Серада, 11 сакавіка 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

MOST у Беларусі прызналі «экстрэмісцкім». Зварот да чытачоў

MOST MOST
16 мая 2022, 12:02
Навіны
A A
MOST

Беларускія «ўлады» прызналі інфармацыйную прадукцыю сайта і некаторых сацыяльных сетак MOST «экстрэмісцкай». Расказваем, што мы пра гэта думаем і як нас цяпер бяспечна чытаць.

28 красавіка 2022 года суд Ленінскага раёна Гродна прызнаў «экстрэмісцкай» інфармацыйную прадукцыю сайта MOST, суполак у VK і Facebook, а таксама канала ў Telegram.

Галоўны рэдактар MOST Руслан Кулевіч так каментуе падзею:

— Чаканае рашэнне. Сёння прадукцыя большасці па-сапраўднаму прафесійных беларускіх СМІ прызнана экстрэмісцкай. Нашаму праекту ўсяго чатыры месяцы, і нас ужо ўнеслі ў гэты «чорны спіс» — значыць, мы робім усё правільна. Для нас і нашых чытачоў нічога не змяняецца: мы па-ранейшаму будзем расказваць праўду. Ад сваёй місіі — аб’ядноўваць людзей, быць мостам паміж Польшчай і Беларуссю — не адступаем.

Што такое MOST

MOST — гэта каманда беларускіх журналістаў, якія знаходзяцца ў польскім Беластоку, за 50 кіламетраў ад мяжы з Беларуссю. У змушанай эміграцыі мы расказваем пра падзеі, якія адбываюцца на скрыжаванні Беларусі і Польшчы.

Палітычныя падзеі ў Беларусі з 2020 года, крызіс з мігрантамі на беларуска-польскай мяжы, вайна ва Украіне аддалілі грамадзянскую супольнасць Польшчы і Беларусі. Мы лічым, што надышоў час будаваць масты паміж дзвюма краінамі, і гэта — наша місія. Мы імкнемся ствараць якасны кантэнт пра падзеі па абодва бакі мяжы.

Як цяпер чытаць MOST

Беларускія ўлады караюць за распаўсюджванне матэрыялаў, якія яны прызналі «экстрэмісцкімі». Мы заклікаем нашых чытачоў быць уважлівымі са спасылкамі на нашы навіны і матэрыялы, а таксама з лайкамі ў сацыяльных сетках. Згодна з артыкулам 19.11 беларускага Кодэкса аб адміністратыўных правапарушэннях, распаўсюджванне і захаванне «экстрэмісцкай» інфармацыйнай прадукцыі прадугледжвае пакаранне ў выглядзе штрафу.

Падкрэсліваем, што гродзенскі суд прызнаў экстрэмісцкай прадукцыяй сайт MOST, суполкі ў VK і Facebook, канал у Telegram. Нагадваем, што ў нас таксама ёсць старонкі ў Instagram, Twitter, OK.

Тэгі: БеларусьГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

депортация из Польши

У Польши возникают проблемы с депортацией криминальных авторитетов в Беларусь, Россию и Грузию

MOST
10 сакавіка 2026, 19:15

За последний год Польша задержала пятерых криминальных авторитетов с постсоветского пространства: четверых грузин и гражданина Беларуси. В таких случаях с депортацией возникают проблемы: страны их гражданства не спешат...

пособие на детей в Польше

За год Польша выплатила на беларусских детей 233,8 млн злотых пособия 800+

MOST
10 сакавіка 2026, 17:19

В Польше 23,4 тыс. беларусских детей получают пособие 800+. Такие данные Управления социального страхования (ZUS) на конец 2025 года приводят польские медиа. Сумма выплаченных за 2025 год пособий...

беларусы в Варшаве

«Мы народ без яиц». Беларусы порассуждали о том, что о них думают поляки

MOST
10 сакавіка 2026, 09:56

В Польше лучше быть беларусом, чем украинцем, считает Тамара. Бывшая университетская преподавательница из Беларуси теперь работает таксисткой в Варшаве. Ее мнение и мнения других беларусов приводит Витольд Юраш...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты