Панядзелак, 5 кастрычніка 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

У боце BelPolska з’явіўся адзін самых карысных раздзелаў — пра сацыяльныя выплаты на дзяцей

Руслан Кулевіч Руслан Кулевіч
5 жніўня 2022, 09:02
Гісторыі
A A
бот

Фота: Настасся Уткіна / MOST

Два месяцы ў тэлеграме працуе бот BelPolska, які дапамагае прыезджым беларусам у Польшчы. За гэты перыяд паслугамі сэрвісу скарысталіся 2746 чалавек. Самыя запатрабаваныя раздзелы — пра легалізацыю ў Польшчы, медыцыну і жытло. 4 жніўня стваральнік бота Дзмітрый Ягораў апублікаваў адзін з самых карысных раздзелаў, які тычыцца сацыяльных выплат на дзяцей.

Зміцер Ягораў 15 гадоў жыве ў Польшчы і больш за 10 гадоў працуе на тэлеканале «Белсат». У чэрвені 2022 года журналіст вырашыў стварыць бот у Telegram з агульнай інфармацыяй пра фармальнасці ў Польшчы. Ён плануе напаўняць бот карыснай інфармацыяй для людзей, якія толькі прыехалі ў Польшчу.

4 жніўня Ягораў дадаў абнаўленне ў бота, якое тычыцца сацыяльных выплат на дзяцей.

— Я апублікаваў хіба адзін самых карысных раздзелаў — як і якія дапамогі на дзяцей можа атрымаць беларуская сям’я ў Польшчы, у тым ліку тыя, хто не мае карты побыту. Па-мойму важна, што гэта не проста рэрайт і пераклад інфы з афіцыйных сайтаў — я дазвоньваўся ў ZUS, каб атрымаць актуальную інфармацыю, знаходзіў беларусаў, якія прайшлі гэтыя сцежкі, і ўдакладняў пра розныя акалічнасці і падводныя камяні. Бот існуе ўсяго толькі няпоўныя два месяцы, але ўсё больш нагадвае паўнавартасны гайд па фармальнасцях і працэдурах. Праект некамерцыйны, але будзе існаваць роўна столькі, колькі часу будзе запатрабаваны ў нашай супольнасці, — распавёў МOST Зміцер Ягораў.

Як працуе бот?

Калі запусціць бот, ён адразу прапаноўвае выбраць з меню тую справу, якую трэба вырашыць. І потым па ланцужку тлумачыць, што і як трэба рабіць. У будучыні, магчыма, можна будзе проста напісаць запыт, і ён па ключавых словах прапануе адказ.

Таксама ў боце можна падтрымаць стваральніка, каб матываваць рабіць прадукт яшчэ больш карысным для беларусаў у Польшчы.

Тэгі: ГалоўнаеПольшча

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

цягнік

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў

MOST
2 кастрычніка 2026, 19:35

Ужо каля чатырох гадоў беларуская этнапедагагіня Марына Струнеўская жыве ў Вільні, а яе муж Вячаслаў — у польскім Рыбніку. Амаль увесь гэты час ён чакаў рашэння па карце...

Клара

«На клетках дочери протестируют 5 тысяч препаратов». Семья беларуса создала в Варшаве фонд, чтобы изучить редкую генетическую болезнь

MOST
2 кастрычніка 2026, 14:40

Когда Клара родилась, ее состояние не вызывало опасений. Врачи поставили ей максимальные десять баллов по шкале Апгар. Но очень быстро выяснилось, что девочка вялая и слабая. Первый месяц...

АЗС

Поляк сравнил уровень жизни в Польше и Беларуси по цене топлива. Под его постом спорят сотни человек

MOST
1 кастрычніка 2026, 18:05

Пользователь Facebook Матеуш сравнил покупательскую способность жителей Польши и Беларуси по цене автотоплива и пришел к выводу, что она почти одинаковая. Расчеты, для которых он использовал искусственный интеллект,...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты