Аўторак, 11 жніўня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Узнагарода ад следкама, трэнінг на RT і паездкі на акупаваныя тэрыторыі Украіны. Чым адметныя прапагандысткі Людміла Гладкая і Ксенія Лебедзева

MOST MOST
5 верасня 2022, 18:32
Гісторыі
A A
гладкая

Людміла Гладкая і Ксенія Лебедзева. Фота: СТВ / Вікіпедыя

Пачынаючы з 15 жніўня ў Гродне трывае так званы судовы працэс, на якім лукашэнкаўскі рэжым абвінавачвае Дзяніса Івашына ў «здрадзе дзяржаве». Гэты працэс с самога свайго пачатку прыцягвае ўвагу рознага кшталту прапагандыстаў. Адны з самых вядомых з іх — супрацоўніца «СБ. Беларусь сегодня» Людміла Гладкая і супрацоўніца тэлеканала «Беларусь 1» Ксенія Лебедзева. Абедзве яны ў дзень пачатку так званага суда забяспечвалі прапагандысцкае суправаджэнне працэсу, фактычна пераследавалі дыпламатаў заходнееўрапейскіх краін, якія прыйшлі да будынка суда, а таксама маці Дзяніса Івашына Людмілу.

Гладкая: нагрудны знак ад СК, «наглядальная камісія» і санкцыі

Як удалося высветліць, 17 сакавіка 2022 года Людміла Гладкая была ўзнагароджаная нагрудным знакам Следчага камітэта Беларусі «За службу і ўзаемадзеянне». Сведчанне аб узнагароджанні падпісанае старшынёй камітэта Дзмітрыем Гарой. Фактам узнагароджання Гладкая пахвалілася ў сваім акаўнце ва «Укантакце», суправадзіўшы гэта каментарыем «Спасибо, коллеги». Той факт, што яе сапраўдныя калегі — сілавікі, а не журналісты, няўзброеным вокам бачны з яе прапагандысцкай працы ў СМІ і сацсетках. А такім чынам ён атрымаў пацвярджэнне з вуснаў яе самой.

Фота: Людмила Гладкая / VK

Апроч таго, з лістапада 2021 года Людміла Гладкая ёсць чальцом «Грамадскай наглядальнай камісіі», у паўнамоцтвы якой уваходзіць маніторынг варункаў утрымання людзей у турмах і калоніях. То бок цалкам магчымая сітуацыя, калі пасля сваёй прапагандысцкай працы, напрыклад, падчас працэсаў па справах Дзяніса Івашына ці Мікалая Аўтуховіча, яна ідзе «маніторыць варункі» ўтрымання ў турэмных камерах гэтых палітзняволеных.

Яе «заслугі» былі адзначаныя не толькі «калегамі» са Следчага камітэта, але і атрымалі сапраўдную адпаведную адзнаку ад брытанскай структуры, якая займаецца ўвядзеннем санкцый. Са снежня 2021 года Людміла Гладкая знаходзіцца ў санкцыйным спісе Вялікабрытаніі.

Вось такая фармулёўка прыводзіцца ў тым спісе: «Яе апублікаваныя меркаванні/артыкулы і перадачы ёсць адным з галоўных рупараў дзяржаўнай прапаганды, якая прыніжае і дыскрэдытуе незалежных журналістаў і прыхільнікаў апазіцыі, якія імкнуцца прадэманстраваць доказы сур’ёзных парушэнняў правоў чалавека з боку рэжыму. Зафіксаваныя выпадкі, калі яна дапытвала асобаў, і яе журналістыка адмыслова ўхвалялася рэжымам Лукашэнкі. Такім чынам, Гладкая ўдзельнічае або ўдзельнічала ў падаўленні грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі ў Беларусі, а таксама ў сур’ёзных парушэннях правоў чалавека ў Беларусі».

Лебедзева: трэнінгі на Russia Today і паездка ў акупаваны Марыупаль

Ксенія Лебедзева, у адрозненні ад Людмілы Гладкай, пакуль што ў санкцыйных спісах адсутнічае. Але яна заслугоўвае апынуцца там побач са сваёй «калегай».

У 2018 годзе Ксенія Лебедзева, якая на той момант два гады працавала на беларускім тэлеканале, ездзіла ў Маскву, дзе навучалася на занятках «па працы ў экстрэмальных варунках», якія праводзіў расійскі прапагандысцкі рэсурс «RT» (раней ён называўся «Russia Today»). Самі па сябе RT — гэта апошняе месца, каб журналісту, нават з праўладных СМІ, павышаць сваю кваліфікацыю. Але варта адзначыць, што тэмай тых заняткаў на RT стала менавіта праца ў экстрэмальных варунках, то бок у так званых «гарачых кропках». Нагадаю, што на той момант Расія ўжо чатыры гады здзяйсняла ўзброеную агрэсію супраць Украіны, і шмат расіян з пасведчаннем журналіста станам на 2018 год ужо пабывалі ў зоне баявых дзеянняў, дзе выконвалі прапагандысцкую працу, а часам нават удзельнічалі ў вайне на баку агрэсара.

Фота: Ксения Лебедева / VK

А ў чэрвені 2022 года Лебедзева, дачакаўшыся зручнага для яе моманту, выкарыстала атрыманыя веды ад прапагандыстаў з «Рашы Тудэй» — паехала ў акупаваны Расіяй Марыупаль. Ніжэй бачны яе фотаздымак у кампаніі акупантаў, якія, дарэчы, хаваюць свае твары.

Фота: lebedeva_journalist / Instagram

Разам з Ксеніяй Лебедзевай ды іншымі прапагандыстамі на акупаваныя Расіяй тэрыторыі Украіны ездзіла і згаданая вышэй Людміла Гладкая.

Сіма Чамаданава

Чытайце таксама

Пропагандистка с БТ обвинила поляков в сотрудничестве с нацистами

MOST
3 жніўня 2022, 17:14
лебедева

«Польские власти претендуют на чужие земли» — с таким заголовком вышла очередная серия пропагандистского сериала на АТН от Ксении Лебедевой....

Чытаць далейDetails

Как редакторка «Гродзенскай праўды» стала главной пропагандисткой области

MOST
2 жніўня 2022, 17:10
новицкая

С началом предвыборной кампании в 2020 году и массовых протестов после сфальсифицированных выборов «Гродзенская праўда» стала рупором пропаганды в Гродненской...

Чытаць далейDetails

Варяница против Бондаревой. Как гродненские пропагандистки год ругаются друг с другом

MOST
23 ліпеня 2022, 12:14
бондарева

Беларусские пропагандисты любят рассказывать истории про ссоры и споры среди сторонников смены власти. Но среди сторонников Лукашенко не всё спокойно....

Чытаць далейDetails
Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

игрушки из ваты

«Только и успевала делать зайцев». Беларуска создает в Варшаве ватные игрушки, за которыми охотятся коллекционеры со всего мира

MOST
11 жніўня 2026, 17:59

Людмила после переезда в Польшу впервые всерьез занялась творчеством. Сегодня ее ватные елочные игрушки покупают коллекционеры и любители винтажного декора из разных уголков мира. Беларуска рассказала MOST, почему...

Тшесцянка

«Коммунисты нам немного насолили». Побывали в самой туристической деревне на польско-беларусской границе

MOST
11 жніўня 2026, 15:31

В деревню Тшесцянка, что примерно в 30 километрах от польско-беларусской границы, съезжаются туристы со всей Польши. Это один из пунктов популярного маршрута «Страна открытых ставней» (Kraina Otwartych Okiennic)....

квартира

«Хозяин за моей спиной сделал дорогой ремонт». Беларуска два года снимала в Польше квартиру, а потом получила счет на 37 тысяч злотых

Хрысціна Гараніна
11 жніўня 2026, 13:09

Анна почти два года снимала квартиру в центре Варшавы вместе с двумя детьми. После выезда она готова была оставить хозяину жилья залог — в счет уборки и мелкой...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты