма выйсця»

Ганна прызнае: спачатку Аргенціна была для іх не столькі краінай для пастаяннага жыцця, колькі спосабам вырашыць пытанне дакументаў для дзіцяці. Але цяпер сям’я вырашыла застацца.

— Мы замарочыліся і будзем жыць у Буэнас-Айрэсе, бо ў нас няма выйсця. Нашы беларускія пашпарты заканчваюцца ў 2029 годзе, а што потым рабіць — незразумела. Таму мы вырашылі рабіць дакументы сабе, — кажа яна.

Раней атрымаць грамадзянства бацькам у Аргенціне было прасцей і хутчэй, але цяпер правілы змяніліся: трэба пражыць у краіне мінімум два гады перад падачай на грамадзянства.

— Гэта самы важны для нас момант. А ўжо потым — тое, што аргенцінскі пашпарт сапраўды моцны. Калі б у Польшчы наша сітуацыя была іншай, мы б, магчыма, нікуды не рухаліся. Нам там падабалася, нас усё задавальняла, — кажа Ганна.

Да жыцця ў Аргенціне сям’я яшчэ прывыкае.

— Тут усё па-іншаму: ежа, быт, надвор’е, сезоны наадварот. Але ў нас усё добра. Дні ляцяць з касмічнай хуткасцю, мы ўвесь час у працэсах, кожны дзень нешта новае, — кажа Ганна.

Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся.

Тэгі: АртыкулыГалоўнаеГрамадзянстваДзеціПашпарт

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

пособие 800+

Многим беларусам и украинцам в Польше приостановили выплату пособия 800+ со ссылкой на данные пограничников. Что происходит?

MOST
22 ліпеня 2026, 12:05

Виталий (имя изменено) получил неожиданное письмо от польского Управления социального страхования (ZUS): ему приостановлена выплата пособия 800+ на сына. Ведомство ссылается на несоответствия, выявленные на основании реестра Пограничной...

вуз

Беларуску с польским гражданством не берут в польский вуз без сертификата ЦТ. Узнали позиции университетов и министерства

MOST
21 ліпеня 2026, 09:53

Ольга решила поступать на психологию в Гданьский университет. Школу она окончила в Беларуси в 2005 году, позже получила высшее образование, а затем эмигрировала. Теперь у нее польское гражданство,...

бутерброд

«Сидим в закрытом автобусе». Рейс из Минска почти восемь часов стоял на польской границе из-за мяса у пассажира

MOST
20 ліпеня 2026, 13:56

Автобус из Минска почти восемь часов простоял на границе в пункте пропуска «Берестовица — Бобровники». Причиной задержки стала мясная продукция, которую один из пассажиров пытался провезти в Польшу,...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты