Аўторак, 3 лістапада 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Спадзяюся, не апошняя». Аляксандр Чарнуха прэзентаваў у Беластоку дэбютную кнігу «Свиньи» (Фота)

MOST MOST
25 чэрвеня 2022, 18:24
Гісторыі
A A
свиньи

Аляксандр Чарнуха падчас прэзентацыі ў Беластоку. Фота: Настасся Уткіна / MOST

Беларускі журналіст і пісьменнік Аляксандр Чарнуха прэзентаваў у Беластоку кнігу «Свиньи» — свой дэбютны раман, у якім «змяшаны фікшн і нон-фікшн, а сатыра не толькі мае тэрапеўтычны эфект, але і перасцерагае». Імпрэза прайшла ў прасторы MediaPortBelarus у Беластоку 25 чэрвеня.

Аляксандр Чарнуха быў галоўным рэдактарам музычнага партала Ultra-Music, працаваў журналістам Onliner. У Беларусі яго затрымалі 18 мая 2021 года, калі ён асвятляў разгром партала Tut.by у Мінску. Праз некалькі месяцаў Аляксандр з’ехаў з краіны, цяпер жыве ў Кракаве.

Фота: Настасся Уткіна / MOST

— Кнігу пачаў пісаць у кастрычніку 2020 года, скончыў у красавіку 2021-га, — расказаў Аляксандр Чарнуха. — Гэта быў перыяд, які сам за сябе кажа. Што адбывалася тады ў Беларусі, як адбывалася, з якімі эмоцыямі і пачуццямі мы жылі — гэта вельмі складана для кожнага з нас, гэта наша траўма. І мне б хацелася, каб мы не толькі пакутавалі, але і смяяліся, таму што смех — наша зброя. Кніга і пра гэта таксама.

Аляксандр Чарнуха падчас прэзентацыі ў Беластоку. Фота: Настасся Уткіна / MOST

«Свиньи» напісаныя па-руску, але аўтар адзначае, што гэта палягае на той сістэме каардынат, пабудаванай у рамане, дзе герояў праглынуў «рускі мір». Тым не меней, цяпер над перакладам кнігі на беларускую мову працуе літаратар і музыка Алесь Плотка. Скончыць працу над перакладам разлічваюць восенню.

Фота: Настасся Уткіна / MOST

На прэзентацыі Аляксандр Чарнуха расказаў пра тое, як стваралася кніга, зачытаў колькі ўрыўкаў з яе, адказваў на пытанні гасцей — а іх сабралася больш за 30 чалавек.

— Спадзяюся, не апошняя, — заявіў Аляксандр, адказваючы на пытанне, ці плануе пісаць далей. Таксама ён адзначыў, што, верагодна, з’явіцца працяг «Свиней», бо сусвет, створаны ў кнізе, на жаль, увасабляецца ў рэальнасць і таму гісторыя яшчэ не скончаная.

Фота: Настасся Уткіна / MOST
Аляксандр Чарнуха падчас прэзентацыі ў Беластоку. Фота: Настасся Уткіна / MOST

Падчас прэзентацыі мастак Яраслаў Кірвель увасобіў момант сустрэчы ў малюнку і падарыў яго Аляксандру.

Мастак Яраслаў Кірвель фіксуе момант імпрэзы. Фота: Ігар Палынскі / MOST
Фота: Ігар Палынскі / MOST
Аляксандр Чарнуха і Яраслаў Кірвель. Фота: Ігар Палынскі / MOST

Пасля ахвотныя маглі пагутарыць з аўтарам і набыць кнігу з аўтографам.

Фота: Ігар Палынскі / MOST

Імпрэза ў Беластоку — чацвёртая прэзентацыя «Свиней» пасля Кракава, Варшавы і Вільні. Аўтар заўважыў, што імпрэза прайшла вельмі ўтульна і па-сяброўску, у камернай атмасферы.

Калі вы хочаце набыць кнігу «Свиньи» ў Беластоку, звяжыцеся з намі праз бот у Telegram.
Тэгі: ГалоўнаеРэпартажы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Майя Терекулова

«Приходится доказывать, что я хорошая мама». Эмигрантка обратилась к польскому омбудсмену из-за отмены пособия — а к ней пришли с проверкой

MOST
3 лістапада 2026, 14:08

Мая Церакулава (она просит использовать именно беларусскую транскрипцию имени), известный беларусский педиатр, одна воспитывает троих детей в Польше, куда вынужденно уехала. Она не работает, потому что ухаживает за...

Подолог в Польше

Беларус приехал в Польшу и захотел выучиться на подолога. Его послушали — и взяли сразу преподавать

Руслан Кулевіч
3 лістапада 2026, 12:54

Беларус Максим Пальчиков пришел в польскую полицеальную школу, чтобы получить диплом подолога. Но после разговора с директором ему неожиданно предложили не учиться, а преподавать. Причем на польском языке,...

стилист

«Поняла, что в программировании просто тухну». Беларуска ушла из IT и стала в Польше персональным стилистом

MOST
3 лістапада 2026, 11:43

Виталина переехала в Польшу в конце 2022 года и устроилась в IT. Два года она работала фронтенд-разработчицей, но поняла, что ей не хватает живого общения и творчества. Тогда...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты