Субота, 31 кастрычніка 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Маленькі праменьчык святла і аркуш свабоды. Як беларуская дыяспара пісала лісты палітвязням

Руслан Кулевіч Руслан Кулевіч
24 студзеня 2022, 08:03
Гісторыі
A A
палітвязні

Беларусы Беластока пішуць палітвязням. Фота: Руслан Кулевіч

«Напішы ліст палітвязням» — пад такім лозунгам 23 студзеня праходзіла чарговая акцыя беларускай дыяспары ў Беластоку. Больш за сорак лістоў напісалі беларусы сваім суайчыннікам, якія цяпер знаходзяцца ў зняволенні з-за палітычных падзей у Беларусі.

Традыцыйна зімой нядзельныя акцыі беларусаў у Беластоку праходзяць з маржаваннем у Дайлідах, на ўскрайку горада. Але, як распавялі арганізатары акцыі, на гэты раз яны вырашылі змяніць фармат мерапрыемства і прапанавалі беларусам напісаць лісты палітвязням у цёплым месцы ў цэнтры Беластока.

Людзей на акцыю прыйшло нечакана шмат — больш за сорак чалавек, кажа адна з арганізатарак акцыі Кацярына Дзерман.

— Сёння лісты салідарнасці пісаць вельмі важна, і гэта трэба абавязкова рабіць. Палітвязні аб гэтым не раз казалі — як у сваіх лістах, так і калі выходзілі з турмаў. Але таксама гэта важна для нас саміх, таму што гэта тое мінімальнае дзеянне салідарнасці, якое мы можам зрабіць, знаходзячыся не ў Беларусі.

Лісты ад беларусаў Беластока для палітвязняў у Беларусі. Фота: Руслан Кулевіч
Беларусы Беластока пішуць палітвязням. Фота: Руслан Кулевіч
Беларусы Беластока пішуць палітвязням. Фота: Руслан Кулевіч
Беларусы Беластока пішуць палітвязням. Фота: Руслан Кулевіч

Трэба пісаць не медыйным, іх мала хто ведае

Ігар у Польшчы восем месяцаў. Да гэтага ён паўтара месяца правёў у турме на Акрэсціна ў Мінску і разумее палітвязняў, як ніхто іншы.

—  Я ўяўляю, якія ў іх зараз думкі і пра што яны зараз перажываюць. Ліст — гэта самае маленькае, што мы можам зрабіць для іх сёння. Нават калі быў яшчэ ў Менску, я стала пісаў рабятам. Збіраліся з сябрамі і калегамі кожныя выхадныя ў офісе і пісалі. Гэта такі маленькі праменьчык святла і аркуш свабоды. Усё гэта дапамагае і натхняе.

На акцыі мужчына пісаў ліст галоўнаму рэдактару TUT.BY Марыне Золатавай. З ёй ён асабіста знаёмы.

—  Гэта словы падтрымкі для яе, думаю, Марыне будзе прыемна. А так я стараюся пісаць малавядомым палітвязням. Яны не медыйныя, іх мала хто ведае і мала хто піша. Вось ім сёння больш за ўсё патрэбная падтрымка.

Беларусы Беластока пішуць палітвязням. Фота: Руслан Кулевіч
Беларусы Беластока пішуць палітвязням. Фота: Руслан Кулевіч
Беларусы Беластока пішуць палітвязням. Фота: Руслан Кулевіч
Беларусы Беластока пішуць палітвязням. Фота: Руслан Кулевіч

Падтрымліваў на судах

Надзея з сястрой Жаннай прыехалі ў Беласток у пачатку восені 2021 года. У Гродне жанчын асудзілі на 3 і 3,5 гады «хіміі». Мірыцца з прысудам яны не сталі і лясамі збеглі ў Літву, адтуль ужо пераехалі ў Польшчу. Спачатку у іншы горад, а пасля прыехалі бліжэй да беларускай мяжы, у Беласток. Тут сёстры ходзяць на ўсе акцыі беларускай дыяспары.

— Мы з Гродна і вырашылі падтрымаць гродзенцаў, — кажа Надзея. — Асабіста я пісала ліст Дзянісу Івашыну. Знаёмая з ім, ён хадзіў на нашы суды і падтрымліваў. Я не магла хадзіць да яго на суды, але хоць падтрымаю лістом. Спадзяюся, што ліст дойдзе.

Арганізатары акцыі адзначылі, што лісты з-за мяжы даходзяць у Беларусь, але на адказ яны не разлічваюць.

Беларусы Беластока пішуць палітвязням. Фота: Руслан Кулевіч
Беларусы Беластока пішуць палітвязням. Фота: Руслан Кулевіч

Амаль тысяча палітвязняў

Па стане на 23 студзеня 2022 года ў Беларусі палітвязнямі прызнаныя 988 чалавек (некаторыя зняволеныя яшчэ не прызнаныя палітычнымі). Блогеры, бізнесмены, актывісты штабоў кандыдатаў у прэзідэнты, пратэстоўцы знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі, удалечыні ад родных і блізкіх, таму што не баяліся ажыццяўляць свае правы —  удзельнічаць у мірных сходах, выказваць сваё меркаванне і ўдзельнічаць у палітычным жыцці краіны. Большасць з гэтых людзей падвергліся палітычна матываванаму крымінальнаму пераследу ў сувязі з падзеямі, якія разгарнуліся падчас і пасля прэзідэнцкай выбарчай кампаніі 2020 года ў Беларусі.

Тэгі: ГалоўнаеРэпартажы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Рынок «Южный»

«За день можно было заработать три тысячи долларов». Как гродненцы возили товары из Польши в 2000-х и почему их бизнес сошел на нет

MOST
30 кастрычніка 2026, 19:26

В начале 2000-х гродненский рынок «Южный» был местом, куда за польским товаром приезжали со всей Беларуси. Предприниматели привозили одежду, обувь и украшения и за удачный оптовый день могли...

онлайн-магазин беларусских продуктов

«Лидский квас никто не победит». Поляк открыл онлайн-магазин беларусских продуктов и планирует продавать их по всей Польше

Партнёрскі матэрыял
30 кастрычніка 2026, 17:18

Десять лет назад Радослав женился на беларуске и перевез ее в Польшу. Он вспоминает, как однажды жена попробовала польскую селедку в уксусе и спросила: «Как мне теперь здесь...

урач

Чаму беларусам 45+ у Польшчы складана рэалізаваць свой прафесійны патэнцыял? Даследчыкі вывучылі

MOST
30 кастрычніка 2026, 14:51

Пасля 2020 года ў вымушанай эміграцыі апынулася шмат беларусаў і беларусак, якія да пераезду ўжо мелі шматгадовы прафесійны досвед, рэпутацыю і наладжаныя сувязі. Ці знаходзяць яны прымяненне свайму...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты