Нядзеля, 15 сакавіка 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Тэлефанаваў мне і хацеў падзякаваць». Гродзенскі мастак распавёў, як намаляваў «Брэста», але не паспеў з ім пагаварыць

MOST MOST
8 ліпеня 2022, 16:27
Гісторыі
A A
Брэст

Фота: архіў Яраслава Кірвеля

Беларускі мастак Яраслаў Кірвель у калонцы для MOST распавёў гісторыю, як намаляваў і перадаваў партрэт вядомага каліноўца «Брэста», які загінуў у канцы чэрвеня пад украінскім Лісічанскам.

Яраслаў Кірвель — беларускі мастак, зараз жыве ў польскім Аўгустове. У 2020 годзе яго, 17-гадовага гродзенца, затрымалі разам з Сяргеем Ціханоўскім на мітынгу ў Гродне. Зараз ён стварае праект «Годныя беларусы» — партрэты нашых сучаснікаў, якія вызначыліся ў сваёй сферы.
Іван «Брэст» Марчук — камандзір батальёна «Волат» з палка імя Кастуся Каліноўскага, які ваюе ва Украіне супраць расійскай агрэсіі. У 19 год аказаўся ў французскім Замежным легіёне. З 2015 года знаходзіўся ў зоне антытэрарыстычнай аперацыі ва Украіне. 26 чэрвеня загінуў у баях пад Лісічанскам.

— На мяжы вясны і лета 2022 года да мяне ў сацсетках звярнуўся пабрацім «Брэста» «Чарлі» з просьбай намаляваць іх камандзіра з нагоды яго нядаўняга дня нараджэння. Я згадзіўся і вырашыў зрабіць гэта бясплатна — бо «каліноўцы» і так шмат што робяць, каб я яшчэ з іх браў грошы. Гэты малюнак я намаляваў не адразу, а толькі праз пару дзён. Спачатку шукаў фотаздымак, які б мне спадабаўся ў якасці натуры, з якой я б маляваў партрэт «каліноўца». Вырашыў спачатку намаляваць яго маркерамі. Калі гэта было зроблена, на наступны дзень вырашыў перарабіць фарбамі, аднак бараду зрабіў у даволі мяшанай тэхніцы. Яе было больш цікава маляваць, такую фактурную бараду трэба яшчэ пашукаць.

Гэты малюнак можна было перадаць «каліноўцам» праз Беларускі Дом у Варшаве. Але паміж выкананнем партрэта і візітам у Варшаву прайшло прыкладна 2 тыдні. У гэты перыяд заехаў у Беласток, дзе мне далі пару шаўронаў, сярод якіх быў шаўрон Узброеных Сіл Беларусі пачатку 90-х гадоў з бел-чырвона-белым сцягам. Разам з малюнкам я перадаў гэты шаўрон «каліноўцам» праз Беларускі Дом.

Калі ўсё дайшло, мне прыслалі фотасправаздачу ад «Брэста». Мне было вельмі прыемна бачыць шчырае задавальненне ад маёй працы. Потым у сябе я заўважыў прапушчаны відэавыклік ад «Чарлі» — як аказваецца, тэлефанаваў мне «Брэст» і хацеў падзякаваць, а я гэта праспаў. Гледзячы на гэта праз прызмы сённяшніх падзей, ёсць адчуванне, што я не паспеў зноў з ім звязацца, бо ён сам у той момант набіраў, а я прашляпіў магчымасць з ім паразмаўляць — ужо назаўжды.

Калі я даведаўся, што ён загінуў, нават адразу не паверыў у гэтую навіну, нават спачатку не зразумеў, што гэта адбылося. Падобнае ў мяне было 24 лютага, калі пачалася вайна ва Украіне. Гэта ўжо другі чалавек, якога я намаляваў пры жыцці, а потым ён памёр — першым быў Вітольд Ашурак. Я не ведаю, ці дайшоў мой малюнак да Вітольда, але дакладна ведаю, што малюнак дайшоў да Івана, нашага волата, які на здымку зрабіў ненадоўга ўсмешку, якую мы ніколі не забудзем.

Дарэчы, толькі пасля я даведаўся, што той шаўрон, якую я перадаў, ён прышыў на сваю форму.

Вечная памяць.

Яраслаў Кірвель

Тэгі: Галоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

возврат авиабилетов

Беларус купил билеты в Индию, а потом не получил визу. Теперь добивается от польской авиакомпании возврата денег

MOST
13 сакавіка 2026, 18:59

Поездку в Индию Денис (имя изменено) получил в подарок от мамы на Рождество. Вернее, она подарила деньги — 600 долларов, — но, на что их потратить, они оговорили...

Виктория Смоляк

«Комбо я собрала знатное». Беларуска работает в Польше зазывалой в стрип-клубе, выступает со стендапом и учит детей шахматам

MOST
13 сакавіка 2026, 14:25

Виктория Смоляк днем учит детей играть в шахматы, вечером выступает со стендапом, а ночью стоит на улице возле варшавского стрип-клуба и зазывает посетителей. Беларуска рассказала MOST, как справляется...

Беларусские пенсионеры в Польше

«Я должна жить хорошо». Беларусские пенсионеры рассказали о жизни на пенсии в Польше

MOST
13 сакавіка 2026, 13:34

Маргарита освоила искусственный интеллект и планирует изучить инвестиции. Виктор создал редакцию, а Инна начала много путешествовать. Все они — беларусские пенсионеры, которые оказались в вынужденной эмиграции в Польше....

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты