Нядзеля, 4 кастрычніка 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

У Беларусі рыхтуюць фільм пра «цяжкі час польскай акупацыі»

MOST MOST
25 ліпеня 2022, 15:21
Гісторыі
A A
фільм

Гродзенскія камуністы на Дзень нараджэння Леніна. Фота: Руслан Кулевіч

Студыя «Беларусьфільм» працуе над нацыянальным фільмам пад рабочай назвай «Мы адзіныя». Стужка будзе прысвечаная «аб’яднанню» Беларусі. Пад «аб’яднаннем» дзяржаўныя прапагандысты маюць на ўвазе савецкую акупацыю Заходняй Беларусі, якая адбылася ў верасні 1939 года ў паразуменні з уладамі нацысцкай Нямеччыны.

Дзеянне фільма будзе пачынацца ў 1925 годзе, які чыноўнікі з дзяржаўнага «Беларусьфільма» акрэсліваюць як «цяжкі час польскай акупацыі». Паводле задумы аўтараў, галоўны герой стужкі, малады беларус Павел Бойка, супрацьстаіць палякам, якія нібыта спрабуюць «выкараніць на захопленых тэрыторыях беларускую культуру, мову, пісьмо, праваслаўную веру».

Генеральны дырэктар «Беларусьфільма» Уладзімір Карачэўскі распавёў дзяржаўным медыя, што мела адбыцца планавая абарона кінапраекта, на якой мусілі прысутнічаць вышэйшыя дзяржаўныя чыноўнікі, уключна з прэм’ер-міністрам Раманам Галоўчанкам.

Аўтарам сцэнарыя і рэжысёрам-пастаноўшчыкам гэтага фільма будзе Іван Крываручка, мастацкім кіраўніком — Аляксандр Яфрэмаў.

Антыпольская і антызаходняя істэрыя

Палітычная і культурная сітуацыя беларусаў у міжваеннай Польшчы была насамрэч складанай, і можна казаць пра дыскрымінацыю беларускай меншасці. Але прапагандыстам, якія ўсё часцей звяртаюцца да гэтай тэмы, ідзецца не пра гістарычную праўду. Яны ўспамінаюць той час, каб раскручваць антыпольскую і антызаходнюю істэрыю ды страшыць тэлегледачоў выдуманымі прэтэнзіямі сучаснай Польшчы на Заходнюю Беларусь.

Антыпольскі пікет прарасійскіх актывістаў каля Генеральнага консульства Польшчы ў Гродне, 2020 год. Фота: glosznadniemna.pl

Лукашэнкаўскія прапагандысты раздзімаюць і перабольшваюць парушэнні правоў беларусаў у міжваеннай Польшчы, але маўчаць пра тэрор, які ў гэты ж час ладзілі камуністы ў БССР. Гэта робіцца для таго, каб апраўдаць тэзіс, што далучэнне Заходняй Беларусі да СССР восенню 1939 года нібыта было «вызваленнем» беларусаў. Праўда, у памяці жыхароў савецкая акупацыя 1939-1941 гадоў запомнілася шматлікімі арыштамі, вывазкамі насельніцтва ў Сібір і расстрэламі вязняў падчас эвакуацыі турмаў у чэрвені 1941 года. Але прапагандысты наглуха замоўчваюць гэтыя падзеі. Відавочна, што і новы фільм будзе зняты ў адпаведнасці з гэтым хлуслівым прапагандысцкім наратывам.

У Польшчы знялі свой фільм пра 1939 год

У верасні ў Польшчы выходзіць у пракат мастацкі фільм «Orlęta Grodno ’39». Карціна раскажа пра маладых гродзенцаў, якія абаранялі родны горад ад савецкай агрэсіі ў верасні 1939 года.

«Усе падзеі ў фільме адбываюцца ў Гродна — сёння гэта Беларусь. Такой карціны яшчэ не было ў польскім кінематографе. У Беларусі здымаць мы не маглі з-за палітычнай сітуацыі. Прыйшлося шукаць падобныя гарады ў Польшчы. Аднаўлялі вуліцы па фатаграфіях і ўспамінах відавочцаў тых падзей», — у 2020 годзе падчас здымкаў распавядаў рэжысёр карціны Кшыштаф Лукашэвіч.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

цягнік

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў

MOST
2 кастрычніка 2026, 19:35

Ужо каля чатырох гадоў беларуская этнапедагагіня Марына Струнеўская жыве ў Вільні, а яе муж Вячаслаў — у польскім Рыбніку. Амаль увесь гэты час ён чакаў рашэння па карце...

Клара

«На клетках дочери протестируют 5 тысяч препаратов». Семья беларуса создала в Варшаве фонд, чтобы изучить редкую генетическую болезнь

MOST
2 кастрычніка 2026, 14:40

Когда Клара родилась, ее состояние не вызывало опасений. Врачи поставили ей максимальные десять баллов по шкале Апгар. Но очень быстро выяснилось, что девочка вялая и слабая. Первый месяц...

АЗС

Поляк сравнил уровень жизни в Польше и Беларуси по цене топлива. Под его постом спорят сотни человек

MOST
1 кастрычніка 2026, 18:05

Пользователь Facebook Матеуш сравнил покупательскую способность жителей Польши и Беларуси по цене автотоплива и пришел к выводу, что она почти одинаковая. Расчеты, для которых он использовал искусственный интеллект,...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты