Субота, 7 лістапада 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

У Польшчы вучыцца амаль 11 тысяч беларускіх студэнтаў

MOST MOST
14 верасня 2026, 10:24
Навіны
A A
польская виза студентам

Снимок носит иллюстративный характер. Источник: Brett Jordan / Unsplash

10,7 тыс. беларускіх студэнтаў праходзілі навучанне ў польскіх ВНУ ў зімовым семестры 2025/2026 навучальнага года. Такія даныя станам на 31 снежня 2025 года прыводзяцца ў адказе намесніка міністра навукі і вышэйшай адукацыі Польшчы Анджэя Шэптыцкага на запыт намесніка кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета (АПК), кіраўніка НАУ Паўла Латушкі.

Найбольш беларусаў вучылася ў Варшаўскім універсітэце — 490 чалавек. У лідарах таксама Універсітэт Марыі Кюры-Складоўскай у Любліне — 486, Універсітэт імя Адама Міцкевіча ў Познані — 453, Польска-японская акадэмія камп’ютарных тэхналогій — 405 і Ягелонскі ўніверсітэт у Кракаве — 391.

Акрамя таго, прынамсі 566 беларускіх студэнтаў здабываюць адукацыю ў медыцынскіх ВНУ Польшчы, а 54 беларускія навукоўцы і даследчыкі працуюць у польскіх акадэмічных установах.

Тым не менш прадстаўнік АПК па нацыянальным адраджэнні Павел Баркоўскі адзначыў негатыўны трэнд — скарачэнне колькасці беларускіх навучэнцаў за апошні год, што стала вынікам змены ўмоў прыёмнай кампаніі.

Павел Латушка лічыць, што беларусы, якія сёння атрымліваюць адукацыю ў Польшчы, — гэта значны інтэлектуальны патэнцыял для будучыні Беларусі.

«Тысячы маладых беларусаў сёння вучацца ў найлепшых універсітэтах Польшчы, якія таксама ўваходзяць у лік вядучых у Еўропе. Гэта наш велізарны інтэлектуальны патэнцыял для будучыні Беларусі, авангард, які здольны будаваць сучасную і квітнеючую дзяржаву. Усе гэтыя студэнты маглі б атрымліваць веды і працаваць дома, і наша краіна не страчвала б адны са сваіх найлепшых кадраў, калі б не рэпрэсіўная палітыка Лукашэнкі. Яна пазбаўляе перспектыў як Беларусь у цэлым, так і маладых людзей, якія імкнуцца жыць і развівацца ў нармальнай, дэмакратычнай і вольнай краіне» — падкрэсліў ён.

Намеснік кіраўніцы АПК асобна звярнуў увагу на больш як паўтысячы беларускіх студэнтаў у медыцынскіх універсітэтах Польшчы:

«Больш за паўтысячы беларускіх студэнтаў у медыцынскіх універсітэтах Польшчы — гэта сапраўды ўражвальная лічба, асабліва з улікам таго, які востры дэфіцыт лекараў мы назіраем зараз у Беларусі. Гэта тыя маладыя спецыялісты, якія маглі б у будучыні ратаваць жыцці беларусаў і развіваць нашу ахову здароўя, але праз злачынныя дзеянні рэжыму вымушаныя рэалізоўваць свае таленты за мяжой.

Вельмі спадзяюся, што пасля дэмакратычных зменаў у Беларусі атрымаецца забяспечыць умовы для вяртання многіх беларусаў з еўрапейскай адукацыяй дадому, дзе яны змогуць рэалізаваць свой патэнцыял, будаваць паспяховую кар’еру і працаваць на карысць нашай незалежнай дзяржавы».

Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся.

Тэгі: АдукацыяАртыкулы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Акция иммигрантов в Варшаве

Иммигранты планируют в Варшаве новую акцию против долгой легализации. На этот раз — у канцелярии премьера

MOST
6 лістапада 2026, 15:07

Инициатива Głos migranta, которая 24 августа провела акцию у здания Мазовецкого воеводского ужонда в Варшаве, планирует новый протест против длительной легализации. На этот раз перед канцелярией премьер-министра. По...

ВНЖ в Польше

Сколько ждут часовы побыт, сталы побыт и карту резидента в разных воеводствах Польши?

MOST
5 лістапада 2026, 15:12

Быстрее всего ВНЖ в Польше выдают в Малопольском воеводстве (Краков). Это следует из информации Управления по делам иностранцев, которую приводит ресурс специалистов по миграции Krakspire, статистика собрана за...

дискриминация

В Польше ужесточили правила противодействия моббингу и дискриминации на работе

MOST
5 лістапада 2026, 10:26

Новшества в противодействия моббингу и дискриминации на работе вступили в силу в Польше с 5 ноября 2026 года. Теперь потерпевший может получить более высокую компенсацию, а работодателю нужно...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты