Нядзеля, 18 мая 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

У гродзенскай турме знайшлі астанкі людзей. Гэта могуць быць ахвяры савецкай і нямецкай рэпрэсій

Руслан Кулевіч Руслан Кулевіч
24 чэрвеня 2022, 09:58
Гісторыі
A A
турма

Фота: rgazeta.by

Па даручэнні Лукашэнкі беларуская Генпракуратура пачала расследаванне справы па генацыдзе беларускага народа ў перыяд нямецкай акупацыі 1940-х гадоў. Падчас пошукавых работ на тэрыторыі гродзенскай турмы выявілі астанкі людзей, пракурор Клішын паспеў выказацца, што гэта ахвяры нямецкіх рэпрэсій. Але не ўсё так адназначна. Гродзенская турма мае сумны след і ў савецкі перыяд. Спрабуем разабрацца.

Пракурор Гродна Уладзімір Клішын заявіў, што ў гродзенскай турме знайшлі косткі людзей са слядамі тэрмічнага ўздзеяння. Папярэдне ён адзначыў, што ў рамках расследавання крымінальнай справы шляхам аналізу архіўных дакументаў, шляхам допыту сведак устаноўлена, што на тэрыторыі гродзенскай турмы былі забітыя каля дзвюх тысяч мірных грамадзян.

— З улікам гэтай інфармацыі мы сёння праводзім кропкавыя пошукавыя мерапрыемствы. Пацвярджаецца факт таго, што нямецка-фашысцкія захопнікі, а таксама іх памагатыя з ліку розных нацыяналістычных фарміраванняў здзяйснялі масавае вынішчэнне мірных грамадзян нашай краіны, — пракаментаваў сітуацыю Клішын мясцоваму тэлебачанню «Гродна Плюс».

Чаму цяпер заявілі пра астанкі?

Гэта не першыя астанкі людзей, якія знаходзяць на тэрыторыі гродзенскай турмы. Практычна пры кожным маштабным рамонце рэжымнага аб’екта будаўнікі і работнікі турмы заяўлялі аб знаходках. Публічна пра гэта загаварылі ў 2022 года, калі Генпракуратура Беларусі ініцыявала расследаванне генацыду беларускага народа ў перыяд Другой сусветнай вайны.

За сваю амаль 200-гадовую гісторыю праз гродзенскую турму прайшлі сотні тысяч падследных і зняволеных, тут разыгрываліся чалавечыя драмы і трагедыі. Следчая турма ў Гродне лічыцца месцам, дзе ўтрымліваюцца самыя небяспечныя злачынцы. Менавіта там да 2020 года было больш за ўсё палітвязняў у найноўшай гісторыі Беларусі.

Новая ўлада ў горадзе і новае кіраўніцтва турмы пастаянна падчышчалі архівы і распавядалі пра зверствы папярэднікаў. Па ўспамінах мясцовых старажылаў, турма ў цэнтры горада магла стаць месцам расстрэлу абаронцаў горада 1939 года на шэрагу з так званай «Сабачай горкай» і ўрочышчамі «Сакрэт» і «Пышкі». Менавіта іх можна назваць гродзенскімі «Курапатамі». Гродзенскія даследчыкі падзей 1939 года сцвярджаюць, што дакладныя месцы пахавання абаронцаў Гродна будуць вядомыя, калі адкрыюць архівы КДБ.

Ілюстрацыя: Дэ Лёс / Белсат

«Не шукайце, яго ўжо няма ў жывых»

Аб забойствах зняволеных і жахлівых зверствах у турме ў чэрвеньскія дні 1941 года ў Гродне вядома з апавяданняў і сведчанняў ацалелых. Так апісвае ўбачанае гродзенка Ніна Амельянчык:

— У першы дзень вайны, калі пачалася бамбёжка горада, некаторыя снарады трапілі ў турму і шматлікім вязням удалося збегчы. Калі турма была адкрытая, гараджане пабеглі туды ў надзеі знайсці сваіх сваякоў, якіх забралі бальшавікі. Я пабегла ў тым ліку, каб знайсці швагра. Заходжу, а там столькі людзей, і ўсе перабіраюць розныя дакументы. Да мяне падышоў былы польскі зняволены і спытаў: «Каго дзяўчына шукае?». Я яму сказала, што шукаю мужа сястры Міхала Бельскага. А ён мне ў адказ: «Не шукайце, яго ўжо няма ў жывых». У турме над людзьмі моцна здзекаваліся, і нешматлікія вытрымалі.

Фота: sb.by

Экзекуцыя ў турме

Адзін з цяперашніх палітвязняў, журналіст Анджэй Пачобут, шмат пісаў пра гродзенскую турму ў перыяд 1939-1941 гг.  Прыводзім ягоныя словы за 2011 годзе, у той час ён быў таксама палітзняволеным.

«Гісторыю, якую я вам хачу распавесці, я неаднойчы распавядаў розным людзям і ў розных месцах. Вось толькі найбольш эмоцый яна ўзбуджала менавіта сярод сядзельцаў гродзенскай турмы. Дзіўнага нічога няма, бо тычыцца яна гісторыі гэтай сумнай установы.

Вось жа, 22 чэрвеня 1941 году. Немцы імкліва наступаюць, «чубарыкі», як мясцовыя жыхары называлі Саветы, неарганізавана ўцякаюць. Некаторыя нават апрануцца не паспелі і бягуць у сподніках. Паніка. Жах. Нямецкія дывэрсанты. Бамбардзіроўкі.

Але ёсць справа, якую Саветы нават у такіх умовах імкнуцца дакончыць. Гэта палітычныя рэпрэсіі. У 14.00 першы сакратар Гродзенскага гаркама партыі Іван Пазнякоў, які разумее, што хутка прыйдзецца ўцякаць з Гродна, аддае загад начальніку гараддзела НКВД Галоўкіну расстраляць «контрарэвалюцыйны элемэнт», які ўтрымліваецца ў гродзенскай турме.

Хутка загад пачалі выконваць. Турэмная ахова была ўзмоцнена супрацоўнікамі НКВД, і яны, узброеныя аўтаматамі, рушылі ў бок камер, дзе ўтрымліваліся вязні.

Экзекуцыя выглядала наступным чынам. Адчыняюцца дзверы камеры, і НКВД-шнікі з аўтаматаў расстрэльваюць вязняў. Уявіце, які жах апаноўваў суседнія камеры… Грукат дзвярэй, стрэлы, крыкі і стогны. І гэтае пекла паступова набліжаецца да тваёй камэры. І, здаецца, нішто не можа цябе ўратаваць.

Толькі здарыўся цуд. Нямецкая авіяцыя наносіць моцны бомбавы ўдар па Гродне, бомбы ляцяць і на турму. З’яўляюцца праломы ў сценах, частка зняволеных выходзіць на волю. І НКВД-шнікі ўцякаюць, не выканаўшы да канца загад.

Лічыцца, што яны паспелі расстраляць каля 100 зняволеных. Натуральна, што ў чырвона-патрыятычным угары 22 чэрвеня 2011 года няма месца для ўзгадвання гэтых ахвяраў, як і тысяч іншых зняволеных, якія былі расстраляныя Саветамі на пачатку вайны. Гэтыя ахвяры выключаныя з гістарычнага дыскурсу і не ўкладаюцца ў вылізаны камуністычнымі псеўдагісторыкамі чорна-белы вобраз падзей».

У чэрвені 1941 года з нападам Германіі на СССР пачалася эвакуацыя зняволеных з турмаў заходніх абласцей БССР. Пагрозлівае становішча першых дзён вайны, а часам і паніка правакавалі кіраўніцтва турмаў на прыняцце неадэкватных рашэнняў. Так, з першых гадзін вайны бамбардзіроўцы нямецкай авіяцыі падвергнулася турма Гродна. Днём 22 чэрвеня адна з бомбаў упала на галоўны корпус турмы, разбурыла яго, пахаваўшы пад абломкамі вялікую колькасць зняволеных. Падчас начной бамбардзіроўкі была разбурана частка другога корпуса і барак. Зняволеныя, якія знаходзіліся ў корпусе, выбеглі з яго і накіраваліся на вуліцу. Ахова турмы і нагляд не змаглі іх утрымаць. Не атрымаўшы ніякіх распараджэнняў ад кіраўніцтва НКДБ і НКВД, бо іх у горадзе ўжо не было, начальнік турмы загадаў пакінуць яе і ўсяму асабістаму складу выбірацца з горада.

Не выключана, што на тэрыторыі гродзенскай турмы ў чэрвені 1941 года адбываліся расстрэлы зняволеных. Згодна з нешматлікімі рассакрэчанымі дакументамі, органам НКВД дазвалялася праводзіць расстрэлы ў пачатку вайны на тэрыторыях, дзе набліжаецца вораг, так як эвакуіраваць усіх не паспявалі. У адкрытым доступе няма ніводнага дырэктыўнага дакумента аб парадку эвакуацыі і выпадкаў фізічнай ліквідацыі зняволеных. У выяўленых архіўных дакументах НКВД мэта «аперацыі» не сфармулявана ў відавочным выглядзе. Відаць, фактычна яна складалася, перш за ўсё, у тым, каб не пакінуць праціўніку жывых сведак злачыннай практыкі НКВД, як у даваенны час, так і ў дні вайны. У многіх месцах гэтая мэта дасягалася знішчэннем зняволеных — галоўным чынам падследных і асуджаных па «контррэвалюцыйных» артыкулах.

Фота: fotokoot / wikimapia.org

У турме забівалі і пасля вайны

Іван Кізюкевіч быў солтысам у вёсцы Пярэселка. Падчас нямецкай акупацыі ён выратаваў ад вывазу ў Германію шмат вяскоўцаў. Таксама Кізюкевіч дапамагаў яўрэям з гродзенскага гета. У 1944 годзе за сувязь з немцамі савецкая ўлада забрала былога солтыса ў турму, праз некалькі месяцаў там ён і памёр. Гісторыю пра бацьку расказала дачка Кізюкевіча Алена Якуцэвіч:

— Салдаты хадзілі па хатах. Зайшлі неяк да нас, думалі, што будзе шмат багацця, бо бацька быў солтысам. А ў нас лавы, стол і два крэслы дома былі. Паглядзелі, што ў нас няма чаго апісваць, і сышлі. У канцы 1944 года бацьку забралі ў турму. Ён нават двух месяцаў там не прабыў і памёр. Цела яго нам так і не выдалі, і не сказалі нават, дзе яго пахавалі. Я пісала тры разы ў розныя службы, але ніхто нам нічога не казаў. Толькі адзін сусед, які быў тады ў турме, бачыў бацьку, ужо мёртвага, на калідоры. Ён быў накрыты сваім жа кажухом. Яго не стала дзесьці 17 лютага 1945 года. Чаго ён памёр, цяпер ніхто ўжо мне не адкажа. Можа, з-за праблем са страўнікам, а можа, яго збівалі ў турме. Пасля вайны мяне называлі дачкой ворага і паказвалі пальцам. Але ніхто з іх не выратаваў столькі людзей падчас вайны, колькі паспеў мой бацька.

Ілюстрацыя: Дэ Лёс / Белсат

Забівалі ў Пышках

Пра тое, што ў Пышках пасля вайны адбываліся расстрэлы, распавядалі некалькі чалавек у Гродне. Упершыню гэтую гісторыю расказала Аліцыя Кізюкевіч аўтару гэтага артыкула. У 1946 годзе ёй было 12 гадоў. Яе бацька стаў сведкам расстрэлаў каля вёскі Пярэселкі. За савецкім часам Аліцыя і іншыя жыхары вёскі хадзілі ў лес і насілі на месца расстрэлаў кветкі, але хто там быў пахаваны дакладна, яны не ведалі. Вяскоўцы казалі, што туды вывозілі людзей з гродзенскай турмы.

Паказаць, дзе расстрэльвалі людзей, Аліцыя не магла з-за хваробы ног. Але яна паспрабавала растлумачыць, куды трэба ісці. У красавіку 2019 года мы выйшлі на вызначанае месца. Да пошукаў далучыўся гродзенскі краязнаўца Мікалай Таранда, які ў канцы 1980-х гадоў спрабаваў адшукаць месца расстрэлаў з былым жыхаром вёскі Пярэселкі. Але 30 гадоў таму яны не змаглі яго знайсці.

У пачатку лютага 2020 года ўжо іншыя жыхары Пярэселкі вырашылі паказаць прыкладнае месца расстрэлаў. Тадэвуш Лаўрушкевіч і Ян Аніська распавядалі, што ў 1950-я не раз пасвілі кароў каля пахаванняў.

У Пышках праводзілі раскопкі

Беларускі палітык Аляксандр Мілінкевіч распавёў MOST, што ў першыя гады незалежнай Беларусі ён таксама займаўся тэмай расстрэлаў у Пышках.

— У лютым 1991 года ў Гродзенскі выканкам паступіла заява ад старшыні аддзялення асацыяцыі ахвяр палітрэпрэсій Паўла Жука з інфармацыяй ад мясцовага жыхара Кізюкевіча Мар’яна Францавіча, які паведамляў, што ў лесе недалёка ад уезду на тэрыторыю цяперашняга абласнога туберкулёзнага дыспансера карныя органы пасля вайны праводзілі расстрэлы людзей, якіх там жа і закапвалі, — распавядае Аляксандр Мілінкевіч. — Сведка прапанаваў паказаць месца больш‑менш дакладна. У архівах УКГБ матэрыялаў, якія сведчылі б пра расстрэлы, тады знайсці не ўдалося. Але пракуратура зрабіла праверку на ўказаным месцы.

У гарвыканкаме было вырашана правесці раскопкі. Была выкапаная яма 2×1,5 метры. Шукалі тады і магільны грудок, на якім, як казалі мясцовыя, час ад часу з’яўляліся кветкі. На жаль, нічога не было знойдзена. Новы лес, які вырас ва ўрочышчы, да непазнавальнасці змяніў яго.

У музеі турэмнага побыту ў Гродне. Фота: prison-museum.grodno.in

Помнік ахвярам палітрэпрэсій так і не з’явіўся

У Пышках маглі быць забітыя пасляваенныя ахвяры палітычных рэпрэсій.

— Яшчэ ў канцы 1990 года Гродзенскі гарвыканкам прыняў рашэнне аб устаноўцы ў горадзе помніка ахвярам палітычных рэпрэсій. Паўторнае рашэнне аб устаноўцы такога помніка было прынятае праз два гады. Яго не ўдалося выканаць, як і прынятыя рашэнні гарвыканкама аб стварэнні ў Гродне помнікаў Каліноўскаму і Багдановічу. Спачатку аказваў моцнае супраціўленне аблвыканкам, а потым палітыка дзяржавы змянілася, — дадаў Аляксандр Мілінкевіч.

Чытайце таксама

«Звязаныя рамянямі па два-тры чалавекі». Як 30 гадоў таму ў Гродне праводзілі раскопкі і эксгумацыю абаронцаў Гродна 1939 года

Руслан Кулевіч
25 мая 2022, 15:47
Гродна

Поўнамаштабная вайна ва Украіне працягваецца тры месяцы. На акупаваных расійскімі войскамі тэрыторыях адбываецца генацыд украінскага народа. Абаронцаў катуюць і забіваюць,...

Чытаць далей
Тэгі: АртыкулыГалоўнаеГісторыя

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Ювеналіі

Гульня ў флянкі, забегі па лесвіцах і ключы ад горада. Як польскія студэнты адзначаюць сваё галоўнае свята — Ювеналіі

Максім Шульц
16 мая 2025, 21:24

У маі польскія студэнты робяць перапынак у вучобе, каб добра павесяліцца падчас Ювеналій (Juwenalia). На працягу гэтага свята адбываюцца розныя імпрэзы: спартыўныя турніры, канцэрты і нават спаборніцтвы па...

кольцо

Беларусы отмечали в Польше годовщину и потеряли кольцо. Переживали всем Инстаграмом, а помог один поляк, который знает, как звенит золото

MOST
16 мая 2025, 15:40

Беларусы Анна и Артем четвертый год живут в польском Белостоке. Здесь они задумали отметить десятую годовщину знакомства, но она оказалась омрачена: девушка случайно обронила золотое кольцо, а отыскать...

Беларуса не пустили на самолёт с польским проездным документом

«Это просто бумажка». Беларуса с польским проездным документом не пустили на самолет в Грузию

MOST
16 мая 2025, 10:14

Беларус Ян Таяновский должен был вылететь 3 мая рейсом авиакомпании WizzAir из польского города Познань в Кутаиси (Грузия). Однако в тот день он так и не смог попасть...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: most@mostmedia.io

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

Кіраваць згодай Cookies
Мы і нашы партнёры атрымліваем доступ і захоўваем інфармацыю на прыладзе і апрацоўваем асабістыя дадзеныя, такія як унікальныя ідэнтыфікатары і стандартную інфармацыю, якая адпраўляецца прыладай, альбо дадзеныя прагляду, каб выбраць і прафіляваць персаналізаваны змест і рэкламу, вымераць змест і рэкламную эфектыўнасць, а таксама распрацоўка і ўдасканаленне прадукцыі. Са згоды карыстальніка мы і нашы партнёры можам выкарыстоўваць дакладныя дадзеныя геалакацыі і ідэнтыфікацыю шляхам сканавання прылад. Націскаючы «Прыняць», вы пагаджаецеся на апрацоўванне звестак намі і нашымі партнёрамі, як апісана вышэй. Перш як пагадзіцца ці адмовіцца, вы можаце атрымаць больш падрабязную інфармацыю і змяніць наладкі. Для некаторых відаў апрацоўвання звестак не патрэбная вашая згода, але вы маеце права не пагадзіцца. Параметры не будуць распаўсюджвацца на іншыя сайты, што маюць глабальны альбо сэрвісны дазвол.
Функцыянал Always active
Тэхнічнае сховішча або доступ строга неабходныя з законнай мэтай забеспячэння магчымасці выкарыстання пэўнай паслугі, відавочна запытанай падпісчыкам або карыстальнікам, або з адзінай мэтай ажыццяўлення перадачы паведамленняў па сетцы электронных камунікацый.
Preferences
The technical storage or access is necessary for the legitimate purpose of storing preferences that are not requested by the subscriber or user.
Статыстыка
Тэхнічнае сховішча або доступ, якія выкарыстоўваюцца выключна ў статыстычных мэтах. The technical storage or access that is used exclusively for anonymous statistical purposes. Without a subpoena, voluntary compliance on the part of your Internet Service Provider, or additional records from a third party, information stored or retrieved for this purpose alone cannot usually be used to identify you.
Маркетынг
Тэхнічнае сховішча або доступ, неабходныя для стварэння профіляў карыстальнікаў для адпраўкі рэкламы або для адсочвання карыстальніка на вэб-сайце або на некалькіх вэб-сайтах у аналагічных маркетынгавых мэтах.
Manage options Manage services Manage vendors Read more about these purposes
Налады
{title} {title} {title}
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты