Субота, 16 мая 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Піва, гісторыя, атмасфера. У Беластоку стартаваў клуб Beer&History

MOST MOST
23 чэрвеня 2022, 12:40
Гісторыі
A A
гісторыя

Фота: Настасья Уткіна / MOST

У беларускім бары Beer4u прайшла першая сустрэча гістарычнага клуба Beer&History. Падчас яе адбылася прэм’ера дакументальнага фільма журналіста MOST Руслана Кулевіча «Апошнія сведкі старога Гродна». Расказваем, як усё прайшло.

Увечары 22 чэрвеня ў беларускім бары Beer4u аматары гісторыі сустрэліся на першай імпрэзе гістарычнага клуба Beer&History. Стваральнікі Дарка Палынская, Алесь Кіркевіч і Аляксей Трубкін пачалі сустрэчу з прэм’еры дакументальнага фільма журналіста Руслана Кулевіча.

Руслан Кулевіч, АляксейТрубкін, Алесь Кіркевіч, Дарка Палынская. Фота: Настасся Уткіна / MOST

Фільм Кулевіча «Апошнія сведкі старога Гродна» расказваў гісторыі трох жанчын, што нарадзіліся і жылі ў Гродне ў 1930-я гады, бачылі савецкае «вызваленне», нямецкую акупацыю і пасля былі вымушаныя з’ехаць на Захад.

Фільм знаходзіцца ў адкрытым доступе, яго можна паглядзець на Youtube-канале «Мы вернёмся».

Алесь Кіркевіч расказаў прысутным, што гістарычны клуб з’яўляецца нефармальнай пляцоўкай для ўсіх, хто зацікаўлены ў гісторыі. Паводле Кіркевіча, ідэя арганізаваць клуб прыйшла падчас адной з сустрэч з сябрамі, калі яны размаўлялі пра гісторыю.

Для таго, каб паўдзельнічаць у імпрэзах Beer&History не трэба рэгістравацца, уваход вольны. Пра наступнае мерапрыемства арганізатары раскажуць у сваіх сацыяльных сетках у Telegram, Instagram і Facebook.

Алесь Кіркевіч. Фота: Настасся Уткіна / MOST
Дарка Палынская. Фота: Настасся Уткіна / MOST
Аляксей Трубкін. Фота: Настасся Уткіна / MOST

Пасля ўдзельнікі сустрэчы задавалі пытанні Руслану Кулевічу, а ён паказаў фотаальбом са старымі фотаздымкамі з Гродна і свае кнігі. Працяг сустрэчы прайшоў у нефармальнай абстаноўцы за кубкамі піва, кавы і гарбаты.

Фота: Настасся Уткіна / MOST
Фота: Настасся Уткіна / MOST
Фота: Настасся Уткіна / MOST
Фота: Настасся Уткіна / MOST
Фота: Настасся Уткіна / MOST
Фота: Настасся Уткіна / MOST
Фота: Настасся Уткіна / MOST
Фота: Настасся Уткіна / MOST
Тэгі: ГалоўнаеРэпартажы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Дар’я Бусел

«Калі ўсе купляюць адну і тую ж рэч, узнікае адчуванне, што ты ў матрыцы». Беларуская айцішніца стала стылісткай у Варшаве

Хрысціна Гараніна
15 мая 2026, 20:09

Дар’я Бусел па прафесіі сістэмны інжынер, але ў яе ёсць і іншая праца: яна дапамагае кліентам падбіраць гардэроб. Часта да яе звяртаюцца людзі з IT-сферы: у іх ёсць...

наряды

«Надо быть раскрепощеннее». Беларуска работает в Польше учителем и создает оригинальные вещи, которые откровенно рекламирует в TikTok

Руслан Кулевіч
15 мая 2026, 13:12

Ольга только вернулась с Сицилии, где участвовала в модном показе. На остров она привезла коллекцию одежды из переработанного джинса, которую создала в польском городе Румя. В Беларуси женщину...

спипендия в Польше

«Система — это огромная махина». Почему беларусским студентам в Польше задерживают стипендию по программе Калиновского?

MOST
14 мая 2026, 15:59

Беларусы, которые учатся в Польше по программе Кастуся Калиновского, жалуются на задержку стипендий. По данным собеседников MOST, выплату, которая должна была поступить до 10 марта, студенты получили с...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты