Панядзелак, 7 верасня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

«Ёсць што паглядзець, але зацікаўленасці пакуль няма». Дырэктар турыстычнай фірмы ў Беластоку — пра туры ў Беларусь

MOST MOST
1 ліпеня 2022, 12:26
Навіны
A A
турызм

Фота: Белсат

З 1 ліпеня і да канца 2022 года грамадзяне Польшчы могуць перасякаць польска-беларускую мяжу ў пунктах пропуску без візы. Дырэктар турыстычнай фірмы Junior у Беластоку Яўген Лаўранюк падзяліўся з «Радыё Рацыя» сваім меркаваннем пра турызм у Беларусь.

Фірма Junior шмат гадоў арганізоўвала экскурсіі ў Гродна, Мір, Нясвіж, Навагрудак і іншыя беларускія гарады, але цяпер пераключылася на іншыя напрамкі. На гэта паўплывала найперш геапалітычная сітуацыя.

Яўген Лаўранюк кажа, што зараз сітуацыя няпростая для турызму ў Беларусь. Туры ў суседскую краіну ёсць, але попыту няма.

— Ведаем пра гэтыя праблемы з мігрантамі на мяжы, ведаем пра сітуацыю пасля пандэміі — два гады кавіду. Цяпер яшчэ вайна ва Украіне. Усё гэта вельмі моцна ўплывае на развіццё польска-беларускага турызму. Экскурсіі ў Беларусь ёсць на нашым сайце. Раней мы ўсё гэта рабілі для турыстаў з Польшчы, з Беластока, якія часта ездзілі, гэта былі групы з Польшчы. Цяпер попыту на паездкі ў Беларусь няма, яны адзінкавыя. Ёсць пытанні пра санаторыі, але гэта таксама толькі індывідуальныя. Груп, на жаль, цяпер няма, і іх не будзе, пакуль сітуацыя не стабілізуецца. Закрыта Кузніца, закрыта Чарэмха, працуюць толькі Баброўнікі. Пасылаць турыстаў, каб яны стаялі на мяжы 6-7 гадзін, — пасля будуць да нас прэтэнзіі. Пакуль сітуацыя не стабілізуецца з мяжой, з вайной ва Украіне, — такога турызму, як некалі, на жаль, не будзе. Ёсць што ў Беларусі паглядзець, добрыя месцы, добрыя людзі, але зацікаўленасці пакуль няма.

— Ці ёсць зацікаўленасць з іншага боку — з беларускага?

— З беларускага боку ёсць вялікая зацікаўленасць у турыстах з Польшчы, але польскія дыпламатычныя пляцоўкі пакуль не даюць турыстычных віз. Там ёсць гуманітарныя, працоўныя, службовыя, турыстычных яны пакуль не даюць. Таму пакуль не будуць даваць турыстычных віз, таксама вялікай плыні турыстаў не будзе. Ездзяць тыя, у каго былі візы, а такіх сапраўдных турыстаў вельмі мала.

Тэгі: БеларусьПольшча

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Сколько иностранцев работает в Польше

В Польше снизилось число безработных иностранцев

MOST
7 верасня 2026, 17:08

18 тыс. безработных в Польше имеют гражданство, отличное от польского. Такую статистику на конец июля со ссылкой на данные Министерства семьи, труда и социальной политики приводит Dziennik Gazeta...

депортация

За неделю 29 беларусов покинули Польшу по предписаниям пограничников. За что иностранцев выдворяют из страны?

MOST
7 верасня 2026, 13:17

За неделю 29 граждан Беларуси добровольно покинули Польшу по выданным предписаниям о возвращении. Об этом сообщила Пограничная служба Польши. Всего с 31 августа по 6 сентября Польшу на...

Анжаліка Борыс і Анджэй Пачобут

З’езд Саюза палякаў у Беларусі пераносіцца. Але Анджэй Пачобут усё адно паедзе ў Гродна

MOST
7 верасня 2026, 11:19

З’езд Саюза палякаў у Беларусі, які планавалі правесці ў Гродне 13 верасня, перанеслі на сакавік 2027 года. Нягледзячы на гэта, дзеяч арганізацыі, журналіст і былы палітвязень Анджэй Пачобут...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты