Панядзелак, 20 красавіка 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Робяць усё каб не паўтарыўся масавы выхад людзей». Беларусы Беластока пра адмену замежных участкаў на рэферэндуме

Руслан Кулевіч Руслан Кулевіч
3 лютага 2022, 07:00
Гісторыі, Навіны
A A
рэферэндум

Беларусы каля консульства Беларусі падчас прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе. Фота: Grzegorz Dąbrowski/wyborcza.pl

2 лютага стала вядома, што падчас рэферэндуму ў Беларусі ўчасткаў для галасавання за мяжой не будзе. Прадстаўнікі беларускай дыяспары Беластока пачалі збіраць подпісы для адкрыцця ўчастка ў консульстве, а таксама распавялі MOST, што думаюць на конт ініцыятывы беларускага выбаркама.

Прычын адсутнасці участкаў для галасавання, па словах прэс-сакратара беларускага МЗС Анатоля Глаза, некалькі: эпідэмія каронавіруса, не хапае супрацоўнікаў, ахова, а таксама ў некаторых пасольствах на ўліку занадта мала людзей. Беларусы, якія пражываюць за мяжой, змогуць узяць удзел у рэферэндуме, толькі вярнуўшыся ў Беларусь.

Пасля інфармацыі пра адмену ўчасткаў, беларусы Беластока пачалі збіраць подпісы з патрабаваннем ў консульства Беларусі, каб адкрылі ўчастак. Патрэбна 20 подпісаў беларусаў, якія знаходзяцца на консульскім уліку.

Штокажуць беларусы ў Беластоку?

Аляксандра (пенсіянерка)

— Я катэгарычна супраць рэферэндуму, а ўжо калі яго вырашылі праводзіць, дык чалавек павінен аддаць свой голас там, дзе ён жыве, як было раней. Я магу і ў Варшаву даехаць, калі гэта трэба будзе, але не ў Беларусь. Я не жадаю, каб мяне прыніжалі бандыты, якія захапілі ўладу. У добрага чалавека не могуць быць навокал дрэнныя суседзі. Мае бацькі не для таго змагаліся з фашызмам, каб іх адзіная дачка 76 гадоў пасля Перамогі, ва ўзросце амаль 70 гадоў, вымушана пакінуць Беларусь. На каленях я магу стаяць перад народам Польшчы, Літвы і іх урадаў, у знак падзякі, што я жыву ў свабоднай краіне, але не дома.

Падчас рэферэндуму ў Беларусі ўчасткаў для галасавання за мяжой не будзе

Сяржук (ахоўнік)

— Усё пасьлядоўна, згодна лёгікі акупацыйных уладаў у Беларусі: там, дзе немагчымы абсалютны кантроль за працэсам фальсіфікацыі, трэба дзейнічаць па прастой фармулёўцы – не дапаможа адсутнасьць фіранак на кабінках, то ўвогуле не рабіць участкі. Лукашэнкаўскія ўлады чарговы раз дзейнічаюць па прынцыпе “не да законаў”. Просты адказ прыхільнікам “крыжыкаў”. І не толькі ім. Дык гэта тэрарыстычная хунта, ці законная ўлада? Калі першае, то навошта ўдзельнічаць у іх “схадняках”? Давайце ўрэшце вызначацца. Той, у каго “адціснулі” права на яго голас, ніколі не вярне яго дэмакратычным шляхам. Але можа паспрыяць, каб міжнародныя інстытуцыі прызналі лукашэнкаўскую ўладу ў Беларусі –  “дзеючай па факце”. 

Кацярына (хатняя гаспадыня):

— Я думаю, што не адкрыццё ўчасткаў для галасавання за мяжой сведчыць пра страх рэжыму перад праявамі салідарнасці беларусаў. Моцна мяне гэта не засмуціла. Таму што гэты “рэферэндум” – нікому не патрэбная пустышка. Думаю, у гэты дзень мы правядзем акцыю каля консульства, можа быць, свой рэферэндум з пытаннем значна больш актуальным, чым выбар паміж Лукашэнкам і Лукашэнкам.

Ян (прадпрымальнік)

— Рэжым баіцца, што людзі масава прыйдуць за мяжой на выбарчыя участкі і перакрэсляць бюлетэнь. Таму робяць усё каб не паўтарыўся масавы выхад людзей за мяжой ў дзень галасавання. Можна паглядзець па фотаздымках як ў Беластоку масава беларусы выйшлі прагаласаваць супраць Лукашэнкі ў жніўні 2020 года.

 

27 лютага ў Беларусі адбудзецца ініцыяваны ўладамі краіны рэферэндум па змене Канстытуцыі. Галасаванне будзе праходзіць ва ўмовах бесперапыннага палітычнага крызісу, апазіцыя прадставіла сваю стратэгію — беларусаў заклікаюць прыходзіць на ўчасткі і рабіць бюлетэнь несапраўдным, закрэсліваючы абодва варыянты волевыяўлення.

 

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Вадзім Сіманаў

«Сцябацца з уладаў ужо нецікава». Беларускі бягун стварае на мапе Варшавы малюнкі з сэнсам

MOST
20 красавіка 2026, 14:39

Вадзім Сіманаў займаецца GPS-артам — ён пракладае бегавы маршрут так, каб на мапе атрымаўся малюнак. Беларус «прабягаў» герб Украіны і «Пагоню», паспеў «размаляваць» Мінск, Тбілісі і Варшаву. Вадзім...

работа на складе в Польше

36% польских работников позитивно относятся к коллегам-иностранцам. Треть считает, что они замедляют рост зарплат

MOST
20 красавіка 2026, 11:51

36% польских работников позитивно относятся к коллегам-иностранцам, еще 43% настроены к ним нейтрально. Такие данные приводятся в исследовании Barometr rynku pracy, которое в январе 2026 года провела компания Personnel...

квартира с ремонтом в Польше

В 2025 году беларусы купили в Польше без разрешений МВД 2745 квартир

MOST
20 красавіка 2026, 09:29

В 2025 году беларусы купили в Польше 2745 квартир, приобретение которых не требует разрешений МВДиА. Это следует из статистики министерства, которую приводит Bankier.pl. Показатель прошлого года на 7%...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты