Пятніца, 23 кастрычніка 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Улады Беластока звярнуліся да прэм’ера Польшчы з нагоды ўрокаў беларускай мовы

MOST MOST
11 лютага 2022, 16:46
Навіны
A A
ўрокi беларускай мовы

Фота: Henryk Borawski, CC BY-SA 4.0

Улады Беластока звярнуліся з лістом да прэм’ера Польшчы Матэвуша Маравецкага з нагоды ўрокаў беларускай мовы для дзяцей грамадзян Беларусі, якія пасля падзей 2020 года былі вымушаныя з’ехаць з краіны. Пра гэта пішуць Gazeta Wyborcza і іншыя выданні. Сюжэт пра гэта таксама паказалі ў эфіры тэлеканала TVN24, паведамляе Reform.by.

Кіраўніцтва горада просіць прэм’ера дапамагчы вырашыць прававы казус. Згодна з польскім заканадаўствам, у краіне дазволена выкладанне моў нацыянальных меншасцей. Заняткі для этнічных беларусаў, як грамадзян Польшчы, так і Беларусі, праводзіліся летась на базе беластоцкай пачатковай школы №4. Аднак па выніках праверкі ўладам горада загадалі вярнуць каля 140 тыс. злотых субвенцый, бо фармальна права вывучаць беларускую мову з дзяржфінансаваннем маюць грамадзяне Польшчы, але не прадстаўнікі дыяспары.

Субвенцыя (ад лац. subvenire «прыходзіць на дапамогу») — міжбюджэтны трансферт, які выдзяляецца ў мэтах фінансавага забеспячэння расходных абавязацельстваў па перададзеных паўнамоцтвах. Мае канкрэтныя мэты; у адрозненне ад датацыі (якая не мае мэты ў прынцыпе) падлягае вяртанню ў выпадку адхілення ад мэты.

Пытанне аб сумесным навучанні беларусаў Падляшша тых, хто прыехаў з Беларусі, узнялі прадстаўнікі беларускай меншасці на сустрэчы з гарадскімі ўладамі.

У лісце прэм’еру намеснік прэзідэнта Беластока Рафал Рудніцкі просіць вырашыць дадзены казус і прапанаваць рашэнне, якім мог б скарыстацца гарадскі ўрад, бо бягучыя нормы не ўлічваюць існыя абставіны, а таксама вылучыць гораду сродкі на навучанне беларускіх дзяцей, каб словы «Польшча — гэта адкрыты дом для ўсіх беларусаў, якія маюць патрэбу ў дапамозе» сталі яшчэ больш рэальнымі.

Чытайце таксама:

Адзіны ў Польшчы беларускі садок можа знікнуць. Бацькі і дыяспара пратэстуюць

MOST
17 студзеня 2022, 15:29
Беларускі садок №14

Беларускі садок №14 знаходзіцца ў Беластоку, ён працуе з 1995 года. Беларуская мова там — не дадатковая мова выкладання, а...

Чытаць далейDetails

Беларуска получила редкий ВНЖ в Польше. Ее отношения проверяли даже в Żabka

MOST
22 кастрычніка 2026, 18:50
две женщины

Беларуска получила временный вид на жительство в Польше на основании фактических отношений со своей спутницей жизни — гражданкой России. До...

Чытаць далейDetails

«Праз такі буралом цяжка прабрацца пешшу, а выехаць на тэхніцы немагчыма». Як Польшча выкарыстоўвае прыроду для абароны мяжы

MOST
22 кастрычніка 2026, 16:03
Заблудился в лесу

Праграма абароны ўсходняй мяжы Польшчы «Шчыт Усход» мае прыродны кампанент. Ён павінен заблакаваць прасоўванне варожых войск у выпадку вайны. Доктар...

Чытаць далейDetails

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Заблудился в лесу

«Праз такі буралом цяжка прабрацца пешшу, а выехаць на тэхніцы немагчыма». Як Польшча выкарыстоўвае прыроду для абароны мяжы

MOST
22 кастрычніка 2026, 16:03

Праграма абароны ўсходняй мяжы Польшчы «Шчыт Усход» мае прыродны кампанент. Ён павінен заблакаваць прасоўванне варожых войск у выпадку вайны. Доктар Міхал Жміхорскі з Інстытута аховы навакольнага асяроддзя расказаў,...

судят в Польше

В Польше задержали второго подозреваемого в убийстве российского художника, критиковавшего Путина и Лукашенко

MOST
22 кастрычніка 2026, 15:35

Агентство внутренней безопасности Польши (ABW) задержало 22-летнего гражданина Грузии, которого подозревают в пособничестве убийству российского художника Роберта Кузовкова, известного под псевдонимом Семен Скрепецкий. Он критиковал российские и беларусские...

задержанная техника

Ввозили из Польши как личные вещи, а перевозили как трикотаж. В Беларуси изъяли технику на 160 тысяч рублей

MOST
22 кастрычніка 2026, 13:42

Брестские таможенники обнаружили в грузовике 92 единицы бытовой техники, строительных инструментов и игровых наборов, которые ввезли из Польши без уплаты необходимых таможенных платежей. По данным Государственного таможенного комитета...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты