Панядзелак, 14 верасня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Лявон Вольскі: «Людзей можа аб’яднаць вялікая беларуская ідэя»

Руслан Кулевіч Руслан Кулевіч
27 чэрвеня 2022, 11:55
Гісторыі
A A
Вольскі

Фота: Руслан Кулевіч / MOST

Больш за сто чалавек прыйшлі на канцэрт Лявона Вольскага, які зладзілі 25 чэрвеня на пляцоўцы Музея скульптуры Альфонса Карнага ў Беластоку. Пасля выступлення музыка пагутарыў з журналістам MOST з нагоды свайго канцэрта ў сталіцы Падляшша, а таксама распавёў, што будзе займацца фармаваннем вялікай беларускай ідэі, каб аб’яднаць людзей.

Апошні раз Лявон Вольскі выступаў у Беластоку амаль год таму, тады ён адразу вяртаўся ў Мінск. Зараз музыка не можа сказаць, дзе стала жыве: кажа, што ўвесь час вандруе па Еўропе і ў Беларусь часова не вяртаецца.

— У Беласток заўсёды прыемна прыязджаць. Чуллівая публіка, родны Беласток і блізка Беларусь. Тут Беларусь проста, я з маладосці пачуваюся сябе ў гэтым краі вельмі вольна. Я лічу, што гэта неад’емная частка Беларусі. Тут размаўляюць па-беларуску, сур’ёзнае карэннае беларускамоўнае насельніцтва, і для іх у сэрцы адгукаецца тое, што мы робім. І гэта працягваецца дзесяцігоддзямі. Тут жывуць мае сябры.

Фота: Руслан Кулевіч / MOST
Фота: Руслан Кулевіч / MOST

Выступаў Вольскі на падворку старога драўлянага дома, дзе зараз працуе музей імя Альфонса Карнага. На выступ прыйшлі больш за сто чалавек.

— Колькі разоў тут хадзілі побач, але ўнутры не былі. Я нават у інтэрнэце знайшоў і прачытаў пра гэтага чалавека, скульптура. Безумоўна, не гралі канцэрт у такім месцы — гэта першы досвед такі. Публіка цёплая, класная і вельмі беларуская. Усё было выдатна. Было шмат незнаёмых твараў. Мяне папярэдзілі, што будзе шмат неафітаў — тых людзей, якія жылі ў Беластоку даўно і былі рускамоўнымі, але пасля 2020 года яны зрабіліся беларускамоўнымі, павялі дзяцей у беларускамоўныя садкі і школы. Насамрэч вельмі адгукалася гэта.

Фота: Руслан Кулевіч / MOST
Фота: Руслан Кулевіч / MOST
Фота: Руслан Кулевіч / MOST

На пытанне, што зараз рабіць беларусам, якія пачынаюць сварыцца за мяжой, Лявон Вольскі прапанаваў слухаць ягоныя песні і яднацца.

— Я спадзяюся, што песнямі насамрэч аб’ядноўваю людзей. Але паліткай не збіраюся займацца. Людзей можа аб’яднаць вялікая беларуская ідэя. Яе трэба сфармаваць. Я гэтым і займуся. На днях я выкладу ў сваім Facebook ці YouTube вялікую беларускую ідэю, каб народ аб’яднаўся ўрэшце рэшт. Сапраўды пасля 2020 года ўсе аб’ядналіся, а зараз я таксама назіраю, што ёсць такія працэсы, што хтосьці за Пазняка ці за Ціханоўскую. Я чалавек справы: калі ёсць задача, то яе трэба вырашыць.

Тэгі: ГалоўнаеРэпартажы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

открыть счёт в польском банке

Беларусу долго не открывали депозит в польском банке. Тогда он нашел зацепку в законе, о котором многие слышат каждый день

MOST
11 верасня 2026, 20:09

Дмитрий Грищенко — бывший политзаключенный, который теперь живет в Польше. С 2024 года в одном из польских банков у мужчины открыт счет. Но в этом году его внимание...

байдаркі

«З катлом, з гітарай, з усімі рэчамі». Беларусы прайшлі 209 кіламетраў на байдарках па польскіх рэках

Хрысціна Гараніна
11 верасня 2026, 15:07

Ксенія і яе муж Юры жывуць у Варшаве, працуюць у IT-сектары і захапляюцца байдарачнымі сплавамі. Праз легалізацыю цяпер яны не могуць выязджаць з Польшчы, таму замест падарожжа за...

ударили таксиста во вроцлаве

«Ударил бутылкой в район виска, полилась кровь». Подробности нападения во Вроцлаве на 66-летнего таксиста из Беларуси

MOST
10 верасня 2026, 16:52

Сообщество беларусов Вроцлава открыло сбор на помощь 66-летнему беларусскому водителю такси, которого пассажир ударил бутылкой по голове из-за «восточного акцента». Михаил, знакомый Александра, рассказал MOST, что произошло во...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты