Чацвер, 17 верасня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«У 2020-м беларусы зрабілі свой выбар». Дыяспара беларусаў Беластока запісала відэазварот да другой гадавіны пачатку масавых пратэстаў

MOST MOST
9 жніўня 2022, 12:02
Гісторыі
A A
дыяспара

Фота: Руслан Кулевіч / MOST

Актывісты беларускай дыяспары Беластока запісалі відэа з нагоды другой гадавіны пачатку масавых пратэстаў у Беларусі. Гэтае відэа распавядае пра салідарнасць і актыўнасць беларусаў замежжа і тое, што яны рабілі апошнія два гады ў Беластоку.

 

View this post on Instagram

 

A post shared by MOST | БЕЛАСТОК | ГРОДНА ? (@mostmedia.io)

Прыводзім тэкст звароту беларускай дыяспары:

«Мы — Беларусы Беластока.

Некаторыя з нас тут нарадзіліся, некаторыя — прыехалі ўжо даўно. Шмат хто з нас апынуўся ў Беластоку ў апошнія два гады. Усіх нас аб’яднала новая хваля нацыянальна-вызваленчага руху, якая пачалася летам 2020 года. 9 жніўня мы, як і беларусы ва ўсім свеце, зрабілі свой выбар. Мы выбралі Перамены.

У наступныя дні мы з надзеяй, але і з жахам сачылі за тым, што адбываецца на Радзіме. Мы бясконца ганарыліся беларускім народам, які пачаў адкрытую барацьбу з дыктатурай.

Беларусы Беластока таксама сталі часткай гэтай барацьбы. А з пэўнага часу, калі сказаць альбо зрабіць штосьці ў самой Беларусі стала амаль немагчыма, мы сталіся голасам беларускай грамадзянскай супольнасці.

Што мы рабілі гэтыя два гады? І што мы робім далей? Мы правялі больш за дзве сотні акцый пратэсту і салідарнасці. Мы, як і беларусы ва ўсім свеце, абураліся фальсіфікацыяй выбараў і міліцэйскім гвалтам. Мы распавядалі аб тым, што ў Беларусі дыктатура і “не да законаў”, і настойвалі на прызнанні беларускіх уладаў нелегітымнымі.

Разам з беларусамі па ўсім свеце мы гаравалі пра нашых забітых героях і ўшаноўвалі іх памяць. Голасна казалі і кажам аб тым, што лепшыя людзі нашай краіны сядзяць у турмах за сваё імкненне да свабоды. Мы пішам лісты палітзняволеным, дапамагаем іх сем’ям.

Сваёй актыўнасцю мы трымаем Беларусь у павестцы замежных медыя, а таксама, спадзяемся, падтрымліваем надзею ў саміх беларусах.

Мы пратэстуем супраць ганебнага ўдзелу Беларусі ў вайне ва Украіне. Мы салідарныя з украінскім народам і падзяляем яго боль. Мы дапамагаем украінскім ваярам рэчамі і грашыма. Мы стараемся захоўваць і развіваць беларускую культуру. Мы застаёмся беларусамі і беларусамі выхоўваем нашых дзяцей. Мы трымаемся разам, і салідарнасць для нас — не пусты гук.

Мы запісалі гэтае відэа, каб вы памяталі, што беларусы далей крочаць да сваёй свабоды, што, нягледзячы ні на што, барацьба працягваецца. Мы ўсе — людзі рознага ўзросту, розных прафесій і поглядаў. Але ў нас, як і два гады таму, — агульныя мэты і агульныя мары».

Тэгі: ГалоўнаеПольшча

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

эмигранты должны ходить в беларусские школы

«Сентябрь — самая жесть по бюджету». Как работают в Польше родительские комитеты и сколько в них сдают денег

MOST
17 верасня 2026, 18:51

Катерина уже несколько лет живет в Польше и успела побывать в родительском комитете и в садике, и в школе, где сейчас учатся ее дети. Она рассказала MOST, как...

Чырвоны крыж

«Нам унушылі, што кожны правадыр павінен быць падобны да Сталіна». У Беластоку паставілі спектакль па «Чырвоным крыжы» Сашы Філіпенкі

MOST
17 верасня 2026, 15:06

Таццяна Аляксееўна перажыла вайну, палон мужа, савецкія лагеры і правяла дзесяцігоддзі з пачуццём віны. Гісторыю гераіні рамана Сашы Філіпенкі «Чырвоны крыж» паказаў у Беластоку беларускі тэатр «Прыехалі». Прэм’ера...

экскурсии по Белостоку

«Усходні акцэнт нават дадае каларыту». Беларускі акцёр праводзіць у Беластоку касцюміраваныя экскурсіі

MOST
17 верасня 2026, 11:45

Васіль Калач называе сябе не проста экскурсаводам — ён уваходзіць у ролю персанажа з пэўнай эпохі. І расказвае пра гістарычныя падзеі ад ягонай асобы. Беларускі акцёр, рэжысёр, фехтавальшчык...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты