Нядзеля, 15 сакавіка 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Варварства ўсё бліжэй да Гродна: беларускія ўлады разбурылі яшчэ адны могілкі жаўнераў Арміі Краёвай

MOST MOST
12 верасня 2022, 12:33
Гісторыі
A A
могілкі жаўнераў

Фота: Саюз палякаў Беларусі

Як паведамілі MOST прадстаўнікі Саюза палякаў у Беларусі, было знішчанае пахаванне ў вёсцы Плябанішкі Гродзенскага раёна.

Там пахаваныя чатыры жаўнеры, якія загінулі ў сутычцы з немцамі 24 верасня 1943 года каля вёскі Плябанішкі – Казімір Ахрамовіч (Jarski), Мечыслаў Місюта (Nieznany), Баляслаў Місюра (Swierk), Анна Зарыцка (Czarna Hanka). Вёска Плябанішкі знаходзіцца за 23 кіламетры на поўнач ад Гродна, каля беларуска-літоўскай мяжы.

Капітана забілі, а цела спалілі

У верасні 1943 года група жаўнераў Арміі Краёвай, у ліку якіх быў паранены капітан Баляслаў Місюра, затрымалася ў леснічоўцы каля вёскі Плябанішкі. Солтыс вёскі данёс пра гэта немцам, якія прыбылі ў Плябанішкі і атакавалі жаўнераў. Былі забітыя Баляслаў Місюра і санітарка Ганна Зарыцкая. Цела капітана згарэла ў падпаленай леснічоўцы, пасля чаго немцы ўкінулі іх у калодзеж, а цела санітаркі немцы павезлі ў бок Гожы і закапалі пры дарозе. Мясцовыя жыхары перапахавалі ахвяраў.

Крыж на месцы сутычкі і гібелі жаўнераў АК быў пастаўлены ў 90-я гады на сродкі Гэлены Пшэпесць, якая нарадзілася ў Плябанішках, а пасля жыла ў Гданьску.

Тое, што засталося ад могілак. Фота: Саюз палякаў Беларусі

Шэсць вядомых выпадкаў

Акт вандалізму ў Плябанішках — першы вядомы выпадак у верасні. Раней было вядома пра шэсць выпадкаў разбурэння магіл Арміі Краёвай у Гродзенскім рэгіёне. 1 ліпеня СМІ паведамілі пра разбурэнне пахаванняў у Ёдкавічах Бераставіцкага раёна, 4 ліпеня — у Мікулішках Ашмянскага, 8 ліпеня — у Ваўкавыску, 9 ліпеня — у Качычах Карэліцкага раёна. 22 ліпеня стала вядома пра разбурэнне могілак жаўнераў АК у Стрыеўцы пад Гроднам. 25 жніўня каля вёскі Сурканты ў Гродзенскай вобласці невядомыя зраўнялі з зямлёй могілкі Арміі Краёвай — адны з найбуйнейшых у рэгіёне. Таксама вядома, што каля вёскі Пяскоўцы быў разбураны памятны знак палякам, якія загінулі ў баях з войскамі НКВД.

Старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік як кіраўнік рэгіёна сітуацыю не каментуе. Ён наогул запрашае польскіх турыстаў скарыстацца бязвізавым рэжымам і наведаць Гродзеншчыну.

МЗС Беларусі адмаўляе наяўнасць пахаванняў

У Польшчы асудзілі кампанію беларускіх уладаў у імкненні замесці сляды польскасці ў Беларусі. Афіцыйная заява польскага Міністэрства замежных спраў з’явілася на сайце ведамства 6 ліпеня.

7 ліпеня МЗС Беларусі выклікала ў міністэрства часовага паверанага ў справах Польшчы ў сувязі з сітуацыяй са знішчэннем пахавання салдат Арміі Краёвай у вёсцы Мікулішкі Ашмянскага раёна. У беларускім МЗС адмаўляюць, што было нейкае пахаванне.

Могілкі ў лютым 2011 года. Фота: Ministry of Foreign Affairs of the Republic of Poland / flickr.com

Як гаворыцца ў паведамленні МЗС, часоваму паверанаму Марціну Вайцяхоўскаму патлумачылі, што ў гэтым населеным пункце, паводле інфармацыі мясцовых уладаў, «воінскіх пахаванняў і пахаванняў замежных вайскоўцаў не зарэгістравана».

У МЗС дадалі, што ў Беларусі да такіх пытанняў вельмі ўважлівыя, і законнасць «работ па ўладкаванні тэрыторыі» ў дадзеным месцы была пацверджана Генпракуратурай пасля атрымання дадзеных, што чалавечыя парэшткі там адсутнічаюць.

Рэжым Лукашэнкі перайшоў яшчэ адну рысу

11 ліпеня беларусы, што жывуць у Польшчы, асудзілі разбурэнне могілак польскіх жаўнераў у Беларусі: з пратэстам выступілі сябры Беларускага гістарычнага таварыства ў Польшчы.

«У нашай цывілізацыі за норму прынята павага не толькі да сваіх, але і да замежных жаўнераў і нават да ворагаў. Гэта таксама азначае клопат аб іх годным пахаванні. Разбурэнне магіл польскіх воінаў сёння з’яўляецца крайнім варварствам. Самаабвешчаны рэжым Лукашэнкі перайшоў яшчэ адну непераходную рысу. Мэта гэтых ганебных спраў відавочная — пасварыць польскі народ з беларускім. Мы на гэта не згодныя», — напісана ў лісце за подпісам прэзідэнта Беларускага гістарычнага таварыства, прафесара Алега Латышонка.

Знішчэнне магіл польскіх жаўнераў у Заходняй Беларусі стала шокам для Польшчы. Але ці ўсе пра гэта ведаюць? Чаму гэта адбылося цяпер? Як мае рэагаваць урад Польшчы? MOST пытаўся ў мінакоў у Беластоку.

«Гэта варварства! У нас таксама іх магілы ёсць…». Мінакі ў Беластоку — пра знішчэнне пахаванняў Арміі Краёвай у Беларусі. ВІДЭА

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

возврат авиабилетов

Беларус купил билеты в Индию, а потом не получил визу. Теперь добивается от польской авиакомпании возврата денег

MOST
13 сакавіка 2026, 18:59

Поездку в Индию Денис (имя изменено) получил в подарок от мамы на Рождество. Вернее, она подарила деньги — 600 долларов, — но, на что их потратить, они оговорили...

Виктория Смоляк

«Комбо я собрала знатное». Беларуска работает в Польше зазывалой в стрип-клубе, выступает со стендапом и учит детей шахматам

MOST
13 сакавіка 2026, 14:25

Виктория Смоляк днем учит детей играть в шахматы, вечером выступает со стендапом, а ночью стоит на улице возле варшавского стрип-клуба и зазывает посетителей. Беларуска рассказала MOST, как справляется...

Беларусские пенсионеры в Польше

«Я должна жить хорошо». Беларусские пенсионеры рассказали о жизни на пенсии в Польше

MOST
13 сакавіка 2026, 13:34

Маргарита освоила искусственный интеллект и планирует изучить инвестиции. Виктор создал редакцию, а Инна начала много путешествовать. Все они — беларусские пенсионеры, которые оказались в вынужденной эмиграции в Польше....

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты