Чацвер, 13 жніўня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Чаму палякі жартуюць пра Падляшша? Тлумачым за тры хвіліны і паказваем самыя папулярныя мемы

MOST MOST
18 ліпеня 2022, 14:49
Гісторыі
A A
падляшша

Палякі часта жартуюць з Падляшша. Жыхары Падляскага ваяводства і самі часцяком любяць уставіць вострае слоўца пра іх родныя мясціны. А з чаго гэта пачалося? MOST расказвае перадгісторыю і паказвае самыя папулярныя мемы пра Падляшша.

Маленькая Расія і падляская гаворка

У жартах і мемах Падляскае ваяводства прадстаўляюць як моцна адсталы рэгіён. Чаму? Бо Падляшша — гэта самы ўсходні рэгіён Польшчы, таму ў жартах мясціны і жыхароў атаясамліваюць са стэрэатыпным вобразам Расіі (забываючыся, што за Падляшшам знаходзіцца Беларусь).

Вобраз Падляскага ваяводства ў мемах — гэта заўсёды вёска, якую вы наўрад ці будзеце адрозніваць ад вёскі беларускай.

Аднак самае яскравае — падляская гаворка. Яе называюць «śledzikowanie»: тут кажуць «dla mnie» і «dla ciebie» замест «mi» і «tobie». Гэта адбылося з-за блізкага суседства з Беларуссю, таму вельмі падобныя словы да нашых у жыхароў Падляшша не рэдкасць.

«Каб не было бандытызму, каб не было крадзяжоў, каб не было нічога»

Падляшша — яшчэ і край мемных персанажаў. Самы знакаміты з іх — Кшыштаф Канановіч. Ён стаў вядомым у 2002 годзе, калі балатаваўся ў прэзідэнты Беластока. Яго перадвыбарнае відэа, у якім ён кажа «каб не было бандытызму, каб не было крадзяжоў, каб не было нічога», стала мемам.

У наступныя гады Канановіч балатаваўся на іншыя сур’ёзныя пасады, у тым ліку хацеў стаць прэзідэнтам футбольнай федэрацыі Польшчы. Канановіч здымаў ролікі, і яны таксама набіралі папулярнасць. Паступова ў відэа сталі з’яўляцца іншыя мемныя персанажы. Адным з іх стаў бездомны Войцех «Маёр» Сухадольскі, якога ў інтэрнэце празвалі «Нітрадольскі», бо той нюхаў растваральнік.

«Як гэта адбылося, я не ведаю»

Яшчэ адным персанажам з’яўляецца спявак Зянон Мартынюк. Ён папулярны артыст у Польшчы ў жанры дыска пола. Дарэчы, паходзіць ён з падляскіх беларусаў. Па яго аўтабіяграфіі «Zenka» быў зняты фільм, якому паставілі вельмі нізкія рэйтынгі, але яго праглядзелі сотні тысяч чалавек. Польскае тэлебачання трансліруе яго канцэрты, а ў Мартынюка нават ёсць уласная лінія энергетычных напояў.

Мемы, звязаныя са спеваком, заснаваныя на цытатах з яго песень. Напрыклад, такіх як «як гэта адбылося, я не ведаю», супастаўленых з адпаведнай жыццёвай сітуацыяй.

А якія мемы пра Падляшша ведаеце вы?

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

эмигранты должны ходить в беларусские школы

«Здесь все на расслабоне». Родители школьников сравнили подготовку к 1 сентября в Польше и Беларуси

MOST
12 жніўня 2026, 14:20

В соцсетях беларусы активно делятся расходами на сборы детей в школу. Кто-то к 1 сентября тратит тысячу рублей только на одежду, кто-то укладывается в пару сотен на все....

ВНЖ в Польше

«Кривые и косые кейсы». Почему беларусам стали чаще отказывать в международной защите в Польше?

MOST
12 жніўня 2026, 11:25

В последние месяцы беларусы все чаще получают отказы в международной защите в Польше. В июне негативных решений было вдвое больше, чем положительных, а в июле защиту присвоили лишь...

игрушки из ваты

«Только и успевала делать зайцев». Беларуска создает в Варшаве ватные игрушки, за которыми охотятся коллекционеры со всего мира

MOST
11 жніўня 2026, 17:59

Людмила после переезда в Польшу впервые всерьез занялась творчеством. Сегодня ее ватные елочные игрушки покупают коллекционеры и любители винтажного декора из разных уголков мира. Беларуска рассказала MOST, почему...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты