Субота, 13 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Што адбывалася з польскімі медыя ў час дэмакратызацыі? У Беластоку зладзілі гутарку з дырэктарам «Радыё Рацыя»

MOST MOST
2 верасня 2022, 14:43
Гісторыі
A A
вапа

Яўген Вапа. Фота: Наста Уткіна

Пра тое, як змяняўся медыйны рынак Польшчы, расказаў у Беластоку дырэктар «Радыё Рацыя» і галоўны рэдактар тыднёвіка беларусаў у Польшчы «Ніва» Яўген Вапа.

Сустрэча прайшла ў межах праекта «Шлях да дэмакратыі», арганізаванага MOST сумесна з Фондам OKNO NA WSCHÓD.

СМІ ў Польшчы ў перыяд дэмакратызацыі

Яўген Вапа расказаў, што падчас 1980-х гадоў падпольная дзейнасць згуляла значную ролю: ад існавання падпольных выдавецтваў да спроб стварэння радыёперадатчыкаў. Людзі атрымлівалі інфармацыю не толькі з крыніц, якія належалі камуністычным структурам, але маглі атрымаць сапраўдную — з выдадзеных падпольнымі выдавецтвамі кніг і з замежнага радыё.

У 1989 годзе быў праведзены Круглы стол паміж камуністамі і апазіцыяй. Па словах Яўгена Вапы, сітуацыя с польскім медыйным рынкам пасля змены рэжыму змянялася марудна, у тым ліку ў заканадаўстве.

Падчас лекцыі. Фота: Наста Уткіна

Амаль праз год пасля Круглага стала ў красавіку 1990 года быў ліквідаваны закон аб кантролі над прэсай:

— Гэта адбылося праз год пасля выбараў у Сейм. Я лічу, што гэта было памылкай — такое маруднае прыняцце законаў у адной з важных сфер, медыя, — падкрэслівае Яўген.

У 1992 годзе ў Польшчы прынялі Закон аб радыё і тэлебачанні, і толькі ў 1997-м быў прыняты закон аб дзейнасці Польскага прэсавага агенцтва.

80% польскіх СМІ належаць замежнаму капіталу

Яўген Вапа лічыць, што ў многіх былі вялікія спадзяванні і вера ў 1990-я гады. У 1991-м толькі адзін ваяводскі суд зарэгістраваў 100 новых выданняў. На свабодны медыярынак у рэшце рэшт прыйшлі вялікія замежныя гульцы. У сярэдзіне 1990-х у Польшчу прыходзяць чатыры медыяканцэрны: Socpresse Рабэра Эрсана (Францыя), Orkla (Нарвегія), Bauer, Passauer Neue Presse (Германія).

— Гэта адбывалася абсалютна не кантралявана. Тады існавала сляпая вера, што ўсё, што прыходзіць з Захаду, — гэта лепшае. І ў выніку мы атрымалі, што цяпер 80% польскіх СМІ належаць замежнаму капіталу, — тлумачыць Яўген.

Слухачы падчас лекцыі Яўгена Вапы. Фота: Наста Уткіна
Слухачы падчас лекцыі Яўгена Вапы. Фота: Наста Уткіна
Слухачы падчас лекцыі Яўгена Вапы. Фота: Наста Уткіна
Слухачы падчас лекцыі Яўгена Вапы. Фота: Наста Уткіна

У той жа час тут ствараюцца і ўласныя кампаніі: AGORA, Wydawnictwo Prószyński, Eska. Цяпер на польскім рынку стала больш польскіх медыйных кампаній, аднак па-ранейшаму большасць выданняў належаць менавіта замежнікам.

У Польшчы ёсць тэлебачанне, радыё, інтэрнэт-парталы і па-ранейшаму выходзяць газеты. Як падзелены гэты рынак, можна пабачыць на графіках.

Крыніца: infografika.wp.pl
Крыніца: infografika.wp.pl

— У Падляскім рэгіёне ўзнікала не так шмат ініцыятыў, як у астатняй Польшчы. Падляшша — бедны рэгіён, калі параўноўваць з іншымі ваяводствамі. Але Падляшша адзначылася інтэрнэт-персанажам Кшыштафам Канановічам. Бацькі Канановіча — беларусы, ён і сам можа размаўляць па-беларуску. Напачатку 2000-х ён балатаваўся на пасаду прэзідэнта Беластока з лозунгам «Каб не было бандытызму, каб не было крадзяжоў, каб не было нічога».

Яўген Вапа. Фота: Наста Уткіна

Наконт лакальнай прэсы Яўген кажа, што яна — труп: «Яна абслугоўвае мясцовую ўладу».

Яўген падкрэсліў, што да журналісцкіх тэкстаў важна ставіцца сур’ёзна:

— Людзі лічаць сапраўдным усё, што з’яўляецца ў медыя. Але інфармацыя можа распаўсюджвацца не толькі для таго, каб яе ведалі, але і для маніпуляцыі грамадскай думкай.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

таксист в Варшаве

«За мой счет катали не пойми кого». Беларуска заметила, что с ее польской карты списываются деньги за чужие поездки в такси по Тбилиси

MOST
11 снежня 2025, 18:48

Минус 12 злотых за поездку в такси по Тбилиси. Увидев такое оповещение в приложении польского банка, Марина (имя изменено) подумала, что произошла ошибка. Сама она живет в Белостоке...

дети

В соцсети женщина поинтересовалась, где комфортнее растить детей — в Беларуси или в Польше. Эмигранты ей ответили

MOST
11 снежня 2025, 17:45

«Если заводить детей, где вам было бы комфортнее их растить и почему?» — спросила в Threads автор аккаунта great.ekt, пояснив, что ее интересует сравнение Беларуси и Польши. В...

историческая реконструкция в Польше

«Безопаснее, но меньше адреналина». Беларус создал «наемную дружину» для польских клубов исторической реконструкции

MOST
11 снежня 2025, 15:53

Когда Юрий уезжал из Беларуси, думал, что оставляет на родине многолетнее хобби — занятия исторической реконструкцией: бои, фестивали, костюмы и экипировку. Но в Польше он вернулся к любимому...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты