Серада, 1 лютага 2023
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Афіша
  • Бізнес
  • ПАДТРЫМАЙ!
  • Пра нас
    • Чытачу і рэкламадаўцу
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Афіша
  • Бізнес
  • ПАДТРЫМАЙ!
  • Пра нас
    • Чытачу і рэкламадаўцу
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Беларусь памятае гэтую трагедыю». Гісторык Ігар Мельнікаў — пра ўдзел у Катынскім маршы ў Варшаве

Руслан Кулевіч Руслан Кулевіч
5 красавіка 2022, 08:02
Гісторыі
A A
«Беларусь памятае гэтую трагедыю». Гісторык Ігар Мельнікаў — пра ўдзел у Катынскім маршы ў Варшаве

Ігар Мельнікаў (у светлым паліто ) падчас Катынскага маршу ў Варшаве. Фота: Ігар Мельнікаў

Па вуліцах Варшавы 3 красавіка прайшоў XV Катынскі марш ценяў. Яго ўдзельнікі такім чынам аддаюць даніну памяці польскім грамадзянам, забітым у Катынскім лесе пад Смаленскам у 1940 годзе. У мерапрыемстве рэканструктараў у польскай сталіцы прынялі ўдзел і беларусы, сярод якіх — гісторык-рэканструктар Ігар Мельнікаў. Ён расказаў MOST, чаму ўдзельнічаў у маршы і для чаго важна памятаць трагедыю ў Катыні.

Каля трохсот рэканструктараў з розных куткоў Польшчы прынялі ўдзел у маршы. Яны прайшлі па вуліцах у форме Войска польскага, Корпуса аховы памежжа і Дзяржаўнай паліцыі, жанчыны — у адзенні той эпохі. Штогадовы марш у Варшаве — гэта даніна памяці забітых у Катыні, ушанаванне памяці амаль 22 тысяч польскіх грамадзян, забітых савецкім НКВД вясной 1940 года.

Катынскі расстрэл — савецкае вайсковае злачынства, масавыя забойствы польскіх грамадзян, галоўным чынам палонных афіцэраў польскага войска, здзейсненыя вясной 1940 года. Катынь — лясны масіў у 30 км на захад ад Смаленска, дзе расстрэлы здзяйсняліся паводле рашэння «тройкі» НКВД СССР у адпаведнасці з пастановай Палітбюро ЦК УКП(б) ад 5 сакавіка 1940 года. Паводле абнародаваных архіўных дакументаў, усяго былі расстраляныя 21 857 чалавек.
Падчас Катынскага маршу. Фота: архіў Ігара Мельнікава
Падчас Катынскага маршу. Фота: архіў Ігара Мельнікава
Падчас Катынскага маршу. Фота: архіў Ігара Мельнікава
Падчас Катынскага маршу. Фота: архіў Ігара Мельнікава

У адным шэрагу з польскімі рэканструктарамі

Для беларускага гісторыка-рэканструктара Ігара Мельнікава гэта ўжо чацвёрты Катынскі марш у Варшаве. Летась ён прапусціў мерапрыемства з-за адсутнасці формы — пакінуў яе ў Беларусі. У Польшчы гісторык ужо амаль год займаецца даследчай працай, за гэты час пашыў сабе новую форму, у ёй і прыняў удзел у маршы:

— Я ўдзельнічаў са сваёй групай у гэтым відовішчы ўжо чатыры разы. У мінулым годзе, на жаль, не атрымалася ў мяне быць з-за адсутнасці ўніформы, але сёлета мы зноў а адным шэрагу з польскімі рэканструктарамі.

Ігар Мельнікаў быў на маршы ў вобразе радавога Корпуса аховы памежжа ўзору 1939-40-х гадоў. Гісторык цягам апошніх пяці гадоў вывучае тэму савецка-польскага памежжа, выпусціў некалькі кніг на гэтую тэму.

— Сёння важна расказваць, што было ў тыя часы. Мы бачым, якая сітуацыя вакол, і вельмі часта людзі з нашай часткі Еўропы не робяць высноў са сваёй гісторыі. А гэтая, напрыклад, трагічная гісторыя катынскіх злачынстваў верасня 1939 года да канца нават у Польшчы яшчэ не вывучана.

«Палітыка перашкаджае вывучаць гісторыю»

Мундзір польскага генерала, знойдзены падчас эксгумацыі ў Катыні. Магчыма, гэта мундзір генерала Браніслава Багатырэвіча, які паходзіць з-пад Гродна. Багатырэвіч — адзін з двух генералаў (другім быў Мечыслаў Смаравінскі), целы якіх былі ідэнтыфікаваныя падчас эксгумацыі ў 1943 годзе. Фота: архіў Ігара Мельнікава

Гісторык падкрэслівае, што ў беларускім кантэксце застаецца беларускі катынскі спіс, у якім, паводле розных дадзеных, магло быць каля 4 тысяч чалавек. Гэта грамадзяне Польшчы, якія жылі да пачатку Другой сусветнай вайны на сучаснай тэрыторыі Заходняй Беларусі.

— Мы да сённяшняга дня не ведаем, дзе пахаваныя гэтыя людзі. Яны былі ахвярамі сталінскіх злачынстваў.

Мой удзел у маршы якраз і падкрэслівае, што Беларусь памятае гэтую трагедыю і ведае пра яе. І сёння вельмі важны мэсадж таксама, што ў Польшчы зараз знаходзіцца вялікая колькасць беларусаў і ўкраінцаў, і такія мерапрыемствы з’яўляюцца для іх своеасаблівымі лекцыямі па гісторыі.

Катынскі марш праходзіць па самым цэнтры Варшавы, і нават не ўсе палякі ведаюць, што гэта за мерапрыемства, падкрэслівае гісторык:

— Сёння вельмі важна задумацца пра маштабы трагічных падзей у самым пачатку Другой сусветнай вайны. Забівалі тады не толькі польскіх вайскоўцаў, але і прадстаўнікоў інтэлігенцыі, і ляснічых…

Мельнікаў падкрэслівае, што сёння складаны час для вывучэння гісторыі. Кажа, што падзеі ў Беларусі ў 2020 годзе, вайна ва Украіне падарвалі працу па захавані гістарычнай спадчыны, асабліва па тэме беларуска-польскіх стасункаў.

Ігар Мельнікаў перад Катынскім маршам з польскай газетай 1930-х гг. Фота: архіў Ігара Мельнікава

— Палітыка перашкаджае вывучаць гісторыю. Я лічу, што звычайны чалавек павінен акунуцца ў гэтую гісторыю, вывучаць яе. Многія беларусы і палякі сёння, на жаль, гісторыю не ведаюць, і дзеля гэтага важна, што такія мерапрыемствы, як марш ценяў у Варшаве, праходзяць па цэнтры горада. Людзі падыходзяць і пытаюцца, пасля чытаюць у той жа Вікіпедыі. І я лічу, што ў такіх момантах важна падкрэсліваць сувязь беларуска-польскай гісторыі, — сцвярджае Ігар Мельнікаў

Тэгі: Гісторыя

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Беларусы пераехалі ў Польшчу і адкрылі сырны бізнес

Беларусы пераехалі ў Польшчу і адкрылі сырны бізнес

MOST
31 студзеня 2023, 16:36

Беларусы пераехалі ў Польшчу з Браслаўшчыны, дзе ў іх была вялікая гаспадарка, і адкрылі ў новай краіне жыхарства сырны бізнес. Пра гэта расказвае «Радыё Свабода». Пераказваем гэты тэкст....

В Белосток пришёл один из самых популярных гродненских квизов

В Белосток пришёл один из самых популярных гродненских квизов

Руслан Кулевіч
31 студзеня 2023, 15:31

В феврале в Белостоке пройдет первая игра нового квиза «VSпомнить VSё». Новинку привезли из Гродно. Беларусов приглашают на пробную бесплатную игру. Первая игра нового квиза пройдёт в пабе...

Хоккей, футбол, баскетбол и даже бейсбол. Какие спортивные клубы есть в Белостоке

Хоккей, футбол, баскетбол и даже бейсбол. Какие спортивные клубы есть в Белостоке

MOST
31 студзеня 2023, 14:46

В Белостоке выступает с десяток профессиональных спортивных команд в разных видах спорта. MOST рассказывает про команды по баскетболу, американскому футболу, волейболу и даже бейсболу. Футбол «Ягеллония» — не...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Афіша
  • Бізнес
  • ПАДТРЫМАЙ!
  • Пра нас
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: most@mostmedia.io

© 2022 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Афіша
  • Бізнес
  • ПАДТРЫМАЙ!
  • Пра нас
    • Чытачу і рэкламадаўцу
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў

© 2022 Mostmedia.io. Час будаваць масты

Кіраваць згодай Cookies
Мы і нашы партнёры атрымліваем доступ і захоўваем інфармацыю на прыладзе і апрацоўваем асабістыя дадзеныя, такія як унікальныя ідэнтыфікатары і стандартную інфармацыю, якая адпраўляецца прыладай, альбо дадзеныя прагляду, каб выбраць і прафіляваць персаналізаваны змест і рэкламу, вымераць змест і рэкламную эфектыўнасць, а таксама распрацоўка і ўдасканаленне прадукцыі. Са згоды карыстальніка мы і нашы партнёры можам выкарыстоўваць дакладныя дадзеныя геалакацыі і ідэнтыфікацыю шляхам сканавання прылад. Націскаючы «Прыняць», вы пагаджаецеся на апрацоўванне звестак намі і нашымі партнёрамі, як апісана вышэй. Перш як пагадзіцца ці адмовіцца, вы можаце атрымаць больш падрабязную інфармацыю і змяніць наладкі. Для некаторых відаў апрацоўвання звестак не патрэбная вашая згода, але вы маеце права не пагадзіцца. Параметры не будуць распаўсюджвацца на іншыя сайты, што маюць глабальны альбо сэрвісны дазвол.
Функцыянал Always active
Тэхнічнае сховішча або доступ строга неабходныя з законнай мэтай забеспячэння магчымасці выкарыстання пэўнай паслугі, відавочна запытанай падпісчыкам або карыстальнікам, або з адзінай мэтай ажыццяўлення перадачы паведамленняў па сетцы электронных камунікацый.
Preferences
The technical storage or access is necessary for the legitimate purpose of storing preferences that are not requested by the subscriber or user.
Статыстыка
Тэхнічнае сховішча або доступ, якія выкарыстоўваюцца выключна ў статыстычных мэтах. The technical storage or access that is used exclusively for anonymous statistical purposes. Without a subpoena, voluntary compliance on the part of your Internet Service Provider, or additional records from a third party, information stored or retrieved for this purpose alone cannot usually be used to identify you.
Маркетынг
Тэхнічнае сховішча або доступ, неабходныя для стварэння профіляў карыстальнікаў для адпраўкі рэкламы або для адсочвання карыстальніка на вэб-сайце або на некалькіх вэб-сайтах у аналагічных маркетынгавых мэтах.
Manage options Manage services Manage vendors Read more about these purposes
Налады
{title} {title} {title}
Are you sure want to unlock this post?
Unlock left : 0
Are you sure want to cancel subscription?