Пятніца, 13 сакавіка 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Алесь Дзянісаў: «Баюся размаўляць з родзічамі з Расіі, бо размова можа стацца апошняй»

Ці магчымы дыялог і аднаўленне стасункаў паміж рускімі, беларусамі і ўкраінцамі? Якая роля ў гэтым дзеячаў культуры? Калі надыдзе час на рэмаркаў і хэмінгуэяў гэтай вайны?

Раман Ганчарэнка Раман Ганчарэнка
31 сакавіка 2022, 17:07
Гісторыі
A A
Dzieciuki

Алесь Дзянісаў. Фота: budzma.by

Алесь Дзянісаў — вядомы рок-музыка і паэт з Гродна. Лідар гуртоў «Кальян», «Людзі на балоце», Dzieciuki. Пасля затрыманняў у 2020-м быў вымушаны з’ехаць з Беларусі. Жыве ў Варшаве. Мы паразмаўлялі з музыкам пра балючае — вайну, дэпрэсію, хейт у дачыненні беларусаў, кантакты з сябрамі і роднымі з Расіі. А таксама — пра будучыню і перспектыву аднаўлення стасункаў між народамі.

— Ці памятаеш момант, калі даведаўся пра пачатак вайны? Якая была першая рэакцыя?

— Як у любога чалавека нармальнага: шок. Цяжка было паверыць, нягледзячы на шматлікія фота і відэа.

Той момант, калі ты бачыш і чуеш, але не можаш да канца паверыць.

Калі першы шок мінуў, дні праз тры, пачалася дэпрэсія.

— У СМІ зараз шмат вельмі жорсткага эмацыйнага кантэнту. Ці сочыш, ці — спрабуеш абмежаваць плынь інфармацыі?

— На жаль, маё журналісцкае мінулае падштурхоўвае шукаць інфармацыю, чытаць, глядзець, параўноўваць. Не магу сам сабе стварыць нейкі вакуум. Ды і як можна ад гэтага схавацца?.. Я і задачы такой сабе не ставіў. Тым больш там, ва Украіне, таксама ёсць сябры і знаёмыя — страшна за іх кожны дзень.

— Ведаю, што як музыка ты нядаўна ўдзельнічаў у антываенным канцэрце ў Гданьску. Агулам, што зараз могуць зрабіць музыкі-мастакі-паэты?

— Людзі творчых прафесій дакладна не спыняць вайну. Гэта не ў іх сілах. Але можна заставацца сумленнымі, як бы пафасна тое не гучала. Вось пачаліся абвінавачванні ў бок беларусаў як «пасобнікаў агрэсара». І тут вельмі важна выказацца, пазначыць сваю пазіцыю.

Бо большасць беларусаў аб’ектыўна супраць вайны — нават тыя, хто за Лукашэнку. Ніколі не было нават ва ўладаў такой рыторыкі, што Беларусь мае з некім ваяваць, пашыраць межы і гэтак далей. Мы маленькая краіна і ў нас няма імперскасці. Гэта не нашае. Таму лічу, што большасць нават «лукашыстаў» — супраць вайны.

Вяртаючыся да творчых людзей, паўтаруся, яны павінны выказацца першымі. Бо вайна — зло. Гінуць людзі, старыя, дзеці… У дадзеным выпадку ёсць чорнае і белае. Дабро і зло. Усё зразумела і няма пра што дыскутаваць. А беларусы маюць бараніць свой гонар. Хто як можа: у батальёне імя Каліноўскага, у валанцёрскіх структурах ці ў творчай сферы. Калі прырода дала табе талент напісаць карціну, песню, артыкул — рабі.

Алесь Дзянісаў. Фота: Алесь Дзянісаў / Facebook

— Першая і Другая сусветныя, іншыя войны таксама, часта станавіліся часам для творчых прарываў і нараджэння моцнай літаратуры ці музыкі. Ці варта чакаць ад гэтай вайны нечага падобнага?

— Канешне, так было і будзе. Павінен прайсці час, і з’явіцца эпас гэтай вайны, кнігі, вершы. Свае рэмаркі, хэмінгуэі, быкавы. Зараз усё аголена, таму можа атрымацца менш аб’ектыўна. Трэба перажыць гэта, пазней будзе час на рэфлексію. І ўсё гэта будзе абавязкова. Зараз такі час, што патрэбныя заклічкі, маршы. Тое, чаго я не ўмею.

— З вядомых прычын ты жывеш і працуеш у Польшчы. Ці заўважыў, што неяк змянілася стаўленне да беларусаў-эмігрантаў? Ці сутыкаўся з хейтам у свой бок ці ў бок знаёмых-эмігрантаў?

— З боку палякаў не заўважаў нечага падобнага. Сустракаў тут украінцаў, калі рабіў дакументы: яны бачылі мой беларускі пашпарт, але ніхто нічога не сказаў. Але чуў розныя гісторыі. Жонка сябра ў Варшаве звольнілася з прадпрыемства, бо яе загнабілі польскія і ўкраінскія каляжанкі… Па беларусах гэта не так б’е, як па расіянах, але таксама ёсць.

З іншага боку, уявіце сітуацыю, каб з Украіны на Беларусь ляцелі «грады», ішлі танкі, а іх прэзідэнт ездзіў на рэнжроверы і пасміхаўся? Ну і якое было б стаўленне ў беларусаў да ўкраінцаў, га?..

Тут важны момант адукаванасці чалавека, ці паспрабаваў ён разабрацца, чаму сталася так і так. А прасцей, канешне, хейціць некага наўпрост на падставе эмоцый.

Алесь Дзянісаў. Фота: Сяргей Будкін / Facebook

— Здаецца, ты на палову расіянін, а таксама маеш зносіны з творцамі ці проста сябрамі ў Расіі. Ці падтрымліваеш сувязі?

— Ні з кім пакуль не размаўляў. Хаця ўпэўнены, што тыя, хто раней меў нармальныя погляды, засталіся пры іх і зараз. Большасць маіх сяброў з Піцера ці Масквы і раней трымаліся антыпуцінскай пазіцыі. А вось з далёкімі родзічамі па лініі маці, якія жывуць у Расіі, баюся размаўляць. Там жа масавы п***ц нейкі, таму не хачу нарвацца на непрыемную размову, якая стане апошняй.

— Усе войны некалі заканчваюцца — гэта непазбежна. Пытанне ў тым, як далей наладжваць кантакт і згоду між украінцамі, беларусамі і расіянамі. Ці гэта рэальна?

— Гэта рэальна. Але будзе няпроста, бо ёсць масавая памяць. І яе нікуды не падзенеш. На доўгія гады ўсё гэта застанецца. Беларуска-ўкраінскія адносіны, мяркую, хутчэй адновяцца, асабліва калі ў нас будуць палітычныя змены. А вось расійска-ўкраінскія… Гэта надоўга: 50-60-100 гадоў. Будзе чорная пляма. Пуцін прынёс занадта шмат жахаў, падставіў свой народ.

І тут акурат важная роля людзей культуры. Творцы маюць быць праваднікамі паміж народамі. У будучыні гэта вельмі важна! Калі-небудзь усё адновіцца. Неяк жа пасябравалі Брытанія, Францыя і Германія, хоць ваявалі стагоддзямі. Некалі і ў нашым рэгіёне пачнецца дыялог, але калі дыктатараў ужо не будзе.

Чытайце таксама

Гісторык Аляксандр Пашкевіч: Пуцін з архітэктара «рускага свету» стаў яго магільшчыкам

Раман Ганчарэнка
23 сакавіка 2022, 11:07
Аляксандр Пашкевіч

Каму была патрэбная гэтая вайна? Чаму рускамоўны не значыць «расіянін»? Ці маюць шанцы канцэпцыі «рускага свету» і «СССР 2.0»? Чаму...

Чытаць далейDetails

Вадзім Саранчукоў з БНФ: «Украіна пераможа, а для Беларусі — гэта шанец на лепшае»

Раман Ганчарэнка
24 сакавіка 2022, 17:56
бнф

Вадзім Саранчукоў быў адным з арганізатараў пратэстаў у Гродне ўлетку 2020-га. Ужо працяглы час ён вымушана знаходзіцца за мяжой, як...

Чытаць далейDetails

Беларус купил билеты в Индию, а потом не получил визу. Теперь добивается от польской авиакомпании возврата денег

MOST
13 сакавіка 2026, 18:59
возврат авиабилетов

Поездку в Индию Денис (имя изменено) получил в подарок от мамы на Рождество. Вернее, она подарила деньги — 600 долларов,...

Чытаць далейDetails
Тэгі: ГалоўнаеІнтэрв'ю

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

возврат авиабилетов

Беларус купил билеты в Индию, а потом не получил визу. Теперь добивается от польской авиакомпании возврата денег

MOST
13 сакавіка 2026, 18:59

Поездку в Индию Денис (имя изменено) получил в подарок от мамы на Рождество. Вернее, она подарила деньги — 600 долларов, — но, на что их потратить, они оговорили...

Виктория Смоляк

«Комбо я собрала знатное». Беларуска работает в Польше зазывалой в стрип-клубе, выступает со стендапом и учит детей шахматам

MOST
13 сакавіка 2026, 14:25

Виктория Смоляк днем учит детей играть в шахматы, вечером выступает со стендапом, а ночью стоит на улице возле варшавского стрип-клуба и зазывает посетителей. Беларуска рассказала MOST, как справляется...

Беларусские пенсионеры в Польше

«Я должна жить хорошо». Беларусские пенсионеры рассказали о жизни на пенсии в Польше

MOST
13 сакавіка 2026, 13:34

Маргарита освоила искусственный интеллект и планирует изучить инвестиции. Виктор создал редакцию, а Инна начала много путешествовать. Все они — беларусские пенсионеры, которые оказались в вынужденной эмиграции в Польше....

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты