Чацвер, 5 лістапада 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Міністэрства Польшчы выдала падручнік, а ўлады Беластока заклікаюць яго ігнараваць. Так можна?

MOST MOST
25 жніўня 2022, 17:52
Гісторыі
A A
падручнік

Фота: Maciek Jaźwiecki / Agencja Wyborcza

Рафал Рудніцкі, віцэ-прэзідэнт Беластока, звярнуўся з лістом да дырэктараў школ, у якім ад імя горада рэкамендуе не карыстацца падручнікам па прадмеце «Гісторыя і сучаснасць», які з верасня 2022 года ўводзіцца ў школах замест грамадазнаўства. Да байкоту падручніка заклікаў таксама дэпутат Сейма ад Падляскага ваяводства Кшыштаф Трускаляскі. Яшчэ раней з такім жа заклікам звярнуўся прэзідэнт Познані Яцэк Яськовяк.

Падручнік «Гісторыя і сучаснасць» аўтарства прафесара Войцеха Рушкоўскага, у якім апісваецца гісторыя Польшчы з 1945 года да 1979 года, выклікаў мноства дыскусій.

Адной з заўваг да падручніка ёсць публікацыя ў ім некалькіх фотаздымкаў целаў людзей, забітых у Польшчы нацыстамі і камуністамі. Напрыклад, у падручніку выяўлены прыбітыя цвікамі да сцяны целы жаўнераў антыкамуністычных Нацыянальных Збройных Сіл, забітых 11 лютага 1949 года камуністамі каля вёскі Сінагура ў Мазавецкім ваяводстве. Некаторыя настаўнікі і псіхолагі непакояцца, што такія выявы могуць занадта моцна ўражваць псіхіку вучняў.

Той самы здымак забітых жаўнераў. Фота: techpedia.pl

Таксама крытыку выклікаў фрагмент параграфа пад назвай «Культура і сям’я ў вачах Захаду». Аўтар піша там: «Штораз новыя метады адрывання сексу ад любові прыводзяць да разумення сексу як забавы, а сферы плоднасці — як прадукавання людзей, можна сказаць, жывёлагадоўлі». Гэтае рэзкае выказванне, якое датычыць штучнага зачацця «ў прабірцы», выклікала моцную крытыку, а некаторыя актывісты пачалі збіраць грошы, каб пачаць судовы працэс супраць аўтара падручніка за гэтыя словы. Урэшце кіраўнік Міністэрства адукацыі і навукі Пшэмыслаў Чарнэк выказаўся, што гэты абзац варта прыбраць, а выдавецтва апублікавала на сваім сайце заяву, што ён будзе выдалены з падручніка.

Спрэчка вакол падручніка «Гісторыя і сучаснасць» у многім з’яўляецца часткай шматгадовай палітычнай спрэчкі ў Польшчы. Падручнік падтрымліваюць прыхільнікі кіруючай партыі «Права і справядлівасць», а праціўнікі рэзка крытыкуюць і кажуць, што ён выконвае ролю «партыйнага бюлетэня» і навязвае вучням партыйны погляд на гісторыю. Гучныя дыскусіі, удзельнікі якіх прымаюць той ці іншы бок паводле сваёй партыйнай прыхільнасці, з’яўляюцца тыповымі для публічнай прасторы Польшчы апошніх гадоў.

Польскае заканадаўства ўстанаўлівае абавязковымі толькі праграмы для навучання, а не падручнікі. Настаўнікі, калі лічаць патрэбным, маюць права выбраць для навучання іншы падручнік. Органы мясцовага самакіравання ў Польшчы выбіраюцца грамадзянамі і маюць такую свабоду, што могуць даваць школам рэкамендацыі, адрозныя ад поглядаў кіраўніцтва Міністэрства адукацыі.

Што ў Беларусі?

Такой свабоды няма ў Беларусі. Немагчыма сабе ўявіць, каб намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама публічна раскрытыкаваў падручнік, выдадзены міністэрствам у Мінску. Настаўнікаў, якія кажуць вучням не тое, што ад іх патрабуе ўлада, звальняюць са школ. А настаўнік гісторыі і грамадазнаўства Смаргонскай гімназіі Андрэй Пятроўскі летась атрымаў паўтара года калоніі за тое, што паказаў вучням на ўроку ролік, у якім сцвярджалася, што Лукашэнка парушае гарантаваныя Канстытуцыяй правы і свабоды грамадзян.

Сымон Альхімёнак

Тэгі: АртыкулыГалоўнаеПольшча

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Альберт Ежы Вяжбіцкі

«Першая думка — найлепшая». Экзаменатар — пра нюансы дзяржаўнага экзамену па польскай мове

Хрысціна Гараніна
5 лістапада 2026, 16:48

Можна 15 гадоў пражыць у Польшчы, добра размаўляць па-польску — і не здаць дзяржаўны моўны экзамен. Чаму так адбываецца, як працуе экзаменацыйная камісія і на чым кандыдаты губляюць...

квартира

«Был уверен, что все законно». Польская фирма отправила работника в Германию, а его оттуда выдворили из-за проблем с документами

MOST
5 лістапада 2026, 12:28

Гражданин Узбекистана Азамжон нашел в Facebook рекламу польской компании, которая предлагала иностранцам трудоустройство в Германии на основании польских документов. Мужчина заключил договор, получил справку A1 и отправился работать...

Мурал в Белостоке

«Найти свои корни — то же самое, что отрастить крылья». Польская художница с беларусскими корнями создала образ Подлясья

MOST
4 лістапада 2026, 15:24

На одном из жилых домов Белостока появился мурал: девушка в венке-короне, куда вплетены цветы, церкви и костелы, ратуша и деревянные дома. Образ жительницы с Подлясья создала местная художница...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты