Пятніца, 5 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Першае ўражанне: зая…ў, пайшоў бы ты на…!». Топ-7 карцін Улада Бохана

Раман Ганчарэнка Раман Ганчарэнка
16 мая 2022, 13:53
Гісторыі
A A
бохан

Улад Бохан падчас адкыцця выставы ў Беластоку. Фота: MOST

Мастак Улад Бохан быў вымушаны з’ехаць з Беларусі пасля візіту ГУБАЗіК і затрымання паплечнікаў. На радзіме ён каардынаваў шэсці на Серабранцы ў Мінску, актыўна ўдзельнічаў у Рэвалюцыі 2020-га. Зараз жыве ў Польшчы, а ягоная выстава акурат прайшла ў Беластоку.

Разам з аўтарам мы паразмаўлялі пра некаторыя з ягоных карцін. Паспрабавалі расшыфраваць сэнсы, метафары, а таксама мэсаджы, актуальныя і сёння. Ніжэй Улад Бохан сам распавядае пра свае творы.

1. «Несанкцыянаваны шпацыр над горадам»

Улад Бохан, «Несанкцыянаваны шпацыр над горадам». Фота: Настасся Уткіна / MOST

Гэта былі акурат Еўрапейскія гульні ў 2019-м. З’явілася ідэя зрабіць працу — сімвал Беларусі таго часу. У аснове — сюжэт Шагала, з той розніцай, што ў арыгінале аўтар намаляваў сябе і Бэлу ў Віцебску. А тут — АМАПавец трымае за руку дзяўчыну ў Мінску. Карціна вертыкальная ў форме шчыта ўнутраных войскаў.

Карціна была на выставе «Восень пахана» ў Маскве да дня нараджэння Пуціна. Мясцовая паліцыя заварыла дзверы ў памяшканне… Каб не шум, які паднялі незалежныя СМІ, гэтая і іншыя карціны маглі б згубіцца. Але дзверы адчынілі, я забраў працу — і яна тут!

2. «Сем колаў Беларусі»

Улад Бохан, «Сем колаў Беларусі». Фота: Настасся Уткіна / MOST

Гісторыя — гэта спіраль. Ад закручвання гаек да лібералізацыі і зноў па коле. Тут шмат сімвалаў: «па 500», стабільнасць, Валадарка, эміграцыя. Іншая назва карціны — «Стварэнне свету». Гэта пра людзей, якія прайшлі ўсе колы пекла, бо былі нязгодныя жыць у гэтым балоце, і вось яны — стваральнікі свету.

Можна ўбачыць артэфакты: рукавы студэнта, за якія яго цягнулі АМАПаўцы падчас Дня Волі 2017-га. Выразкі з калажу, які рабіў Мікола Дзядок яшчэ падчас першай адсідкі на пачатку 2010-х. Абрыўкі кедаў Сяргея Спарыша з «Народнай Грамады»: кеды яму зноў жа парвалі сілавікі, калі цягнулі па зямлі… Сучасная Беларусь для мяне — гэта палітзняволеныя.

3. «Апошняя дарожная карта дыктатара»

Улад Бохан, «Апошняя дарожная карта дыктатара». Фота: Настасся Уткіна / MOST

Калі яны ў чарговы раз узяліся за свае дарожныя карты, было шмат эмоцый. У Беларусі эмоцыі выходзілі праз «дзвіж» — я раённыя маршы арганізоўваў. А тут, у Польшчы, гэтага няма, таму напісаў карціну напрыканцы 2021-га. Калі пачуў пра гэтыя карты, першае ўражанне было: зая…ў, пайшоў бы ты на…! Так і намаляваў. Мяркую, гэта не толькі маё меркаванне, але і вялікай часткі беларусаў.

4. «Заўчассе»

Улад Бохан, «Заўчассе». Фота: Настасся Уткіна / MOST

Гэта арт-аб’ект у форме гадзінніка. Заўчассе па-руску – «безвременье». Канспірацыя і шчаслівы збег акалічнасцяў мне дапамог: я не сядзеў ніколі. А вось у «армейцы» быў. Ведаю гэтае адчуванне, калі глядзіш на гадзіннік, а час нібы стаіць на месцы. І людзі, якія ўсё ж апынуліся за кратамі, жывуць у такім «дні сурка» — для іх час спыніўся на месяцы ці гады.

Гэты арт-аб’ект я зрабіў цэнтральным на выставе. На цыферблаце бачныя лісты майго стрыечнага брата Дзяніса да сястры і жонкі. Ад мяне лісты яму не даходзяць. Ён быў асуджаны да 6 год па «Справе антыфашыстаў». Бачна, што адна стрэлка перакручаная, іншая — прывязаная да каменя. Час спыніўся.

5. «Чаканне прышэсця трыгера»

Улад Бохан, «Чаканне прышэсця трыгера». Фота: Настасся Уткіна / MOST

Калі яшчэ ў пачатку 2021-га я бачыў, што надыходзіць рэакцыя, то звяртаўся да актывістаў з розных раёнаў Мінска, маўляў, давайце штурхаць лідараў ці самі дзейнічаць. Было бачна, што ўсіх нас будуць вычышчаць. Тады акурат я зразумеў, што ў людзей ёсць добрае апраўданне: чаканне трыгера. Прыйдзе «дзядзька трыгер» і ўсё за нас зробіць.

Яно і раней было. Людзі вярталіся з мірных маршаў і разумелі, што нешта не так. Ні ў каго не было адказу, як перамагчы. А пасля яны ўключалі Каца, і той супакойваў: «Па статыстыцы большасць рэжымаў падае…». Кац стаў сімвалаў гэтых псіхатэрапеўтаў, што супакойвалі людзей сваімі казкамі. Ніхто не хацеў шчыра сабе прызнацца: беларусы маюць заплаціць кошт свабоды, які не бывае нізкім.

На карціне ёсць забітыя за кратамі палітвязні, зачышчаныя СМІ, самалёт Ryanair. Пасля пачалася  вайна і так званы рэферэндум па Канстытуцыі. Які, б.., трыгер вам яшчэ патрэбны?..

6. «Патрыятычны чад»

Улад Бохан, «Патрыятычны чад». Фота: Настасся Уткіна / MOST

Гэта эмацыйнае палатно, складзенае з карцінак, якія я выпульваў з галавы. З патрыятызмам якая гісторыя: калі ён трапляе ў людзей, якім няма чым ганарыцца, апроч сваёй нацыянальнай прыналежнасці, атрымліваецца бяда. Тое, што зараз робіцца ў Расіі, мне нагадвае жывёльны двор: народ бясконца плодзіць салдат, каб тыя паміралі за імперыю.

Гэта татальны культ нянавісці: да Украіны, Захаду. Калі ўглядаешся ў твары людзей, якія б’юцца ў чэргах па цукар, то разумееш, што найбольш яны ненавідзяць саміх сябе… Горш — калі перакідваюць нянавісць на іншых. Гэта сутнасць імперыі.

Расія для мяне не чужая. У мяне там былі выставы. У мяне там багата сяброў, сярод якіх — ніводнага пуцініста. Мне вельмі баліць за іх. І я добра разумею, як гэта — быць меншасцю, якая нешта спрабуе зрабіць сярод пачварнай жывёльнай большасці.

7. «Стварэнне дыктатуры»

Улад Бохан, «Стварэнне дыктатуры». Фота: Настасся Уткіна / MOST

Беларускае грамадства, на жаль, унутрана яшчэ не прыйшло да дэмакратыі. У 2020-м мы зрабілі вялікі рывок у развіцці. Максімальная фаза для мяне — дваравое самакіраванне. Уаў! Як анархіст я быў шчаслівы! Але калі нас пачалі давіць, то заўважыў, што беларусы ізноў чакаюць нават не лідара, але — правадыра.

Зойдзем у каменты да Ціханоўскай. Напішам, што мы нязгодныя з тым і тым. Што ў адказ? «Раскольнік», «агент», «лукабот» і далей па спісе. Людзі маюць у галаве, што правадыра нельга крытыкаваць. Але дыктатуру стварае не чалавек на вяршыні ўлады, а народ, які баіцца адказнасці. Таму шукае, на каго яе спіхнуць. Калі гэты фактар не зменіцца, то мы ў лепшым выпадку зменім партрэт правадыра ў кабінетах чыноўнікаў. Вавілонская вежа застанецца той самай.

Чытайце таксама

«Ляжу тварам у падлогу і адчуваю поўны спакой». Таршэр з Уладам Боханам, дзверы ў галерэю з творамі якога заварылі сілавікі

Зоя Хруцкая
4 мая 2022, 12:05
таршэр

У другім выпуску праекта «Таршэр» — мастак Улад Бохан. Ён аўтар шэрагу палітычных акцый, напрыклад, «Гусеніцы лязгаюць» або перформансу каля...

Чытаць далейDetails

«Гусеніцы лязгаюць». Беларусы і ўкраінцы правялі антываенную акцыю ля консульства Беларусі ў Беластоку

MOST
29 студзеня 2022, 19:01
антываеная акцыя ў Беластоку

У суботу, 29 студзеня, ля консульства Беларусі ў Беластоку правялі антываенную акцыю. Нагодай для яе стала сцягванне расійскіх войскаў на...

Чытаць далейDetails
Тэгі: Артыкулы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

кинолог

«На всех старых фотографиях я с собаками». Беларус переехал в Польшу и исполнил мечту детства — стал кинологом

MOST
4 снежня 2025, 17:43

Еще в детстве Сергей Величко был уверен: он станет кинологом. Но жизнь распорядилась иначе — годы работы в других сферах отложили мечту на потом. Только вынужденная эмиграция в...

работа таксистом в Польше

В такси Bolt в Варшаве теперь можно выбрать водителя, который знает польский. Что об этом думают таксисты-иммигранты?

MOST
4 снежня 2025, 14:06

С 1 декабря сервис такси Bolt ввел в Польше новую услугу — выбор машины, за рулем которой будет гражданин этой страны или иностранец со знанием польского языка не...

похоронить домашнее животное в Польше

Что делать, если домашнее животное умирает в Польше? Беларуска поделилась грустным, но полезным опытом

MOST
3 снежня 2025, 17:12

Чихуахуа Зарик прожил 16 лет — это немало для маленькой собаки. Но для Татьяны, которая сейчас живет в Варшаве, смерть все равно была ударом. Женщина признается, что для...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты