Аўторак, 27 студзеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Выйшаў фільм ад MOST Media «Апошнія сведкі старога Гродна»

Руслан Кулевіч Руслан Кулевіч
21 чэрвеня 2022, 16:42
Гісторыі
A A
фільм

Гераіня фільма Крыстына Мішчук і аўтар фільма Руслан Кулевіч. Фота: MOST

Гэты фільм мы хацелі зняць яшчэ ў Гродне, у тым горадзе, адкуль родам героі карціны. Але зрабіць гэта не ўдалося, бо падзеі 2020 года ў Беларусі вымусілі многіх гродзенцаў пакінуць свае дамы, як, уласна, і нам — аўтарам гэтага фільма. Ужо ў Польшчы, каб працягнуць гісторыю з успамінамі пра стары Гродна, мы сталі шукаць рэпатрыянтаў — тых людзей, якія з’ехалі з горада пасля заканчэння Другой сусветнай вайны. З’язджалі яны дзецьмі. Гэтых людзей мы знайшлі ў розных месцах Польшчы. Сёння яны — апошнія сведкі Гродна 1930-40-х гадоў, з якімі мы можам пагутарыць. Яны не хацелі пакідаць свае дамы, але новая ўлада дыктавала свае ўмовы: Сібір ці Польшча. Як для герояў фільма, так і для нас Гродна — гэта горад лепшых успамінаў. Ён заўсёды быў і будзе ў нашых сэрцах.

Фільм «Апошнія сведкі старога Гродна» каманда МОSТ здымала цягам двух месяцаў у розных польскіх гарадах. Складанасці былі ў лагістыцы і дамоўленасцях з героямі. Карціна разбіты на чатыры часткі: міжваенны перыяд, 1939 год — прыход першых саветаў, жыццё ў Гродне падчас нямецкай акупацыі, пераезд у Польшчу.

Героі

Героямі карціны сталі тры жанчыны, якія калісьці жылі ў Гродне, але вымушаныя былі з’ехаць з роднага горада пасля заканчэння Другой сусветнай вайны.

Крыстына Мішчук. Нарадзілася ў 1933 годзе, жыве ў Шчытне. З Гродна выехала ў 1946 годзе. Жанчына з інтэлігентнай сям’і. Яе бацька быў настаўнікам у школе імя Адама Міцкевіча, а маці працавала сакратаром на тытунёвай фабрыцы. Крыстына падчас нямецкай акупацыі хадзіла на таемныя заняткі ў падпольную школу. З’ехала з Гродна разам з цёткай. Збірала рэчы самастойна і вывезла цэлы вагон сямейных рэчаў, у тым ліку і навучальныя кнігі бацькі, па якіх ён потым вучыў пасляваенную моладзь у Шчытне.

Станіслава Хацяноўска. Нарадзілася ў 1941 годзе, жыве ў Беластоку. З Гродна выехала ў 1946 годзе. Родны горад яна амаль не памятае, але ў яе захавалася сямейная гісторыя пра добрае жыццё і перасяленне. Бацька Станіславы працаваў у адміністрацыі горада, яго забілі ў 1944 годзе пры дзіўных абставінах. Станіслава разам з мамай выехалі з Гродна праз год пасля заканчэння вайны. Заставацца ў горадзе яны не бачылі сэнсу.

Крыстына Юроўска. Нарадзілася ў 1934 годзе, жыве ў Лодзі. З Гродна выехала ў 1945 годзе. У бацькі гераіні да 1939 года была ўласная крама, але яе нацыяналізавала савецкая ўлада ў 1939 годзе. Некаторых сваякоў Крыстыны вывезлі ў Сібір. Таксама пасля вайны быў вывезены бацька жанчыны, уз’яднаўся з сям’ёй ён толькі ў 1950-я гады. З’язджаць з Гродна сям’і Юроўскіх дапамагаў савецкі афіцэр у знак падзякі, што гродзенцы хавалі яго жонку ад немцаў падчас акупацыі.

У фільме выкарыстаны кадры 1930-40-х гг. (польскі перыяд, уступленне ў Гродна бальшавікоў, нямецкая акупацыя).

«Край дзіцячых і юнацкіх гадоў назаўсёды застанецца прыгожым, як першае каханне…». Пад гэтай фразай гераіні фільма сёння падпішуцца тысячы гродзенцаў, якія не могуць вярнуцца ў родны горад з палітычных прычын, але ад гэтага любяць яго не менш. Праз 75 гадоў гісторыя зрабіла яшчэ адно кола. Мы з’ехалі, але ў кожны момант гатовыя вярнуцца. Бо Гродна — наш дом!

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

аэросани

«Напоминает детство». Беларус изобрел аэросани и катает друзей в Гданьске

MOST
27 студзеня 2026, 08:00

Андрей Пышинский построил в Гданьске необычный бизнес — катает клиентов на парапланах. Но это развлечение для лета, а зимой он удивил знакомых новым изобретением — моторными санями. На...

Алесь Папкович

Польша может передать Литве беларусского музыканта, который попросил международной защиты. Его судьбу решит суд

MOST
26 студзеня 2026, 19:00

Польша может передать Литве еще одного бывшего беларусского политзаключенного — музыканта Алеся Папковича. Он въехал в ЕС по литовской визе, а затем попросил международной защиты в Польше. Недавно...

Новый год в колони

«Чувствую себя не собранной, а живой». Бывший политзаключенный и волонтерка, которая ему помогала, строят отношения в эмиграции

MOST
26 студзеня 2026, 12:27

Когда волонтерка Татьяна подходила к варшавскому отелю, где разместили бывших беларусских политзаключенных, не знала, что этот день станет для нее особенным. Она сама прошла через тюрьму в Беларуси,...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты