Нядзеля, 17 мая 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Гродзенскі суд можа пазбавіць свабоды на пяць год шматдзетную маці

MOST MOST
14 ліпеня 2022, 17:54
Навіны
A A
лаптановіч

Ігар і Юлія Лаптановічы. Фота: праваабарончы цэнтр «Вясна».

Гродзенскі абласны суд разглядае справу шматдзетнай маці і актывісткі з Пружанаў Юліі Лаптановіч. Жанчыне пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі — такі тэрмін запрасіў дзяржаўны абвінаваўца. Аб гэтым паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Ад 4 ліпеня ў Гродзенскім абласным судзе разглядаецца справа Юліі Лаптыновіч. Судовы працэс вядзе суддзя Віктар Сянько.

Віктар Сянько ўжо засвяціўся на «палітычных» працэсах. Ён асудзіў Сафію Сапегу на шэсць гадоў калоніі, а рэдактарцы спецпраектаў Hrodna.life Ірыне Новік прысуджаў штрафы. 

Юлія Лаптановіч разам з мужам Ігарам была раней асуджаная па «карагоднай справе». Ігара Лаптановіча накіравалі адбываць тэрмін у калонію на два з паловай гады, а Юліі прысудзілі «дамашнюю» хімію на тры гады. Пасля першага прысуду жанчыну затрымалі зноў: яе абвінавацілі па шасці крымінальных артыкулах. Яна знаходзілася за кратамі дзевяць месяцаў.

На волі бацькоў чакаюць трое дзяцей.

У чым вінавацяць Юлію Лаптановіч

Юлію Лаптановіч абвінавачваюць па шасці артыкулах Крымінальнага кодэкса Беларусі:

  • артыкул 188 (Паклёп);
  • частка 1 артыкула 13 артыкула 369 (Стварэнне ўмоў для здзяйснення абразы прадстаўніка ўлады);
  • частка 1 артыкула 13 артыкула 389 (Стварэнне ўмоў для здзяйснення пагрозы ў дачыненні да суддзі);
  • частка 6 артыкула 16 і ч. 1 артыкула 366 (Садзейнічанне да пагрозы гвалтам у дачыненні да службовай асобы);
  • частка 3 артыкула 203-1 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да персанальнай інфармацыі);
  • частка 1 артыкула 361-4 (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Дзяржаўны абвінаваўца сцвярджае, што Юлія Лаптановіч перадала звесткі аб асобах, якія ажыццяўлялі крымінальны пераслед у дачыненні да яе сям’і. За гэта Лаптановіч атрымала 500 еўра, а затым перадавала грошы пацярпелым ад сілавікоў у Беларусі. Грошы жанчына атрымлівала і за інфармацыю пра іншых сілавікоў. Яны кажуць, што пацярпелі ад таго, што іх дадзеныя былі апублікаваныя ў сацыяльных сетках.

Тэгі: Беларусь

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Буферная зона

Туск: Восточная граница Польши — самая охраняемая внешняя граница ЕС

MOST
15 мая 2026, 16:59

В I квартале 2026 года Польша не зафиксировала ни одного нелегального перехода беларусско-польской границы. Об этом заявил премьер-министра страны Дональд Туск после совещания с Погранслужбой. По его данным,...

допрос в КГБ

В Быдгоще поляка судят за шпионаж. Он ездил со знакомым в Беларусь и подвергался допросу на границе

MOST
15 мая 2026, 11:28

В Окружном суде Быдгоща судят 28-летнего гражданина Польши Виктора З., которого обвиняют в шпионаже в пользу российской разведки. Интерес к сотрудничеству он якобы проявил во время допроса на...

выбары ў Каардынацыйную раду

Арганізатары выбараў у Каардынацыйную раду змянілі адрас сайта для галасавання

MOST
15 мая 2026, 09:32

Арганізатары выбараў у Каардынацыйную раду змянілі сайт для галасавання. Цяпер яно адбываецца па адрасе https://rada2026.svaepeera.com Каманда патлумачыла гэта перыядычнай перагрузкай атакамі сэрвісу Google, на якім быў даступны сайт...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты