Чацвер, 8 кастрычніка 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

У Гродне выдалі буклет пра апошнія шэсць дзён жыцця караля Стэфана Баторыя

MOST MOST
10 лютага 2022, 11:54
Гісторыі
A A
Стэфан Баторый

Буклет пра апошнія дні Баторыя. Фота: Алеся Хацько

Апошнія дні караля Баторыя апісаныя ў новым буклеце ад выдавецтва «ЛітАРы». Ён выйшаў з друку ў студзені 2022 у Гродне. Пра гэта паведамляе Hrodna.life са спасылкай на тэлеграм-канал «11:27».

Укладальнікі буклета — гродзенскія гісторыкі Аляксандр Хацько і Васіль Герасімчык. Усю працу яны выканалі яшчэ ў лістападзе 2021 і планавалі выдаць буклет да дня смерці Баторыя 12 снежня. Але з-за занятасці не паспелі.

Памер выдання невялікі — усяго 16 старонак з ілюстрацыямі. У ім змешчаны перакладзены на беларускую мову і адаптаваны для сучаснага чытача тэкст, аўтарам якога быў, верагодна, лекар Якуб Гаслаўскі. Лекар быў у атачэнні манарха і пасля смерці караля апісаў яго апошнія дні, сімптомы, ход хваробы і ўскрыццё цела.

Буклет пра Стэфана Баторыя. Крыніца: тэлеграм-канал «11:27».

Калі буклет будзе карыстацца попытам, то ўкладальнікі плануюць зрабіць серыю такіх выданняў пра ўсіх манархаў, звязаных з Гроднам. Таксама ў больш далёкіх планах гісторыкаў – кніга пра жыццё караля Баторыя ў Гродне.

Як выглядаў Стэфан Баторый у 1930-м годзе

У снежні 1586 года Баторый раптоўна памёр ад урэміі (ускрыццё яго цела лічыцца першым такім медыцынскім актам, задакументаваным на тэрыторыі Усходняй Еўропы). У Гродне ён быў першапачаткова і пахаваны ў падвалах Фары Вітаўта. Праз паўтара года яго цела перавезлі ў Кракаў і пахавалі на Вавелі.

Эксгумацыя парэшткаў манарха прайшла ў 1930 годзе. Захаваліся нават здымкі з адкрыцця саркафага манарха.

Парэшткі Стэфана Баторыя падчас акдрыцця саркафагу. Фота: NAC

Кароль Баторый і Гродна

У Гродна Стэфан Баторый упершуню прыехаў у 1579 годзе. Горад яму так спадабаўся, што ён жыў і адпачываў менавіта тут, дзе і памёр ва ўзросце 53 гадоў. Каралём Польшчы і вялікім князем літоўскім ён быў на працягу 10 гадоў (1576 — 1586 гады).

Стэфан Баторый, безумоўна, — адна з найважнейшых асоб у гісторыі Гродна. Пры ім і пасля яго пачаўся «залаты век» Гродна (першая палова XVII стагоддзя). Па яго распараджэнню пачалося ўзвядзенне ў рэнесансным стылі мураванай Фары Вітаўта. Кароль перабудаваў замак, з яго дазволу ў Гродне з’явілася мураваная сінагога. Гэты легендарны чалавек уваходзіць у тройку самых знакамітых гродзенцаў.

Тэгі: Гісторыя

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

налог с подарка в Польше

Беларусы хотели подарить деньги дочке, живущей в Польше. Польская налоговая решила, что с них нужно платить налог

MOST
7 кастрычніка 2026, 20:14

Родители беларуски, живущей в Польше, собирались подарить ей деньги. План был такой: открыть счет в польском банке, положить на него средства, а затем перевести их дочери. Но предварительно...

Павел Трыпуць

«Ён вывучыць 20 песень — і будзе шчаслівы». Беларускі гітарыст адкрыў у Варшаве музычную студыю

MOST
7 кастрычніка 2026, 18:06

У выходныя Павел Трыпуць бярэ гітару, каб адыграць на канцэртах Лявона Вольскага і «Крамбамбулі», а потым вяртаецца ў Варшаву, каб на працоўным тыдні выкладаць музыку дзецям і дарослым....

металлисты

Беларус снял квартиру в Варшаве, а потом захотел платить меньше из-за постоянных концертов под окнами. Дошло до удара в лицо

MOST
7 кастрычніка 2026, 16:00

Станислав Н. родом из Беларуси, но живет в Польше девять лет, у него польское гражданство. Он заявил, что после спора с владелицей съемной квартиры в Варшаве ему начали...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты