Панядзелак, 10 лістапада 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Глядзіце, як затапіла Гродна ў красавіку 1958 года

Руслан Кулевіч Руслан Кулевіч
26 красавіка 2022, 08:02
Гісторыі
A A
паводка

Фота ў артыкуле: з калекцый Віктара Саяпіна, Аляксандра Яршова і сайта oldgrodno.by

64 гады таму ў Гродне адбылася самая вялікая паводка ў гісторыі горада. Нёман падняўся на 8 метраў — гэта на 6 метраў вышэй за набярэжную. Па рацэ ў цэнтры горада плылі крыгі з хлявамі і жывёламі, быў затоплены піўзавод і ўсе дамы, якія знаходзіліся на набярэжных Нёмана.

Разам з Hrodna.life ўспамінаем той падступны красавік 1958 года.

З тых падзей захавалася шмат здымкаў і ўспамінаў. Падрабязна пра патоп пісалі краязнаўцы Віктар Саяпін і Аляксандр Яршоў у кнізе «Гродненские наводнения в воспоминаниях и фотографиях».

Набярэжная Нёмана

Прычыны шматлікіх паводак у гісторыі Гродна — не толькі вясновае раставанне снягоў, але і, напрыклад, моцныя залевы і навальніцы. Папярэднікамі патопу 1958 года былі паводкі XIX стагоддзя, у выніку якіх абвалілася частка Каложы, а таксама паводка 1931 года. Тады ўзровень вады ў Нёмане падняўся на 6 метраў і 18 сантыметраў.

Віктар Саяпін пісаў, што ў 1958 годзе нічога не прадвяшчала надзвычайнай сітуацыі. Зімой снегу выпала не больш, чым у папярэднія гады.

Аляксандр Яршоў, у час паводкі — 10 гадоў

— Я быў маленькім, але паводку вельмі добра памятаю. Мне здаецца, усё адбылося 1 красавіка, бо тады ўсё яшчэ жартавалі. Зіма была зацяжная і напярэдадні ноччу выпаў моцны снег. Яго было столькі — проста жах. А раніцай дала адліга і ўсё стала хутка раставаць. Уся гэтая вада з горада і палёў ішла ў Нёман, плюс там яшчэ крыгі былі. І тады пачаўся патоп.

Від на затоплены рачны вакзал
Від на тонкасуконны камбінат

Каля лесапільні, памятаю, ваенныя на сваіх амфібіях здымалі свінню з крыгі. Некаторыя людзі былi на дахах сваіх дамоў і чакалі вайскоўцаў. Рака тады разлілася і на тэрыторыю піўзавода. Бочкі з дошкамі ды іншае патрапіла ў Нёман. На паводку людзі натоўпамі прыходзілі глядзець: на самых лепшых кропках не было месцаў, каб паглядзець.

Піўзавод у вадзе

Тады выйшаў з берагоў не толькі Нёман, але і Гараднiчанка. Людзі, якія жылі побач, распавядалі, што прачыналіся раніцай, а на падлозе ўжо была вада. У некаторых наогул хаты адплылі.

Стары мост

Януш Парулiс, было 17 гадоў

— У красавіку было шмат снегу, а потым усё растала і атрымаўся патоп. Тады па Нёмане плылі розныя адрыны, а ад дамоў, якія знаходзіліся каля Гараднічанкі, з вады тырчалі толькі коміны. Памятаю яшчэ, што па рацэ на бярвёнах плылі куры і пеўні, дзесьці нават і парасяты былі. А на піўзаводзе плавалі бочкі.

Гараднічанка. Затопленыя дамы

Нешта я мог назіраць са Старога моста, які ад вялікай колькасці вады вельмі хістала. Гул быў моцны, было страшна стаяць на масту. Такiя паводкi ў Гродне бываюць вельмі і вельмі рэдка, і людзі натоўпамі хадзілі, каб паглядзець на ўсё гэта.

Алесь Госцеў, было 10 гадоў

— Мне тады было мала гадоў і я сёе-тое памятаю. Толькі цяпер ужо амаль немагчыма вылучыць, што я бачыў сам, што распавядалі вакол адразу па гарачых слядах, а што напластавалася за гэтыя 60 гадоў.

У 1958 годзе я жыў на вуліцы Студэнцкай і добра памятаю, як у гэтым месцы разлілася Гараднічанка і падмыла адрыны. Тады казалі, што ў гэтым месцы нехта з лодкі вылавіў шэсць шчупакоў.

На лодцы па Гараднічанцы

Перад паводкай выпала вельмі шмат снегу, незвычайна шмат. Вядомы гродзенскі калекцыянер Аляксандр Рымарчук напярэдаднi 1 красавіка сфатаграфаваў баскетбольнае кальцо ў сябе ў двары: на гэтым кальцы снег узвышаўся прыкладна на метр. Раніцай 1 красавіка ўсё гэта багацце снежнае стала імкліва змяншацца. Мабыць, у вярхоўях Нёмана снегу было яшчэ больш. Так усё і пачалося. Па Нёмане тады яшчэ доўга плылі крыгі.

Іван Радзівон, было 11 гадоў

— Зімы былі раней снежныя, не тое што цяпер. Але ў 1958 годзе снег выпаў у красавіку. Хуткая адлiга дала паводку амаль на ўвесь месяц. Цікавае відовішча было. Тады па Нёмане хаты плавалі. Напэўна, аж з Мастоў іх цягнула. На даху аднаго з дамоў я бачыў нават пеўня.

На лесвіцы кахання

Набярэжныя з двух бакоў Нёмана былі цалкам затопленыя. Людзі распавядалі, што пасля патопу, калі вярталіся дадому, сустракалі там баброў, якія ўжо паспелі пагрызці мэблю, былі выпадкі і з самамі. А «Ванючка» (так называлі Гараднічанку ў савецкі час) у горадзе так расцяклася, што мы з хлопцамі цэнтравымі на плытах плавалі.

На лодцы па Гараднічанцы

Праз нейкі час ратаваць людзей у дамах прыехалі салдаты на сваіх лёгкіх амфібіях. Дык іх саміх прыйшлося неяк вылоўліваць недзе ля Пышкоў, такая плынь была моцная. Вада ў горадзе трымалася доўга, але пасля пачала адступаць.

Да канца красавіка вада ў Нёмане адступіла, але пры гэтым прынесла значныя разбурэнні ў горадзе. Людзі сталі вяртацца ў свае дамы і высушваць іх. У кагосьці атрымалася, а камусьці давялося пакінуць хату і пераехаць у іншае месца.

Стары мост
Рачны вакзал
Від на Гараднічанку
Праванабярэжная
Выгляд з Замкавай гары
Затопленая прыстань
Затоплены піўзавод
Леванабярэжная
Стары мост
Стары мост
Выгляд на левы бераг
Уваход на рачны вакзал
Тэгі: Гісторыя

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

учеба в Австрии

«Готов мыть полы, только дайте учиться». Беларус устроился на склад в Польше, чтобы скопить на оплату престижного вуза в Австрии

Хрысціна Гараніна
7 лістапада 2025, 21:02

Беларус Виктор Баранов поступил в один из престижных вузов Европы — Центрально-Европейский университет в Вене. Но вместо того чтобы готовиться к учебе, оказался на польском складе, где теперь...

работа врача в Польше

Семья беларусских врачей два года борется за право работать в Польше. Экзамены сданы, суд выигран — но нет справки из МВД Беларуси

MOST
7 лістапада 2025, 17:23

Кристина — невролог, а ее муж Юрий — эндоскопист. Супруги работают врачами в Польше, но получить полноценный доступ к профессии не могут. Варшавская врачебная палата отказывается внести их...

поезда в Польшу

Через границу без очередей и по расписанию. Что мешает вернуть поезда между Беларусью и Польшей?

MOST
7 лістапада 2025, 14:14

Доехать из Гродно в Белосток за два часа, потратив 7 евро и не стоя в очередях. Это было реальным шесть лет назад, когда между Беларусью и Польшей ходили...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты