Субота, 12 верасня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Як праз кнігі і фільмы зразумець саміх сябе і сваіх дзяцей. Таршэр з філолагам Аленай Клігус

Зоя Хруцкая Зоя Хруцкая
1 ліпеня 2022, 09:24
Гісторыі
A A
Кніга

Ілюстрацыя: Вольга Белазаровіч / MOST

Як кніга можа дапамагчы зблізіцца з каханым? Які твор можа быць важным для тых, хто падтрымлівае хрысціянскі светапогляд? Ці можа быць кніга адначасова псіхалагічна цяжкай і жыццесцвярджальнай?

Таршэр — гэта прастора, дзе пад утульным святлом лямпы — тыя творы, ад якіх дыханне перахапіла, розум узляцеў на новую вышыню, а іх адбітак назаўсёды застаўся ў сэрцы. Мы запрашаем герояў саміх напісаць пра такія творы і пра тое, чаму абралі менавіта іх. У гэтым выпуску мы расказваем пра творы, якія абрала філолаг і педагог Алена Клігус. У Беларусі жанчына жыла ў Докшыцах і працавала настаўніцай, але пасля падзей 2020 года пераехала ў Польшу, цяпер з сям’ёй жыве ў Познані.

Няма, на маю думку, твораў благіх. Усе мы розныя, з рознымі поглядамі, з розным жыццёвым вопытам і светаадчуваннем. Таму кожны твор мастацтва існуе для канкрэтнага спажыўца.

Адначасова вельмі цяжка вылучыць асабістыя топ-спісы, бо многае прагледжанае, прачытанае, убачанае знаходзіла адбітак у сэрцы. Я — дзіця вёскі, і вырасла на кнігах. Як толькі ў няпоўныя пяць гадоў адкрыўся чароўны свет літаратуры, пачала чытаць узахлёб. Больш-менш прааналізаваўшы розныя этапы жыцця, выбрала ўсё ж такі сваю сямерку лідараў, якую магу прадставіць на ваш суд.

1. Кніга: «Зона маўчання», Сяргей Грахоўскі

Яшчэ ў 90-я гады адкрыла для сябе «беларускага Салжаніцына» — Сяргея Грахоўскага. Думаю, што гэтая кніга і стала пачаткам фарміравання асабістага светапогляду на гісторыю і сучаснасць, прымусіла разважаць над тым, што кожны медаль мае адваротны бок.

Неймаверна разумны, таленавіты і шчыры Сяргей Іванавіч стаў сведкам на Судзе гісторыі.

Ілюстрацыя: Вольга Белазаровіч / MOST

2. Кніга: «Іскра жыцця», Эрых Марыя Рэмарк

Першая мая спецыяльнасць па дыплому — выкладчык нямецкай мовы. Таму шэраг твораў нямецкіх аўтараў таксама займаюць пачэснае месца на кніжнай паліцы. Шмат чаго прачытана, прааналізавана.

Але ж мой аўтар, усе творы якога чытаю ўзахлёб і часта са слязамі, — Эрых Марыя Рэмарк. Нават не магу выбраць канкрэтна адну кнігу. Хай будзе «Іскра жыцця» — твор псіхалагічна цяжкі, але жыццесцвярджальны. Пакуль жывая надзея — жыве чалавек.

3. Кніга і фільм: «Зялёная міля»

Наступны твор, калі можна так сказаць, — два ў адным. Бо і кніга, і фільм аднолькава ўдалыя.

Стывена Кінга адкрыла для сябе дзякуючы мужу, які некаторы час быў захоплены гэтым аўтарам, нават паляваў на новыя выданні. Ну а я, каб быць з каханым на адной хвалі, таксама вырашыла нешта пачытаць.

Ілюстрацыя: Вольга Белазаровіч / MOST

4. Кніга: «Quo vadis», Генрык Сенкевіч

Цяпер я жыву ў Польшчы. Так склалася. І гэтая краіна паступова становіцца маім другім домам.

Знаёмства з польскім аўтарам Генрыкам Сенкевічам адбылося, пэўна, яшчэ ў школе, але яго «Крыжакі» мяне не захапілі. А вось «Quo vadis» — проста любоў з першай да апошняй старонкі. Думаю, таму, што тэма хрысціянства мне вельмі блізкая.

5. Фільм: «Польская сібірыяда», Януш Заорскі

У працяг гісторыі майго знаёмства з польскай культурай і літаратурай выдатны фільм «Польская Сібірыяда».

Можа, будзеце смяяцца, але маю такую слабасць — расплакацца на нейкім кранальным моманце пры праглядзе фільма. Дык вось, калі глядзела гэты, то плакала з самага пачатку і да канца.

6. Кніга: «Мая сям’я і іншыя жывёлы», Джэральд Дарэлл

Усе вышэйназваныя творы дастаткова сур’ёзныя і трагічныя. А гэтага «шчасця» апошнім часам усім нам хапае. Таму вярнуся ў сваё дзяцінства і ўспомню Джэральда Дарэлла.

«Мая сям’я і іншыя жывёлы» — кніга для любога ўзросту. Школьнікі знойдуць там вясёлыя прыгоды маленькага хлопчыка ў свеце жывёл, а дарослыя — мілыя сямейныя адносіны. Усё гэта напісана з такім тонкім гумарам, што добры настрой забяспечаны.

7. Кніга: «Манюня», Нарынэ Абгаран

І яшчэ адна кніга без узросту — «Манюня» Нарынэ Абгаран. У дзяцінстве глядзіш на свет іншымі вачыма, дык вось Манюня напомніць кожнаму самога сябе, а таксама дазволіць лепш зразумець сваіх дзяцей.

Яшчэ «Таршэр»

Падарожжа па тэатрах Гродна і Беластока. Таршэр з рэжысёрам Антонам Ільіным

Зоя Хруцкая
5 жніўня 2022, 15:47
тэатр

Што рабіць, калі шлюб пераўтвараецца ў сумесную пакуту? Чым заварожвае першы трылер у рускай літаратуры? Як зазірнуць у дзённікі беларускага...

Чытаць далейDetails

Скінуць патрыярхальнае ярмо і зразумець сваю самасць. Таршэр з супрацоўніцай беларускай інтэрнэт-бібліятэкі Валянцінай Лаеўскай

Зоя Хруцкая
21 ліпеня 2022, 10:49
падляшша

Што мы даведаемся пра гістарычныя падзеі, калі будзем даследаваць іх па непрыфарбаваных гісторыях людзей? Як жанчыны змагаюцца за сваё месца...

Чытаць далейDetails

Якія творы мастацтва выбірае комік? Таршэр са стэндаперам Міхасём Ільіным

Зоя Хруцкая
15 ліпеня 2022, 12:12
Міхась Ільін

Палітычная сатыра, беларускія «пасхалкі» ў відэагульні пра Ведзьмара і крыніца такога часам патрэбнага гумару. Таршэр — гэта прастора, дзе пад...

Чытаць далейDetails
Тэгі: ГалоўнаеТаршэр

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

открыть счёт в польском банке

Беларусу долго не открывали депозит в польском банке. Тогда он нашел зацепку в законе, о котором многие слышат каждый день

MOST
11 верасня 2026, 20:09

Дмитрий Грищенко — бывший политзаключенный, который теперь живет в Польше. С 2024 года в одном из польских банков у мужчины открыт счет. Но в этом году его внимание...

байдаркі

«З катлом, з гітарай, з усімі рэчамі». Беларусы прайшлі 209 кіламетраў на байдарках па польскіх рэках

Хрысціна Гараніна
11 верасня 2026, 15:07

Ксенія і яе муж Юры жывуць у Варшаве, працуюць у IT-сектары і захапляюцца байдарачнымі сплавамі. Праз легалізацыю цяпер яны не могуць выязджаць з Польшчы, таму замест падарожжа за...

ударили таксиста во вроцлаве

«Ударил бутылкой в район виска, полилась кровь». Подробности нападения во Вроцлаве на 66-летнего таксиста из Беларуси

MOST
10 верасня 2026, 16:52

Сообщество беларусов Вроцлава открыло сбор на помощь 66-летнему беларусскому водителю такси, которого пассажир ударил бутылкой по голове из-за «восточного акцента». Михаил, знакомый Александра, рассказал MOST, что произошло во...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты