Пятніца, 13 сакавіка 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Жыхары Беластока выказалі салідарнасць з Украінай і заклікаюць да гуманітарнай дапамогі

Першая з дзвюх у гэты дзень акцыя прайшла на Рынку Касцюші ў Беластоку

MOST MOST
24 лютага 2022, 20:56
Гісторыі
A A
помощь для украинцев Подляшье

Сёння на Рынку Касцюшкі ў Беластоку адбылася акцыя, дзе жыхары горада выказалі салідарнасць з украінскім народам, які быў сёння атакаваны. Падчас маніфестацыі гучалі лозунгі «Kijów, Warszawa — wspólna sprawa», «Солідарні з Україною». 

«Расія мусіць пачуць, што Захад не забыў пра вольную, незалежную Украіну»

Першым выступіў кіраўнік беластоцкай суполкі «Маладых дэмакратаў» Лукаш Таргоньскі:

— Сёння мы сустрэліся ў гэтым месцы, каб паказаць салідарнасць з Украінай. Сёння расійская армія з Пуціным учыніла напад на Украіну. Бамбардуюць гарады, такія як Кіеў, Харкаў, Марыупаль, Адэса і шмат іншых. Украінцы паміраюць цяпер, таму што Пуцін мае імперыялістычныя амбіцыі. Украіна не для Пуціна! У той жа час украінскай арміі вельмі патрэбная падтрымка з нашага боку — фінансавая, дыпламатычная. Мы мусім зрабіць як найбольшыя санкцыі ў бок Расіі. Расія мусіць пачуць, што Захад не забыў пра вольную, незалежную Украіну.

Лукаш Таргоньскі справа. Фота: MOST

Лукаш расказаў пра сваякоў, якія цяпер ва Украіне і маюць шмат складанасцей. Цяпер адбываецца вялізны гуманітарны крызіс. Таму палякам варта далучацца да гуманітарных акцый і збіраць грошы, каб дапамагаць тым, каму гэта спатрэбіцца. Таксама актывіст адзначыў, што калі ваенныя самалёты лятаюць над Кіевам, то могуць з’явіцца і над Варшавай:

— Мы мусім падтрымліваць украінскую армію! Эмігранты прыйдуць да нас і будуць грукаць у дзверы, і мы не можам не адчыніць ім — гэта нашы браты!

Фота: MOST
Фота: MOST
Фота: MOST
Фота: MOST

«Нашы думкі і сэрцы з Украінай»

Намеснік прэзідэнта Беластока Рафал Рудніцкі выступіў на мітынгу:

— Сёння нашы думкі і сэрцы з Украінай, з украінскім народам, які быў атакаваны пуцінскай Расіяй. Тут, у Беластоку, мы асабліва думаем пра Луцк — наш горад-партнёр, які месціцца ў 90 кіламетрах ад польскай мяжы. Хацеў бы задэклараваць, што ўлады Беластока і жыхары салідарныя з жыхарамі Луцка і Украіны.

І як горад Беласток дэкларуе гуманітарную дапамогу Луцку — у прадуктах і іншых рэчах, якія будуць патрэбныя. Так пакажам, што беластаччане салідарныя з украінскім народам.

Рафал Рудніцкі. Фота: MOST

«Адкрыем сэрцы, не можам быць абыякавымі»

Войт гміны Карыцін Міраслаў Лех адзначыў:

— Памятаем Расію з адной вайны, другой, адна акупацыя, другая, пасля камунізм. А тое, што цяпер адбываецца, — проста кашмар. Не можам быць абыякавымі, будзем дапамагаць Украіне. Маем з ёй складаную гісторыю, вельмі складаную. Але цяпер на нашых вачах адбываюцца неймаверныя рэчы. У 21 стагоддзі людзі былі атакаваныя з-за чалавека, які не бачыць межаў. Кожная вайна нясе за сабой не толькі знішчэнне, смерць салдат, але кашмар для звычайных людзей. Паміраюць дзеці, старыя, цэлыя сем’і. То мусім у салідарным жэсце дапамагчы ім. Не ведаем, колькі прыедзе да нас адтуль. Адкрыем сэрцы, не можам быць абыякавымі. Не можам дапусціць, каб Украіна згубіла незалежнасць!

Надпіс на асфальце ў цэнтры Беластоку: «Не вайне». Фота: MOST

Чытайце таксама:

«Танкі, самалёты, вайсковая сіла — такога свету хоча Пуцін». У Беластоку правялі акцыю салідарнасці з Украінай

MOST
22 лютага 2022, 20:38
Украіна

Акцыя салідарнасці з Украінай прайшла сёння вечарам у цэнтры Беластока. Жыхары горада, прадстаўнікі ўкраінскай і беларускай дыяспар сабраліся на Рынку...

Чытаць далейDetails

Польша запустила на беларусской границе первый модуль антидроновой системы

MOST
12 сакавіка 2026, 20:36
Мартин Кервиньский

Польская Погранслужба запустила на границе с Беларусью первый модуль системы для обнаружения дронов и противодействия им. Ее представили глава МВД...

Чытаць далейDetails

«Каждая третья примерка проходит со слезами». Модельер из Беларуси начала карьеру с нуля в Польше

MOST
12 сакавіка 2026, 18:52
карьера в Польше

На рабочий стол Алины (имя изменено) попадают и вещи премиальных брендов, которые надо подогнать по фигуре клиента, и обычные заказы...

Чытаць далейDetails
Тэгі: Рэпартажы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

карьера в Польше

«Каждая третья примерка проходит со слезами». Модельер из Беларуси начала карьеру с нуля в Польше

MOST
12 сакавіка 2026, 18:52

На рабочий стол Алины (имя изменено) попадают и вещи премиальных брендов, которые надо подогнать по фигуре клиента, и обычные заказы на пошив одежды, и даже ростовые куклы —...

Сима

Помните бездомную собаку, которая перебежала из Беларуси в Польшу по замерзшей реке? Ей нашли хозяйку в Германии

MOST
12 сакавіка 2026, 14:34

У Симы уже есть паспорт, а скоро будет и дом. Беларуска, которая живет в Германии, узнала из интернета историю собаки, которая сама прибежала из Беларуси в Польшу по...

натарыус у Польшчы

Польскі натарыус адмовіўся абслугоўваць беларуса. Бо ён цёзка дэпутата, якога ўключылі ў санкцыйны спіс

MOST
12 сакавіка 2026, 12:43

Алесь Ляўчук звярнуўся ў Беластоку да натарыуса, каб аформіць дакументы. Усё павінна было заняць тыдзень, але выніку беларус так і не атрымаў. Натарыус адмовіўся з ім супрацоўнічаць, растлумачыўшы...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты