Аўторак, 9 чэрвеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Карысны YouTube. Дзевяць спасылак па гісторыі Беларусі

Дар'я Міхайлоўская Дар'я Міхайлоўская
30 чэрвеня 2022, 12:42
Гісторыі
A A
ютуб

Ілюстрацыя: Вольга Белазаровіч / MOST

Што значыць — быць беларусам? Што мы знаем пра сваю гісторыю? Ці ведаем мы, чым можам ганарыцца? За што, уласна, чапляцца тут, у эміграцыі? Чарговая калонка аўтаркі MOST Дар’і Міхайлоўскай — для тых, хто гатовы і хоча шукаць адказы.

Навошта ведаць гісторыю

Гэта прыкры, але відавочны факт — большасцю беларусы ўяўляюць сабе гісторыю сваёй краіны вельмі фрагментарна. Гэтаму садзейнічае не толькі школьная праграма, але і агулам дзяржаўная палітыка і прапаганда. Усе гэтыя вобразы пра саламяныя стрэхі, бедных няшчасных сялян і спусташальную вайну — яны вельмі зручныя ідэалагічна. Лепш, калі ты будзеш баяцца: «а раптам будзе горш», чым думаць: «Эй, мая краіна калісьці мела такую сілу і моц, такіх выбітных дзеячаў і такі ўзровень культуры, я заслугоўваю лепшага!». Асабіста мяне вельмі забаўляе яшчэ той факт, што дзяржавай форсіцца тэма з Другой сусветнай вайной і генацыдам, і абсалютна ігнаруюцца цэлыя, блін, стагоддзі войнаў з Расійскай імперыяй. «Это не то, это другое».

Па адукацыі я гісторык. Пры іншых умовах я абсалютна верагодна магла бы зараз быць адным з вінцікаў беларускай сістэмы адукацыі і расказваць якім-небудзь школьнікам пра «год гістарычнай памяці» і «подзвігі савецкага народа». Хаця б таму, што цэлы год з майго навучання нас трэніравалі менавіта на выкладанне гісторыі. Але не пра тое, як захапіць сваіх слухачоў і прывіць ім любоў да гісторыі, а пра тое, як укласціся ў 45 хвілін урока, якія метадычныя спосабы трэба выкарыстоўваць, як афармляць журналы і планы ўрокаў. Планы, планы, планы — краевугольная форма нашай адукацыі, якая важней за сам змест. Таму што праверкі не глядзяць на вучняў, яны правяраюць журналы. Ну а школа, відавочна, для праверак. Усё лагічна.

Калі вы ў курсе агулам сюжэтаў фільмаў «Матрыца», то, напэўна, ведаеце: людзі вырываліся з матрыцы, калі заўважалі, што штосьці навокал не так і пачыналі шукаць адказы. Нам — прасцей. Нам не трэба выдзіраць з сябе ніякія трубкі і збягаць ад механічных пачвар — усяго-та патрабуецца проста патраціць свой час, каб адкрыць для сябе тое, што можа перавярнуць свядомасць і змяніць меркаванне пра мінулае сваёй краіны. Прычым для гэтага нават не трэба перадаваць употайкі кнігі ці перапісваць іх — адкрываем гугл і шукаем.

Што глядзець-та?

У гэтым допісе я раскажу (і пакажу) некалькі выключна гістарычных плэйлістаў і каналаў — вось проста парады з серыі «бяры і глядзі». Паехалі.

1. «Проста гісторыя»

Плэйліст канала «Слухай сюды». 11 відэа, зробленых у фармаце лекцый — кароткая застаўка і лектар — гісторык Андрэй Унучак — у студыі. Працягласць — у сярэднім 45 хвілін. Вельмі зручна, што зроблены падрабязны таймхоп па кожным відэа. Фармат у чымсьці акадэмічны, але вельмі-вельмі падрабязны расповед, шмат цікавых дэталяў, і гэта ўсё без мудрагелістых канструкцый і тэрміналогій.

Тут жа, дарэчы, знаходзяцца яшчэ пяць відэа з серыі «Героі беларускай гісторыі з Андрэем Унучакам».

2. «Гісторыя без межаў з Лявонам Казаковым»

Плэйліст канала «Карані і вытокі». 58 відэа, у якіх вядучы Лявон Казакоў расказвае цікавосткі непасрэдна з месцаў падзей або ў нейкіх падарожных, «палявых» умовах. Ролікі не дужа доўгія, у сярэднім па 8 хвілін.

Асноўная тэматыка — важныя месцы, маёнткі, паселішчы і да таго падобнае. Шмат дробных дэталяў, прывабная падача і шмат дадатковага візуалу ў выглядзе выяў, малюнкаў і партрэтаў.

3. БЕЛСАТ HISTORY

Старонка тэлеканала «Белсат», на якой сабраны іх гістарычны кантэнт.

Тут 11 плэйлістаў, пра хаця б некаторыя з іх, напэўна, чуў ці не кожны: «Гісторыя пад знакам Пагоні», «Загадкі беларускай гісторыі», «Лабірынты» — глядзець-не пераглядзець.

4. uCentry Hrodna

Канал Цэнтра гарадскога жыцця Гродна. Два плэйлісты, на якія варта звярнуць увагу:

• «Адкуль пайшла Беларусь. Публічныя лекцыі прафесара Алеся Краўцэвіча» — 7 відэа па 45 хвілін, фактычна — цэлы экспрэс-курс па гісторыі Беларусі за шэсць гадзін. Гэта запісы адкрытых лекцый гісторыка Алеся Краўцэвіча.

• «Можаш — застанься дома!» — нізка выступаў розных гісторыкаў рознай храналогіі. Тэмы лекцый самыя розныя: суднаходства, гарэлка, вёска, ВКЛ, традыцыі — ёсць з чаго выбіраць.

5. Art’s Animations

Канал з гістарычнымі мульцікамі. Гэта ўжо ўзровень павышэй, для тых, хто не толькі цікавіцца гісторыяй, але можа ўспрымаць гумар. На імгненне, але выпуск COUNTRYBALLS | Гісторыя Беларусі | History of Belarus набраў у ютубе больш за 9 мільёнаў праглядаў. На маю думку — выдатна.

6. Гісторыя Беларусі. Падкаст

Плэйліст канала bel hist. 14 лекцый, розная працягласць, ахоплівае ад старажытнасці да XVI стагоддзя. Ідэальны фармат, каб слухаць фонам, хаця з непрывычкі можа быць складана.

7. «Годная гісторыя»

Плэйліст канала «Годна». 5 выпускаў: пра жанчын, нацыю, мафію, паўстанцаў 1863-га і шляхту. Слухаць варта з крытычнасцю да інфармацыі, але глядзець прыемна.

8. Віталь Чырвінскі. РАЗМОВЫ АБ ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ

Унікальны і каштоўны канал па ваеннай гісторыі Беларусі. Тут ёсць усё: і пра бітвы, і пра герояў, і пра войска і яго арганізацыю. Гісторык Віталь Чырвінскі выдатна разбіраецца ў тэме, расказвае многа малавядомых дробязяў і слухаць вельмі цікава.

9. Haroshak

Яшчэ адзін цікавы праект, у якога ёсць некалькі сезонаў выпуску «Знакамітыя беларусы» — кароценькія відэа да 10 хвілін па самых розных персаналіях з беларускай гісторыі. Лёгкі, гумарны кантэнт і ўдалая рэалізацыя. Цікавая акалічнасць — агучваюць ролікі таксама вядомыя беларусы.

Безумоўна, гэта не ўсё, што ёсць па гісторыі Беларусі на YouTube. Кантэнту шмат, і, што важна, ён рэгулярна з’яўляецца новы. Галоўнае — быць ахвотным адкрыць для сябе штосьці новае. Бо нам сапраўды ёсць чым ганарыцца.

Тэгі: ГалоўнаеМеркаванне

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Кароль Навроцкий

Беларуска создает кукол-мотанок. Одну из них подарили президенту Польши

MOST
9 чэрвеня 2026, 15:23

Ангелочка, созданного беларуской Ольгой Пашкович, в январе подарили президенту Польши Каролю Навроцкому. Делать куколок-мотанок мастерица начала в эмиграции, и всего за несколько лет они разлетелись по миру, в...

штрафы для водителей в Польше

Поляки обсуждают в соцсетях, нужно ли запретить обмен иностранных водительских прав на польские без экзамена

MOST
9 чэрвеня 2026, 13:10

В польских группах в соцсетях активно обсуждают, стоит ли ввести дополнительный экзамен на вождение для иностранцев, которые обменивают национальные водительские права на польские. Поводом стала резонансная авария под...

врач

«Люди стесняются вызвать скорую». Беларуска работает дежурным врачом в Польше и выезжает на констатацию смерти

MOST
8 чэрвеня 2026, 18:58

Юлия работает врачом в Польше, в учреждении, которое оказывает помощь в ночное время, выходные и праздничные дни (NPL). К ней пациенты приходят, когда обычные поликлиники уже закрыты, а...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты