Пятніца, 5 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Пралайф vs прачойс. Як на аднолькавыя пытанні адказваюць людзі з супрацьлеглым стаўленнем да забароны абортаў

Зоя Хруцкая Зоя Хруцкая
5 ліпеня 2022, 12:57
Гісторыі
A A
аборт

Ілюстрацыя: Настасся Уткіна / MOST

MOST вырашыў паглыбіцца ў пытанне забароны абортаў, якое выклікала хвалю абмеркаванняў у беларускім Facebook. Каб зразумець пазіцыю абодвух бакоў, мы прапанавалі прадстаўніку кожнага з іх адказаць на адны і тыя ж пытанні.

Бок пралайф прадставіў краязнаўца Кастусь Шыталь. Менавіта ён і размясціў пост, які сабраў больш за 900 каментароў.

Пазіцыю прачойс прадставіла актывістка Наста Базар.

24 чэрвеня 2022 Вярхоўны суд ЗША адмяніў рашэнне па справе «Роу супраць Уэйда» 1973 года, якое прызнавала права на аборт канстытуцыйным.

Як забарона абортаў уплывае на грамадства?

Кастусь Шыталь:

— Я думаю, што тут трэба глядзець не з боку грамадства, а з боку канкрэтных дзяцей, якіх рэжуць ва ўлонні маці. Гэтая забарона выратуе ім жыццё. Гэта першая і адзіная прычына, па якой аборты павінны быць забароненыя.

Наста Базар:

— Па-першае, у кожнай і кожнага ёсць права на распараджэнне сваім целам і сваім жыццём. У выпадку забароны абортаў улады проста вырашаюць за частку насельніцтва, што ім рабіць са сваім целам і жыццём. Гэта парушэнне правоў чалавека. Гэта яшчэ большая дыскрымінацыя жанчын.

Улады ж не прапаноўваюць мужчынам рабіць вазэктамію, але чамусьці лічаць, што маюць права казаць жанчынам, што рабіць з іх целам і жыццём. Пры тым, што большасць тых, хто прымае рашэнні, — мужчыны.

Па-другое, нельга забараніць аборт, можна забараніць толькі бяспечны аборт. Жанчыны ўсё роўна будуць рабіць аборты, і забараняючы іх афіцыйна, улады прымушаюць жанчыну рабіць аборт падпольна, нелегальна і часта небяспечна для здароўя. Часта аборт не ў клініцы — гэта пагроза жыццю жанчыны.

Жанчыны, якія маюць магчымасць, будуць ездзіць у краіны, дзе можна зрабіць аборт. Жанчыны, якія не маюць грошай выехаць, вымушаны будуць нараджаць, а калі няма грошай выехаць у іншую краіну, то ці ёсць у яе грошы на тое, каб гадаваць дзіця?

Плюс няма дастатковай падтрымкі мацярынства. Аліменты часта не выплачваюцца, а калі і выплачваюцца, то яны супермалыя. Разводаў шмат. Так што грамадства спачатку прымушае жанчыну нараджаць, а потым не дае неабходную падтрымку ў гадаванні дзяцей. Што адбіваецца на якасці жыцця як жанчыны, так і на якасці жыцця, адукацыі дзяцей, якіх не планавалі ці не хацелі.

Якія спосабы вырашэння праблемы непажаданай цяжарнасці вы бачыце (у тым ліку цяжарнасці ў выпадку згвалтавання, згвалтавання ва ўмовах інцэсту)?

Кастусь Шыталь:

— У цяжарнасці ёсць адно вырашэнне — нараджэнне дзіцяці. У выніку зачацця ўтвараецца новы, унікальны чалавек, з асобным генетычным кодам. А чалавека нельга забіваць. Таму, калі дзіця зачатае — яно мае права нарадзіцца і жыць.

Наста Базар:

— Пачынаць трэба з пачатку. З выхавання дзяцей. Вучыць хлопцаў і мужчын, што ні кароткая спадніца, ні алкагольнае ап’яненне дзяўчыны не дае права заняцца з ёй сексам. І шмат чаму яшчэ вучыць.

Падтрымліваць дзяўчынак, дзяўчат і жанчын у тым, каб маглі заяўляць пра свае патрэбы і межы. Уводзіць веды пра асертыўнасць у выхаванне дзяцей.

Асертыўнасць — здольнасць чалавека не залежыць ад знешніх уплываў і ацэнак, самастойна рэгуляваць уласныя паводзіны і адказваць за іх.

Працаваць над знішчэннем гендарнай няроўнасці. Калі мужчыны будуць зарабляць столькі ж, колькі і жанчыны, калі жанчыны змогуць мець такія ж магчымасці, як і мужчыны, тады і нараджэнне дзяцей будзе больш асэнсаваным і пажаданым.

Калі мужчыны будуць несці такую ж адказнасць за гадаванне, фінансавае забеспячэнне, выхаванне дзяцей, як і жанчыны, тады і да сексуальнай засцярогі будуць падыходзіць больш адказна.

У такім выпадку дакладна знізіцца колькасць непажаданых цяжарнасцей.

Калі непажаданая цяжарнасць здарылася ў сям’і, то гэта права на аборт. Калі мы кажам пра згвалтаванне, то лепш бы ўлады трацілі рэсурс на прадухіленне дамашняга гвалту і на развіццё гендарнай роўнасці, што дакладна прывядзе да меншай колькасці выпадкаў сексуальнага гвалту і большай адказнасці мужчын перад бацькоўствам. Што безумоўна прывядзе да меншай колькасці непажаданых цяжарнасцей.

Якія наступствы забароны абортаў вы бачыце для канкрэтных жанчын або сямей? Што яны будуць рабіць, калі вырашаць перарваць цяжарнасць?

Кастусь Шыталь:

— У большасці выпадкаў наступствы будуць такія, што жанчына народзіць дзіця, а далей мацярынскі інстынкт спрацуе, і будзе яго гадаваць. І яшчэ будзе шкадаваць: чаго я, дурная, думала яго забіць? А нават калі так не будзе — усё адно забіваць чалавека нельга.

Наста Базар:

— Наступствы для жанчын — гэта пагроза здароўю, калі яна пагодзіцца на падпольны аборт. Гэта часта выжыванне ў фінансавым плане для яе, яе дзяцей і дзіцяці, якога яна не планавала. Гэта менш магчымасці рэалізавацца жанчыне недзе, акрамя мацярынства. Гэта адчуванне сябе інкубатарам, калі грамадства бачыць цябе толькі для функцыі нараджаць, але не бачыць у табе асобу, якая мае права прымаць рашэнні ў сваім жыцці.

Што будуць рабіць сем’і, калі вырашаць перарваць непажаданую цяжарнасць? Большасць будзе шукаць варыянты, як яе перарваць. А з тых, хто не знойдзе, як перарваць, невялікі адсотак будзе нараджаць і спрабаваць пракарміць яшчэ адно дзіця.

Што вы прапануеце ў выпадках, калі плод пагражае жыццю маці ці па медыцынскіх заключэннях не будзе мець шанцу на жыццё?

Кастусь Шыталь:

— І каталіцкая біяэтыка, і здаровы розум кажуць так: калі немагчыма выратаваць двух чалавек, трэба выратаваць таго, каго магчыма выратаваць.

Наста Базар:

— Я прапаную, як і ва ўсіх іншых варыянтах, — даць права выбару. Калі жанчына па нейкіх сваіх перакананнях лічыць, што павінна нарадзіць дзіця, якое не зможа выжыць, значыць, гэта яе выбар і яго трэба паважаць.

Бо варыянт не даць ёй магчымасць зрабіць у такім выпадку аборт я не разглядаю ўвогуле. А калі мы кажам пра пагрозу жыцця жанчыны, я лічу, што не даць магчымасці зрабіць аборт у такім выпадку — гэта забойства жанчыны.

Якія могуць быць рашэнні праблемы адмоўнікаў, колькасць якіх можа павялічыцца ў выпадку забароны абортаў (напрыклад, дазвол на ўсынаўленне аднаполымі парамі і гэтак далей)?

Кастусь Шыталь:

— Фармулёўка пытання адносна дзяцей: «як вырашыць праблему» — яна д’ябальская. Нагадвае сталінскае «няма чалавека — няма праблемы» або гітлераўскае «канчатковае вырашэнне яўрэйскага пытання». Фундаментальная рэч — што чалавек мае права на жыццё. Як гэтае жыццё забяспечыць, як пракарміць — гэта наступнае пытанне. І яго магчыма вырашыць. Хлеба на зямлі ўсім хопіць.

Наста Базар:

— Я не зусім разумею, навошта спрабаваць вырашыць праблему, калі можна проста не правакаваць яе з’яўленне.

Прадухіленне гвалту, гендарная роўнасць, праграма падтрымкі сямей — і непажаданых цяжарнасцей амаль не будзе. Права на аборт я не ўпісваю, бо лічу яго часткай правоў чалавека па змоўчванню.

Чаму ўлады не хочуць займацца тым, у што ўключаныя і мужчыны, і жанчыны, але лічаць, што маюць права дыктаваць жанчыне, што ёй рабіць са сваім целам і жыццём?

Калі казаць пра дзяцей, ад якіх адмовіліся — у незалежнасці ад права на аборт у краіне, трэба зноў жа працаваць з прадухіленнем гвалту, якога ў дзіцячых дамах вельмі шмат.

Што тычыцца дазволу браць у сям’ю дзяцей з дзіцячых дамоў, безумоўна, варта працаваць з тымі, хто хоча браць дзіця, пераканацца, што гэта людзі, якія гатовыя даць дзіцяці сям’ю. Што тычыцца таго, гэта будзе самастойная жанчына ці мужчына, аднаполая пара ці шматдзетная сям’я — лічу, што па такіх крытэрыях адмаўляць — таксама дыскрымінацыя і парушэнне правоў чалавека.

Тэгі: Галоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

кинолог

«На всех старых фотографиях я с собаками». Беларус переехал в Польшу и исполнил мечту детства — стал кинологом

MOST
4 снежня 2025, 17:43

Еще в детстве Сергей Величко был уверен: он станет кинологом. Но жизнь распорядилась иначе — годы работы в других сферах отложили мечту на потом. Только вынужденная эмиграция в...

работа таксистом в Польше

В такси Bolt в Варшаве теперь можно выбрать водителя, который знает польский. Что об этом думают таксисты-иммигранты?

MOST
4 снежня 2025, 14:06

С 1 декабря сервис такси Bolt ввел в Польше новую услугу — выбор машины, за рулем которой будет гражданин этой страны или иностранец со знанием польского языка не...

похоронить домашнее животное в Польше

Что делать, если домашнее животное умирает в Польше? Беларуска поделилась грустным, но полезным опытом

MOST
3 снежня 2025, 17:12

Чихуахуа Зарик прожил 16 лет — это немало для маленькой собаки. Но для Татьяны, которая сейчас живет в Варшаве, смерть все равно была ударом. Женщина признается, что для...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты