Субота, 25 красавіка 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Пачалі руйнаваць ужо могілкі. На Гродзеншчыне знішчылі чарговыя пахаванні жаўнераў Арміі Краёвай

Руслан Кулевіч Руслан Кулевіч
25 жніўня 2022, 10:37
Гісторыі
A A
Арміі

Могілкі ў Суркантах да руйнавання і пасля. Фота: glosznadniemna.pl

Раніцай 25 жніўня каля вёскі Сурканты ў Гродзенскай вобласці невядомыя зраўнялі з зямлёй могілкі Арміі Краёвай — адны з найбуйнейшых у рэгіёне. Пра гэта паведамляе чытачка партала Glosznadniemna.pl.

Паводле інфармацыі выдання, разбурэнне могілак нагадвае маштабную спецаперацыю.

Дарогі да месца, дзе адбываецца акт варварства, блакіруюцца невядомымі. А абураных мясцовых жыхароў, якія спрабуюць зафіксаваць злачынства, палохаюць турэмным зняволеннем.

Фота: glosznadniemna.pl
Фота: glosznadniemna.pl
Фота: glosznadniemna.pl
Фота: glosznadniemna.pl

Могілкі ў Суркантах

Сурканты — гэта невялікая, практычна вымерлая вёска, якая знаходзіцца ў 20 кіламетрах на паўночны ўсход ад Ліды. На могілках у Суркантах спачываюць байцы Арміі Краёвай, якія змагаліся з часткамі НКВД у жніўні 1944 года. У самім баі загінулі 18 жаўнераў, у тым ліку шэсць афіцэраў (іншыя звесткі падаюць савецкія крыніцы, якія ацанілі страты ў 54 забітых і 6 палонных). Да параненых жаўнераў польскага падполля саветы не аказалі літасці, расстраляўшы іх адразу пасля заканчэння баёў.

Фота: glosznadniemna.pl

Пахаванне загінулых польскіх жаўнераў, праз страх мясцовых жыхароў перад саветамі, адбылося не на мясцовых могілках, а на полі, каля могілак паўстанцаў 1863 года, з удзелам мясцовага святара літоўскай нацыянальнасці. У савецкія часы мясцовыя жыхары не дапусцілі заараць магілу для калгаса. 8 верасня 1991 года польскія жаўнеры былі эксгумаваныя і пахаваныя на месцы, дзе спачываюць і цяпер. Беларускія ўлады далі згоду на крыж на магіле з надпісам на польскай мове, аднак адмовіліся падкрэсліць, што палякі ваявалі з НКВД.

Фота: globustut.by
Фота: globustut.by

Першы выпадак у жніўні

Акт вандалізму ў Суркантах — першы пасля ліпеньскіх «акцый» на Гродзеншчыне. Раней было вядома пяць выпадкаў разбурэння магіл Арміі Краёвай у рэгіёне. 1 ліпеня СМІ паведамілі пра разбурэнне пахаванняў у Ёдкавічах Бераставіцкага раёна, 4 ліпеня — у Мікулішках Ашмянскага, 8 ліпеня — у Ваўкавыску, 9 ліпеня — у Качычах Карэліцкага раёна. 22 ліпеня стала вядома пра разбурэнне могілак жаўнераў АК у Стрыеўцы пад Гроднам. Старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік, як кіраўнік рэгіёна, сітуацыю не каментуе — ён наогул запрашае польскіх турыстаў скарыстацца бязвізавым рэжымам і наведаць Гродзеншчыну.

Таксама стала вядома, што некалькімі днямі раней каля вёскі Пяскоўцы быў разбураны памятны знак палякам, якія загінулі з баях з войскамі НКВД.

Фота: wb24.org
Фота: wb24.org
Фота: wb24.org

МЗС Беларусі адмаўляе наяўнасць пахаванняў

У Польшчы асудзілі кампанію беларускіх уладаў у імкненні замесці сляды польскасці ў Беларусі. Афіцыйная заява польскага Міністэрства замежных спраў з’явілася на сайце ведамства 6 ліпеня.

7 ліпеня МЗС Беларусі выклікала ў міністэрства часовага паверанага ў справах Польшчы ў сувязі з сітуацыяй са знішчэннем пахавання салдат Арміі Краёвай у вёсцы Мікулішкі Ашмянскага раёна. У беларускім МЗС адмаўляюць, што было нейкае пахаванне.

Як гаворыцца ў паведамленні МЗС, часоваму паверанаму Марціну Вайцяхоўскаму патлумачылі, што ў гэтым населеным пункце, паводле інфармацыі мясцовых уладаў, «воінскіх пахаванняў і пахаванняў замежных вайскоўцаў не зарэгістравана».

У МЗС дадалі, што ў Беларусі да такіх пытанняў вельмі ўважлівыя, і законнасць «работ па ўладкаванні тэрыторыі» ў дадзеным месцы была пацверджана Генпракуратурай пасля атрымання дадзеных, што чалавечыя парэшткі там адсутнічаюць.

Рэжым Лукашэнкі перайшоў яшчэ адну непераходную рысу

11 ліпеня беларусы, што жывуць у Польшчы, асудзілі разбурэнне могілак польскіх жаўнераў у Беларусі: з пратэстам выступілі сябры Беларускага гістарычнага таварыства ў Польшчы.

«У нашай цывілізацыі за норму прынята павага не толькі да сваіх, але і да замежных жаўнераў і нават да ворагаў. Гэта таксама азначае клопат аб іх годным пахаванні. Разбурэнне магіл польскіх воінаў сёння з’яўляецца крайнім варварствам. Самаабвешчаны рэжым Лукашэнкі перайшоў яшчэ адну непраходную рысу. Мэта гэтых ганебных спраў відавочная — пасварыць польскі народ з беларускім. Мы на гэта не згодныя», — напісана ў лісце за подпісам прэзідэнта Беларускага гістарычнага таварыства, прафесара Алега Латышонка.

Знішчэнне магіл польскіх жаўнераў у Заходняй Беларусі стала шокам для Польшчы. Але ці ўсе пра гэта ведаюць? Чаму гэта адбылося акурат зараз? Як мае рэагаваць урад Польшчы? MOST пытаўся ў мінакоў у Беластоку.

«Гэта варварства! У нас таксама іх магілы ёсць…». Мінакі ў Беластоку — пра знішчэнне пахаванняў Арміі Краёвай у Беларусі. ВІДЭА

MOST
12 ліпеня 2022, 09:56
краёвай

Штодня прыходзяць чарговыя звесткі пра руйнаванне магілаў жаўнераў Арміі Краёвай (ды іншых польскіх падраздзяленняў) у Беларусі. На вуліцах Беластока мы...

Чытаць далейDetails

Як справы з савецкімі пахаваннямі ў Беластоку?

Пакуль у Беларусі руйнуюць пахаванні польскіх жаўнераў, MOST прапануе ўбачыць, як у Беластоку выглядаюць могілкі савецкіх салдатаў. Гэта ў асноўным пахаванні тых, хто загінуў пры вызваленні Беластока ў ліпені 1944 года і ў пасляваенны час. Ёсць пахаванні нават тых, хто змагаўся з Арміяй Краёвай. Ні намёку на разбурэнні.

«Ніхто могілак ніколі не чапаў і не знішчаў». Як справы з савецкімі пахаваннямі ў Беластоку

Руслан Кулевіч
18 ліпеня 2022, 17:23
пахаванні

Пакуль у Беларусі руйнуюць пахаванні польскіх жаўнераў, MOST прапануе ўбачыць, як у Беластоку выглядаюць могілкі савецкіх салдатаў. Гэта ў асноўным...

Чытаць далейDetails
Тэгі: АртыкулыБеларусьГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

бизнес в Польше

Убирали «квартиру Плюшкина» и комнату, где месяц лежал покойник. У беларусов в Польше бизнес — клининг не для слабонервных

MOST
24 красавіка 2026, 20:49

«Дверь вынесли пожарные, полиция осмотрела квартиру — и мы начали убирать», — так буднично Антон (имя изменено) рассказывает о своем бизнесе в Польше. На заказы, которые он берет,...

льготный кредит на жильё в Польше

«600 тысяч злотых за квартиру — это нормально?» Беларусы в Гданьске завели блог, чтобы накопить на жилье

MOST
24 красавіка 2026, 18:54

Максим и его девушка Эвелина запустили блог в Instagram, чтобы накопить на собственное жилье в Польше. За каждого подписчика они добавляют один злотый в копилку. Беларусы живут в...

купить квартиру в Польше

«Дают даже после трех отказов». Кредитный консультант объясняет, как беларусам получить ипотеку в Польше

Партнёрскі матэрыял
24 красавіка 2026, 15:17

Иммигранты все чаще покупают жилье в Польше в ипотеку. Соосновательница кредитного бюро Credyt Is Ирина Гаджаева рассказала MOST, реально ли иностранцу взять ипотеку в Польше в 2026 году,...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты