Пятніца, 13 сакавіка 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Мост паміж Гроднам і Беластокам: жылі на адной вуліцы і перадалі адно аднаму прывітанне

Руслан Кулевіч Руслан Кулевіч
13 ліпеня 2022, 17:47
Гісторыі
A A
мост

Ураджэнец Гродна Генрык Усціла і журналіст MOST Руслан Кулевіч. Фота: MOST

Днямі ў рэдакцыю MOST завітаў 93-гадовы жыхар Беластока Генрык Усціла. Прынёс фатаграфіі, а таксама распавёў сваю гісторыю. Аказваецца, пан Генрык родам з Гродна, але пасля вайны як рэпатрыянт выехаў у Польшчу. Пра родны горад ніколі не забывае і заўсёды расказвае ўсім пра Гродна. З сярэдзіны 1950-х Генрых пасяліўся ў Беластоку, жыве ў гэтым горадзе і цяпер.

На вуліцы быў дождж. Дзверы адчыняюцца — і ў рэдакцыю заходзіць бадзёры пенсіянер, пытаецца: «Тут журналісты?». Папрасіў вады, сеў за стол і пачаў расказваць сваю гісторыю пра Гродна.

Нарадзіўся Генрык у 1929 годзе. Жыў спачатку на Брыгіцкай, а потым сям’я пабудавала дом на ўскраіне Гродна — на вуліцы Падпярэселка. Там і жыў перад вайной і ў перыяд нямецкай акупацыі.

Дзве гадзіны мы слухалі гісторыю Генрыха, а потым ён паказаў фатаграфіі. На адным са здымкаў часоў нямецкай акупацыі, на фоне Фары Вітаўта, стаяць трое маладых хлопцаў. Сярод іх — Генрык і таварышы з Падпярэселкі. Паказвае на сярэдняга і кажа: «Мой сябар — музыка Зютэк. Граў са сваім братам у Пярэселцы і на бліжэйшых вуліцах. Ніводнае мерапрыемства не праходзіла без іх. Памерлі ўжо. У іх яшчэ была сястра Марыся.

Справа — Генрык Усціла, усярэдзіне — Зютэк, адзін з братоў Эйсмантаў. Фота: з архіва Генрыка Усцілы

Пытаюся: а чаму была? Ужо калі Генрык сказаў пра сябра Эйсманта з Падпярэселкі, я адразу падумаў пра Марыю Эйсмант. Яшчэ ў Гродне ў 2020 годзе я запісаў яе ўспаміны. Марыя жыве ўсё там жа, на той жа Падпярэселцы.

Вось што мне тады распавядала Марыя: «У нас дома, у Пярэсялцы, заўсёды было весела, бо мае браты былі музыкамі. Адзін граў на барабанах, а другі — на акардэоне. Пасля працы і ў выхадныя дні ўсе пярэселкаўскія збіраліся ў нас. Танцавалі і спявалі. Але бацька быў строгім, памятаю, рассаджваў усіх дзяцей дома і прымушаў спяваць. Трэба было яшчэ правільна спяваць. Праз гэта нашы песні былі чутныя па ўсёй Пярэселцы, мясцовыя казалі: “О, Эйсманты ўжо заспявалі”».

Справа за барабанамі і з акардэонам — браты Эйсманты. Фота: архіў сям’і Эйсмантаў

Генрык, як даведаўся, што я знаёмы з Марыяй, то папрасіў перадаць ёй прывітанне. Яны жылі на адной вуліцы ў 1930-40-я гады, дамы былі насупраць. Вядома, цяпер ехаць у Беларусь небяспечна, таму мы вырашылі запісаць відэапрывітанне для Марыі і адаслалі яе ўнучцы ў Гродна. На наступны дзень прыйшоў адказ. Тая самая Марыся Эйсмант успомніла Генрыка, яго дом, і таксама перадала прывітанне. Нагадала, што ёй ужо 99 гадоў (Генрыку — 93 гады).

 

View this post on Instagram

 

A post shared by @raslkulevich

Вось такі ў нас, рэдакцыі MOST, атрымаўся сапраўдны мост паміж сталымі гродзенцамі, якіх падзяляе мяжа. Гэта ўжо другі падобны выпадак, калі мы запісваем успаміны рэпатрыянтаў у Польшчы (тых, хто з’ехаў пасля вайны), а яны згадваюць сваіх сяброў дзяцінства, гісторыі якіх мы таксама запісвалі, толькі ў Гродне. Пра другі выпадак мы раскажам пазней. А ўспаміны гродзенскіх старажылаў выйдуць кнігай ад MOST пад назвай «Апошнія сведкі старога Гродна».

Дарэчы, мы яшчэ і фільм выпусцілі з такой назвай — паглядзіце, калі яшчэ не.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

карьера в Польше

«Каждая третья примерка проходит со слезами». Модельер из Беларуси начала карьеру с нуля в Польше

MOST
12 сакавіка 2026, 18:52

На рабочий стол Алины (имя изменено) попадают и вещи премиальных брендов, которые надо подогнать по фигуре клиента, и обычные заказы на пошив одежды, и даже ростовые куклы —...

Сима

Помните бездомную собаку, которая перебежала из Беларуси в Польшу по замерзшей реке? Ей нашли хозяйку в Германии

MOST
12 сакавіка 2026, 14:34

У Симы уже есть паспорт, а скоро будет и дом. Беларуска, которая живет в Германии, узнала из интернета историю собаки, которая сама прибежала из Беларуси в Польшу по...

натарыус у Польшчы

Польскі натарыус адмовіўся абслугоўваць беларуса. Бо ён цёзка дэпутата, якога ўключылі ў санкцыйны спіс

MOST
12 сакавіка 2026, 12:43

Алесь Ляўчук звярнуўся ў Беластоку да натарыуса, каб аформіць дакументы. Усё павінна было заняць тыдзень, але выніку беларус так і не атрымаў. Натарыус адмовіўся з ім супрацоўнічаць, растлумачыўшы...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты