Панядзелак, 7 верасня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

«Нацыянальнае чытанне». Палякі і беларусы разам прачыталі «Дзяды» Адама Міцкевіча

MOST MOST
7 верасня 2026, 08:53
Навіны
A A
Дзяды

Чытанне «Дзядоў». Фота: Alicja Stefaniuk / KPRP

У Польшчы палітыкі, творчыя дзеячы і іншыя вядомыя асобы публічна прачыталі ўрыўкі з паэмы «Дзяды» Адама Міцкевіча. На акцыю «Нацыянальнае чытанне» ў Варшаве былі запрошаныя Святлана Ціханоўская і Павел Латушка, а ў Беластоку ўрыўкі з «Дзядоў» прагучалі па-беларуску.

Акцыя «Нацыянальнае чытанне» мае на мэце папулярызацыю польскай літаратуры. Пачынаючы з 2012 года мерапрыемства штогод праводзіцца ў Польшчы і сярод польскай дыяспары за мяжой. Для чытання неаднаразова выбіралі творы аўтараў, якія нарадзіліся ў Беларусі. У 2012 годзе чыталі паэму «Пан Тадэвуш» Адама Міцкевіча, у 2023-м — «Над Нёманам» Элізы Ажэшкі, у 2026-м — «Дзяды» Міцкевіча.

Ціханоўская, Латушка і беларускія акторы ў Варшаве

Галоўнае мерапрыемства «Нацыянальнага чытання» пачалося апоўдні 5 верасня каля помніка Міцкевічу ў Кракаўскім прадмесці ў Варшаве. На ўрачыстасці прысутнічалі Караль і Марта Наўроцкія — традыцыйна прэзідэнцкая пара мае патранат над акцыяй.

Мерапрыемства наведалі таксама дэмакратычныя лідары Беларусі Святлана Ціханоўская і Павел Латушка — яны атрымалі запрашэнне ад прэзідэнта. Падчас урачыстасці Караль Наўроцкі прывітаў Святлану Ціханоўскую.

На працягу трох з паловай гадзін пад помнікам прафесійныя акторы чыталі ўрыўкі з «Дзядоў». У гэтай частцы ўрачыстасці прынялі ўдзел беларускія акторы Аляксей Сапрыкін і Бажэна Шамовіч.

— Каб нацыянальная супольнасць існавала ў наступныя стагоддзі, павінна быць польская мова, на якой вялікія прарокі, вялікія паэты ствараюць свае творы, а іншыя іх чытаюць. Літаратура мае моц пераносіць польскасць праз пакаленні, — сказаў прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі.

Ён таксама падзякаваў усім артыстам і выказаў радасць, што на сцэне былі і палякі, і беларусы, і літоўцы. У гэты момант на экранах паказвалі фота помніка Адаму Міцкевічу ў Мінску.

— Міцкевіч — постаць, якая аднолькава блізкая беларусам, палякам і літоўцам. Ён нарадзіўся на Навагрудчыне, а яго творчасць стала часткай нашай агульнай культурнай спадчыны, — напісала Святлана Ціханоўская.

на чытанні «Дзядоў»
Святлана Ціханоўская і Павел Латушка на чытанні «Дзядоў» у Варшаве. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

У Беластоку «Дзяды» прачыталі беларусы і палякі з Беларусі

У Беластоку да «Нацыянальнага чытання» далучыўся Цэнтр беларускай культуры. Галоўная ўрачыстасць адбывалася ў Ружанцы ў парку Планты. Падчас яе фрагменты твору на беларускай мове прачытаў актор з Гродна Аляксандр Енджэеўскі. Пазней чытанне «Дзядоў» па-беларуску было паўторана на «Беларускім падворку» на Свяце вуліцы Варшаўскай, што праходзіла 5 верасня ў Беластоку.

Яшчэ адно чытанне «Дзядоў» у Беластоку правялі сябры Саюза палякаў у Беларусі, якія сабраліся на пасяджэнне Кіраўнічай рады арганізацыі. Фрагменты з твора Адама Міцкевіча прачыталі намеснік дзяржаўнага сакратара ў Канцылярыі прэзідэнта Польшчы Агнешка Ендрчак, старшыня Саюза палякаў у Беларусі Анжаліка Борыс, журналіст і грамадскі дзеяч Анджэй Пачобут, былы генеральны консул Польшчы ў Гродне Анджэй Рачкоўскі, а таксама настаўнікі польскай мовы з Беларусі.

Адкуль узяліся «Дзяды»

«Дзяды» — гэта цыкл рамантычных драмаў Адама Міцкевіча, які складаецца з чатырох частак. Другая і чацвёртая часткі «Дзядоў» упершыню выйшлі ў 1823 годзе ў Вільні. Назва твора паходзіць ад беларускага народнага абраду ўшанавання памяці памерлых — ён апісаны ў другой частцы паэмы.

У 1832 годзе ў эміграцыі ў Дрэздэне Міцкевіч выдаў трэцюю частку «Дзядоў», у якой прысутнічаюць гістарычныя і аўтабіяграфічныя матывы. Гэтая частка паэмы апісвае зняволенне віленскай моладзі, якую ў 1823 годзе арыштавалі расійскія ўлады за ўдзел у таварыствах філаматаў і філарэтаў. Па гэтай справе быў арыштаваны і сам Міцкевіч — паэт знаходзіўся ў зняволенні ў кляштары базыльянаў у Вільні з кастрычніка 1823 да красавіка 1824 года. Пішучы паэму, Міцкевіч адлюстраваў сваю асобу ў вобразе Конрада.

«Дзяды» сталі адным з самых вядомых твораў польскай літаратуры, былі перакладзеныя на шматлікія мовы. Пастаноўкі па творы з’яўляліся на сцэнах многіх тэатраў, у тым ліку беларускіх.

У 1999 годзе «Дзяды» пераклаў на беларускую мову Серж Мінскевіч, а ў 2001 годзе — Кастусь Цвірка. У 2022 годзе калектыў Купалаўскага тэатра ў эміграцыі паставіў «Дзяды» на польскіх сцэнах, а ў 2025 годзе — агучыў твор Міцкевіча ў выглядзе аўдыёкнігі.

Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся.

Тэгі: АртыкулыЛітаратура

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

дрон в Варшаве

Пожар на фабрике компонентов для дронов и протест учителей. Главные новости Польши за неделю

MOST
6 верасня 2026, 18:42

Рассказываем, что случилось в Польше с 31 августа по 6 сентября 2026 года. На фабрике WB Electronics, производящей элементы для дронов, произошел пожар. Следствие считает, что причиной стал...

гродна

У сеціве з’явіўся фільм «Orlęta. Grodno ’39» на беларускай мове

MOST
4 верасня 2026, 19:01

Агучваннем польскай карціны пра абарону Гродна ў верасні 1939 года займаўся праект «Кінакіпа». Фільм рэжысёра Кшыштафа Лукашэвіча выйшаў у польскі пракат у верасні 2022 года. Гэта першая мастацкая...

СДВГ в Польше

«Это польская скамейка». К началу учебного года в Польше выпустили доклад о ксенофобии в отношении детей и молодежи

MOST
4 верасня 2026, 09:40

В 2026 году в Польше выросло число случаев ксенофобии в отношении детей и молодежи. Это следует из доклада «Это польская скамейка», выпущенного к началу учебного года ассоциацией Nigdy...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты