Пятніца, 23 студзеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

На Мазурах правялі хрысціянскі моладзевы летнік

MOST MOST
25 ліпеня 2022, 13:09
Гісторыі
A A
летнік

Фота: архіў Яўгена Дудкіна

Спёка і час на адпачынак — сапраўдная сённяшняя пара. Рускамоўная хрысціняская пратэстанцкая моладзь Польшчы, сярод якой і беларусы, адправіліся на бераг мазурнскіх азёр у мястэчка Аструда (Ostróda), дзе з 16 па 19 ліпеня прайшоў хрысціянскі моладзевы летнік. Пра яго для MOST расказаў актывіст Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Яўген Дудкін.

Маладыя беларусы-хрысціяне Польшчы дапамагаюць украінцам

Апошнія звесткі, звязаныя з вайной ва Ўкраіне, — бежанцы, вялікая колькасць загінулых і параненых — сталі часткай нашай паўсядзённасцю. А вобраз хрысціян у большасці грамадства звязаны толькі з малітвай і служэннем. Але ў Царквы як інстытута ёсць іншыя важныя функцыі — сацыяльныя. І сёння маладыя беларусы-хрысціяне Польшчы шмат робяць карыснай справы. Адна з іх — дапамога ўкраінскім уцекачам у Польшчы. Пры гэтым, хоць украінскія і беларускія пратэстанты Варшавы ў большасці рускамоўныя, яны шмат увагі надаюць дапамозе моладзі ў самастойных кроках па жыцці: моладзевыя штотыднёвыя малітоўныя сустрэчы па-за царквой, сумесны адпачынак як у трэнажорцы, так і падчас прагляду кіно. Гэтым летам яшчэ і адпачынак моладзі на беразе возера на Мазурах!

Фота: архіў Яўгена Дудкіна

Моладзевы летнік: каманды, гульні, малітва

Першы дзень — заезд і рэгістрацыя на тэрыторыі, падобнай да дзіцячага летніка: прыгожыя драўляныя домікі з некалькімі пакойчыкамі, у якіх двухпавярховыя ложкі, а ў цэнтры — мураваная сталоўка, дзе пакоі на другім паверсе ўжо для маладых сямейных пар. Малітва перад абедам, смачны пасілак і засяленне, пасля якога моладзь збіраецца ў капліцы, каб разам падзяліцца на сем каманд, выконваць цікавыя інтэграцыйныя заданні, а ўвечары — спяваць і маліцца на служэнні. Пры гэтым ёсць магчымасць наведаць кавярню, паўдзельнічаць у гульнях у валейбол або настолкі.

Кожны дзень быў насычаны заданнямі, якія выконвалі сфарміраваныя моладзевыя каманды. А гэта і знаёмства, і магчымасць праявіць асабісты крэатыў — напрыклад, зняць невялікі, да пяці хвілін, фільм у пэўным жанры.

Дырэктар летніка — беларускі пратэстант

Пра ўмовы стварэння і правядзення хрысціянскага моладзевага летніка распавёў адзін з арганізатараў, беларускі пратэстант Арцём Сабчук. Арганізатар летніка — моладзевае служэнне царквы «Біблійская царква ў Варшаве», якое называецца «Family House». Царква падтрымлівае справу бласлаўленнем і фінансамі. На палову летнік існуе за кошт унёскаў маладых удзельнікаў-ахвярадаўцаў (каля 300 злотых ад асобы) і іншых ахвярадаўцаў — як з ліку прыватных асобаў, так і хрысціянскіх цэркваў, якія дапамагаюць украінцам. Сярод такіх цэркваў, напрыклад, «Місія Еўразія». Асноўная колькасць удзельнікаў — украінцы, каля 15-20% — беларусы. Ёсць тыя, хто быў запрошаны на летнік без ахвяраванняў, бо прыехалі пасля пачатку вайны ва Ўкраіне і іх адпачынак пакрывала хрысціянская «Місія Еўразія» і іншыя хрысціянскія місіі, якія дапамагаюць украінскім уцекачам. Агулам летнік абышоўся крыху больш чым у 30 000 злотых, прытым больш за 20 000 ахвяравалі самі маладыя ўдзельнікі. Усяго летнік наведалі больш за 100 чалавек.

Ідэя летніка належыць лідарскай камандзе «Family House». Гэта пастаянныя дзевяць чалавек, якія цягам усяго года арганізоўваюць па пятніцах моладзевыя мерапрыемствы, і Арцём, беларускі пратэстант з евангельскай царквы баптыстаў у Кобрыне — ён адказваў за летнік у якасці дырэктара. Арцём прызнаецца, што важны ўдзел усёй каманды, а не яго персанальна.

Фота: архіў Яўгена Дудкіна

Ідэя — адбудаваць адносіны з Богам

Трэба адзначыць, што летнік наведалі прадстаўнікі іншых рускамоўных цэркваў Польшчы: з Гданьска, Лодзі, Шчэціна, Кракава — як для адпачынку, так і для служэння. Ідэя летніка — адбудаваць адносіны з Богам, бо ўцекачы скардзіліся: з-за вайны шмат хто з іх жыве ў страху, стрэсе, і яны страцілі блізкія адносіны з Богам. Таму важна было вярнуцца да жывых адносін, дзе ты і Бог — як блізкія сябры: Ён чуе — ты гаворыш.

Арцём запэўнівае, што быў задаволены працай каманды ў арганізацыі, надвор’ем, удзячны Богу і знаходзіць час для асабістага адпачынку, перазагрузкі, адбудовы сваіх адносін з Богам — бо мы ўсе чытаем навіны, нам усім дрэнна з-за падзей ва Украіне.

Мне ж, гісторыку па адукацыі і прафесіі, было цікава паглядзець на тое, як беларусы ўключаюцца ў хрысціянскае жыццё па-за межамі Радзімы, прымаюць актыўную пазіцыю, агучваюць ініцыятывы, бяруць на сябе адказнасць, робяць карысныя сацыяльныя справы ў цэрквах, дзе людзі шукаюць паратунку. А што вельмі важна — калі дапамога пацярпелым прыходзіць па-за фондамі. Тым больш жыццё ў царкоўнай супольнасці дазваляе глыбей перадаць свае перажыванні і далучае да супольнасці з аднолькавымі каштоўнасцямі: не хлусі, не крадзі, не забівай.

Фота: архіў Яўгена Дудкіна

Беларускія пратэстанцкія служэнні ў Варшаве

Беларусы-пратэстанты Варшавы маюць свае суполкі пры розных цэрквах польскай сталіцы: на Waliców, 25 са служэннем у нядзелю а 14:00, і ў Царкве «Новае пакаленне» на T. Borowskiego, 2 — а 15:00. Пры гэтым больш за гадзіну вядуць заняткі з дзецьмі — вывучэнне Бібліі. А падлеткі маюць свае арганізацыйныя сустрэчы.

Трэба звярнуць увагу, што вядомы пратэстанцкі прапаведнік Зміцер Хведарук кожную суботу а 11:00 ладзіць у Беларускім Моладзевым Хабе вывучэнне Бібліі. Можна часта пачуць натхняльныя пропаведзі Ягора Ракецкага. І хоць мова служэнняў руская, але ўжо цяпер абмяркоўваецца пытанне аб арганізацыі паўнавартасных беларускамоўных служэнняў для беларусаў Варшавы і яе прыгарадаў.

Калі мы, беларусы, адчуваем магчымасць аб’яднацца і зрабіць добрую справу — яно гэтага варта!

Яўген Дудкін.

Тэгі: Артыкулы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Kinder Joy

«Полки пустые». Перекупщики массово вывозят из Польши в Беларусь яйца Kinder одной серии

MOST
23 студзеня 2026, 17:54

Беларусы массово ищут в польских магазинах шоколадные яйца Kinder Joy из лимитированной коллекции — по сериалу «Очень странные дела». В Беларуси они не продаются. Спрос уже привел к...

гигиеническая чистка зубов в Польше

«Потеряю смысл жизни здесь». В Польше врача из Беларуси не взяли учиться на гигиенистку, потому что у нее нет апостиля школьного аттестата

MOST
23 студзеня 2026, 15:38

Мария по первому образованию врач профилактического профиля. В Польше девушка выучилась на ассистента стоматолога и планировала получить специальность гигиенистки. Но не вышло: не хватило апостиля на беларусском аттестате...

фото в Варшаве

«Идеальная фигура не обязательна». Беларус снимал моделей ню, а теперь открыл фотосудию в Варшаве

MOST
22 студзеня 2026, 17:49

Александр Кологрив увлекся фотографией с детства. Долгие годы работал с ню-моделями, затем стал организовывать туры фотосъемок как менеджер. Теперь в Варшаве он открыл свою студию. Зачем девушки обнажаются...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты