Субота, 17 кастрычніка 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Двое беларусаў спрабавалі ўвезці ў Польшчу тысячу пачак кантрабандных цыгарэт

MOST MOST
18 мая 2022, 08:51
Навіны
A A
кантрабандных цыгарэт

Фота: KAS / podlaskie.kas.gov.pl

Беларусы спрабавалі на двух аўто правезці амаль тысячу пачак кантрабандных цыгарэт у Польшчу. Ім пагражаюць крымінальныя артыкулы і вялікія штрафы. Пра гэта паведаміла Падляская мытна-падатковая служба.

Супрацоўнікі Падляскай мытна-падатковай службы непадалёк ад польска-беларускай мяжы спынілі два аўтамабілі для праверкі. Машыны былі з беларускімі рэгістрацыйнымі нумарамі. Падчас дэталёвага агляду аўто высветлілася, што ў іх знаходзіцца дзясятак схованак з кантрабанднымі цыгарэтамі.

Фота: KAS / podlaskie.kas.gov.pl
Фота: KAS / podlaskie.kas.gov.pl

У аўтамабілі Opel, якім кіраваў 33-гадовы беларус, кантрабанду схавалі ў багажніку, пад заднімі сядзеннямі і ў тунэлю рычага пераключэння перадач.

42-гадовы кіроўца Mercedes схаваў кантрабандныя цыгарэты пад бамперам, у масленым паддоне і калектары рухавіка.

Усяго ў дзвюх машынах супрацоўнікі Падляскай мытна-падатковай службы знайшлі амаль 1 000 пачак беларускіх цыгарэт. У дачыненні да кіроўцаў распачалі крымінальныя справы. Тавар быў выняты, кантрабандыстам пагражаюць вялікія штрафы.

Тэгі: Польшча

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

BMW в Польше

На границе Польши и Литвы задержали беларуску. Дело было в ее BMW за 300 тысяч злотых

MOST
16 кастрычніка 2026, 14:42

Польские пограничники задержали на границе с Литвой 38-летнюю беларуску. Оказалось, ее BMW с июля числится в угоне. О ситуации рассказали в Подляском отделе Погранслужбы. На польско-литовской границе в...

симулятор по легализации

Блокировка счета и война с отделом кадров. Иммиграционная юристка запустила симулятор по легализации в Польше

MOST
16 кастрычніка 2026, 11:46

Иммиграционная юристка Ольга Винник запустила симулятор по легализации в Польше. Он моделирует проблемные ситуации, в которые попадают иностранцы после подачи заявления на ВНЖ. MOST протестировал симулятор. «Все совпадения...

счет в польском банке

После предупреждений банка Millennium о блокировке счетов беларусы Польши запустили кампанию по написанию претензий

MOST
16 кастрычніка 2026, 09:56

Беларусы запустили кампанию по написанию претензий в польский Bank Millennium в связи с предупреждением о блокировке счетов клиентов из России и Беларуси без актуального паспорта и ВНЖ. Типовые...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты