Субота, 17 кастрычніка 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Падляшша недаацэненае новымі эмігрантамі». Беларус стварае фотапраект, прысвечаны аканіцам хат на польскім памежжы

MOST MOST
3 верасня 2026, 13:00
Гісторыі
A A
аканіцы

Сяргей. Фота з яго асабістага архіва

Амаль кожныя выходныя Сяргей Пехцераў едзе цягніком з Варшавы да Беластока, а пасля перасаджваецца на ровар, каб праехацца па вёсках Падляшша. Усё дзеля таго, каб сфатаграфаваць вокны і аканіцы хат, што стаяць на польска-беларускай мяжы. У яго архіве ўжо больш за сотню такіх аканіц. MOST даведаўся ў Сяргея, навошта яму гэтыя кадры.

«Як беларус адчуваю адказнасць за тое, што на мяжы пабудавалі плот»

Зімой Сяргей падаў дакументы на міжнародную абарону — падчас разгляду справы пакідаць Польшчу нельга. Беларуса гэта не засмуціла: ён ведаў, што на Падляшшы захавалася старая драўляная архітэктура, адрозная ад той, якую можна пабачыць у іншых частках краіны, але часткова падобная да беларускай. Ведаў Сяргей і пра «Краіну адчыненых аканіц» — вёскі, якія прывабліваюць турыстаў маляўнічымі фасадамі.

— Вырашыў, што хачу аб’ехаць усё Падляшша — тым самым я сублімую недахоп маёй роднай вёскі, прыроды. Плюс хацеў зрабіць штосьці карыснае для гэтага рэгіёну, бо як беларус трошкі адчуваю адказнасць за тое, што на мяжы пабудавалі плот і з-за гэтага [польскі] турыстычны бізнес пайшоў уніз, — кажа Сяргей.

аканіцы
Фота з падарожжа Сяргея. Крыніца: trip.akanicy.pl

Мужчыну засмучала, што турысты абіраюць горы або мора, але не звяртаюць увагі на памежны рэгіён.

— Там ёсць, што паглядзець: зубры, пушча з адзіным лесам, які ўваходзіць у спіс ЮНЭСКА, сапраўды цікавыя вёскі з добразычлівымі людзьмі, якія могуць пачаставаць грушамі, — тлумачыць сваю зацікаўленасць Падляшшам Сяргей.

Спіс вёсак браў з дзяржаўнага рэестра

Спачатку беларус хацеў проста бліжэй пазнаёміцца з рэгіёнам. Але пасля прыдумаў сабе місію — зрабіць экспедыцыю па аканіцах. Чым больш ён паглыбляўся ў тэму вясковых падляшскіх хат, тым мацней маштабавалася ідэя будучага праекта.

— Спачатку з сайта дзяржаўнага рэестра браў спіс вёсак, пасля кожную з іх праглядаў на Google Maps. Аказалася, што больш за 300 вёсак маюць падобныя аканіцы. Мне стала цікава: якіх тыпаў і колераў яны бываюць, у якім стане дамы, — кажа Сяргей.

аканіцы
Фота з падарожжа Сяргея. Крыніца: trip.akanicy.pl

Два месяцы ў яго пайшло на тое, каб праглядзець здымкі вёсак на Google Maps. Кожную з хат з аканіцамі Сяргей фіксаваў і ўносіў у спецыяльную табліцу. А з надыходам цяпла перайшоў да непасрэднага здзяйснення экспедыцый.

— Па сутнасці, я зрабіў дзве вялікія вандроўкі. Першую — анлайн, а другую — фізічна, бо мне хочацца праехацца амаль усюды, — усміхаецца суразмоўца.

«Усё, больш не паеду»

Перад паездкай малады чалавек распрацоўвае маршрут — імкнецца за адну паездку ахапіць як мага больш вёсак. Працэс не хуткі, бо трэба ўлічваць расклад цягнікоў, рамонт дарог і стан трасы — гэта займае ў Сяргея каля гадзіны.

Пасля, часцей за ўсё ў выходныя, беларус дабіраецца з Варшавы да Беластока або Седліц цягніком. Ужо адтуль, у залежнасці ад маршруту, роварам або рэгіянальным цягніком едзе да патрэбных кропак. За некалькі месяцаў працы над праектам малады чалавек паспеў зрабіць 14 экспедыцый.

— Дзве з іх зрабіў на машыне, бо, калі едзеш роварам, вельмі важна паспець на цягнік. Але на Падляшшы ёсць вёскі, дзе вельмі шмат дамоў — я наўпрост разумеў, што мне не хопіць часу.

аканіцы
Фота з падарожжа Сяргея. Крыніца: trip.akanicy.pl

Спачатку беларус планаваў маршруты на 50-60 кіламетраў, але пазней іх працягласць павялічылася да 100 кіламетраў.

— Бывае, што, каб дабрацца да вёсак, трэба ехаць праз лес — і там замест дарогі пясок. Ехаць вельмі цяжка, стамляешся. Таксама гэта рэгіён, дзе не заўсёды бывае інтэрнэт. Прыязджаеш на чыгунку і думаеш: «Усё, больш не паеду», — прызнаецца суразмоўца.

аканіцы
Фота з падарожжа Сяргея. Крыніца: trip.akanicy.pl

«Мяне натхняе гісторыя Напалеона Орды»

Абавязковая ўмова кожнага падарожжа Сяргея — сфатаграфаваць дамы з аканіцамі.

— Мяне натхняе гісторыя Напалеона Орды, які ездзіў і маляваў замкі ды фальваркі. У пэўны момант я падумаў: а чым я горшы? Бо, калі нешта ствараеш, цікавей жыць, — разважае ён.

З кожнага падарожжа малады чалавек робіць асобны анлайн-альбом — туды трапляюць здымкі аканіц, агульныя краявіды вёсак і прырода Падляшша.

— Па кожным доме ў мяне ёсць адзначаная лакацыя, здымак з Google Maps і здымак, які зрабіў я. Пасля планую класіфікаваць хаты па колерах аканіц, каб геаграфічна можна было зразумець, які майстар над імі працаваў.

аканіцы
Фота з падарожжа Сяргея. Крыніца: trip.akanicy.pl

Падчас падарожжаў здараюцца нечаканасці. Часам бывае, што хату ўжо знеслі або ўладары замест арыгінальных аканіц паставілі больш сучасныя. Але прыемныя сюрпрызы таксама бываюць.

— Прыязджаеш у вёску і бачыш, што аканіцы дабудавалі. І так у кожнай вандроўцы: прывожу на 10-15 здымкаў больш, чым планаваў. Таму гісторыя з аканіцамі — жывая, — кажа Сяргей.

«Дакладна праехаў больш за палову з таго, што планаваў»

Сяргей вядзе спецыяльны візуалізаваны ўлік вёсак с аканіцамі. Аналізуючы яго, беларус прыйшоў да высновы, што больш за ўсё такія хаты сканцэнтраваныя ў зоне паміж Белавежскай пушчай і Бельскам-Падляшскім.

Пакуль малады чалавек не паспеў наведаць Сувалкскі рэгіён, але мае надзею даехаць і туды. У планах — яшчэ дзве вандроўкі па 100 кіламетраў.

— Я дакладна ўжо праехаў больш за палову з таго, што планаваў. Калі здымкамі запаўняю базу з дадзенымі, думаю, як класна я скатаўся,  — кажа Сяргей.

Канчаткова экспедыцыі скончацца ў лістападзе — пасля ездзіць на ровары будзе нязручна.

аканіцы
Сяргей. Фота з яго асабістага архіва

«Падляшша недаацэненае новымі эмігрантамі»

Праект Сяргея на гэтым не закрыецца. Беларус плануе стварыць спецыяльную анлайн-мапу з маршрутамі і здымкамі для падарожнікаў, дзе пазначаная інфармацыя будзе дубліравацца на польскай, беларускай і ўкраінскай мовах.

Другая частка праекта будзе рэалізаваная афлайн — Сяргей хоча выдаць альбом з фотаздымкамі падляшскіх аканіц. У зборнік ён таксама плануе дадаць інфаграфіку.

— У альбоме не хачу рабіць аніякіх высноў, а наўпрост хачу паказаць, як было раней, як цяпер і што чакае ў будучыні, — дадае Сяргей.

Разважаючы пра лёс невялікіх мястэчак, ён прыгадвае родную вёску ў Гомельскай вобласці. Калі Сяргей быў яшчэ падлеткам, яна яшчэ жыла, але імкліва знікла цягам пяці гадоў.

— І я вельмі цешуся, што гісторыя Падляшша жывая, што людзі надалей набываюць тут хаты, а некаторыя будуюць на гэтым бізнес — хацелася б гэта захаваць. Лічу, што рэгіён пакуль трошкі недаацэнены новымі эмігрантамі, спадзяюся, яны таксама даведаюцца пра гісторыю Падляшша.

Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся.

Тэгі: АртыкулыБеларусы ПадляшшаГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

праязны дакумент

Беларусы знайшлі незвычайны спосаб падоўжыць дзеянне польскага праязнога дакумента замежніка. Яны абскарджваюць парушэнне норм ЕС

MOST
16 кастрычніка 2026, 20:20

Кампанія «Беларуская салідарнасць» знайшла незвычайны спосаб дамагчыся павелічэння тэрміну дзеяння польскага праязнога дакумента замежніка, які цяпер паводле закона выдаецца ўсяго на год. Яе прадстаўнікі дапамагаюць беларусам з міжнароднай...

стоянка дальнобойщиков

«Заработали 100 долларов. Плохо, что ли?» Как в Польше покупают беларусское топливо, слитое из баков машин

MOST
16 кастрычніка 2026, 13:59

Один-два раза в месяц Павел (имя изменено) заправляет машину не на заправке польского города, где живет, а в тихом, безлюдном месте. Дизтопливо он покупает у знакомого дальнобойщика, который...

счет в польском банке РКО

Польский банк Millennium предупредил беларусов без ВНЖ о блокировке операций по счетам с 12 декабря

MOST
15 кастрычніка 2026, 19:13

Беларусам, у которых открыты счета в польском банке Millennium, стали приходить сообщения с требованием обновить документы до 12 декабря 2026 года. В противном случае банк предупреждает о блокировке...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты