Нядзеля, 26 сакавіка 2023
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Афіша
  • Бізнес
  • ПАДТРЫМАЙ!
  • Пра нас
    • Чытачу і рэкламадаўцу
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Афіша
  • Бізнес
  • ПАДТРЫМАЙ!
  • Пра нас
    • Чытачу і рэкламадаўцу
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Бывае цяжка пераехаць, асвоіцца на новым месцы». Як беларусы, якія аказаліся ў Беластоку з-за палітычнага пераследу, падтрымліваюць адно аднаго і ладзяць актыўнасці

MOST MOST
27 верасня 2022, 15:53
Гісторыі
A A
«Бывае цяжка пераехаць, асвоіцца на новым месцы». Як беларусы, якія аказаліся ў Беластоку з-за палітычнага пераследу, падтрымліваюць адно аднаго і ладзяць актыўнасці

Таццяна фінішуе на дыстанцыі ў 5 кіламетраў з іншымі дзяўчынамі. Беласток, Польшча, 17 верасня 2022 года.

Польшча стала адной з краін, якія актыўна прытуляюць беларусаў пасля выбараў у 2020 годзе. Толькі ў Падляскім ваяводстве, цэнтрам якога з’яўляецца Беласток, за два апошнія гады запыталі від на жыхарства амаль шэсць тысяч беларусаў. Прычым у гэтым рэгіёне хапае таксама этнічных беларусаў і тых, хто пераехаў да падзей апошняга часу. Нашы суайчыннікі стараюцца падтрымліваць адно аднаго, ладзяць актыўнасці. Распавядаем пра некаторых неабыякавых прадстаўнікоў дыяспары ў Беластоку, якія не змаглі жыць без улюбёнага хобі, і ладзяць актыўнасці для землякоў.

«У канцы зімы не магу ўсядзець на месцы, пачынаю планаваць паходы. Мяне цягне кудысьці»

Валер з’ехаў з Беларусі ў 2021 годзе з-за палітычнага пераследу. У Беластоку яго шмат хто ведае як «Валацугу». Гэта і мянушка, і назва турыстычнай суполкі, якую ён сабраў.  У Беластоку мужчына водзіць паходы і ладзіць падарожжы.

Ён займаецца турызмам з самага дзяцінства. У першыя паходы год з пяці хадзіў з мамай, настаўніцай геаграфіі, а ў падлеткавым узросце і сам пачаў вадзіць у паходы сяброў. Пісаў іх бацькам цыдулкі і забіраў на два-тры дні.

— Намётаў у той час, канечне, ні ў каго не было — ставілі буданы, — узгадвае Валер.

У Беларусі ў мужчыны была паходная суполка больш чым на 40 чалавек. Гэтай вялікай кампаніяй яны кожны год прынамсі двойчы хадзілі ў паход у горы — пешшу і па горных рэках. Часцей за ўсе да 2022 года абіралі для падарожжаў Украіну. З сям’ёй Валер пабываў у гарах і пабачыў дзікую прыроду Грузіі, Іспаніі, Партугаліі, Польшчы, Нарвегіі, Швецыі, да падзей 2014 года прайшлі пешшу ўвесь Крым.

Паездка па фіёрдах Нарвегіі. Фота: асабісты архіў Валера

Гэтай зімой Валер пачаў планаваць паход ужо ў Польшчы. Як ён сама кажа, перад пачаткам вясны кожны год адчувае, што не можа сядзець дома.

— Я пачынаю нешта думаць, даследаваць карты, планаваць паходы. Бо ў хаце не сядзіцца зусім, увесь час кудысьці цягне, — кажа Валер.

Тады ж ён зразумеў, што без паходаў і кампаніі аднадумцаў не зможа, а амаль усе, хто хадзіў з ім раней, засталіся ў Беларусі. Тады, спланаваўшы першы паход, стварыў чат для тых, хто хацеў бы прыняць удзел, распаўсюдзіў інфармацыю сярод беларусаў Беластока, і людзі падхапілі ідэю.

Першым быў водны паход па рацэ Чорная Ганча ў Польшчы, потым — горны паход у Татры, турзлёт з паласой перашкод для дарослых і дзяцей побач з Беластокам, водны паход па рэках Дунаец і Бялка ў тых жа Татрах, паход пешшу па Нарвежскіх фіёрдах, жаночы паход у Татрах. У планах — водны паход у Харватыі і зімовае падарожжа па Татрах. У кожным паходзе было ад 6 да 12 чалавек, а ў Нарвегію з Валацугам пайшлі аж 19 турыстаў.

Па словах мужчыны, ён знаходзіць плюсы ў сваёй вымушанай эміграцыі —  з’явілася больш магчымасцей для паходаў па розных краінах.

— У нас зараз час магчымасцей. Можна хоць на Памір, хоць на Джамалунгму, было б жаданне, крыху часу і некаторая сума грошаў, — кажа ён.

Валер сам арганізоўвае падарожжы, прадумвае ўсе дробязі маршрута. Па яго словах, за гады ён навучыўся рабіць паходы як мага больш таннымі, а значыць — даступнымі для амаль усіх.

— Бывае, прапаноўваеш чалавеку падарожжа, і ён кажа: да не, ты што, гэта ж так дорага, гэта ж нейкія тысячы долараў. А потым высвятляецца, што не тысячы, а, напрыклад, 100 ці 200. Здаецца мне, любы чалавек, які працуе, можа сабе дазволіць такое, хоць раз на год.

Паездка па фіёрдах Нарвегіі. Фота: асабісты архіў Валера

За свае арганізатарскія паслугі Валер не бярэ грошаў — кажа, усе робіць як для сябе і атрымлівае задавальненне. Хоць часта гэтая справа бывае досыць складанай і нервовай працай — трэба не толькі прадумаць маршрут, але і набыць на ўсіх квіткі, праверыць, каб усім хапіла спальных месцаў у намётах, запасаў ежы. Калі гутарка ідзе пра далёкія падарожжы, з пералётам — прадумаць найбольш танныя варыянты дастаўкі багажу, арэнды аўтамабіляў і гэтак далей.

Мужчына мае намер развіваць сваю справу і зрабіць у Беластоку сапраўдны турыстычны клуб з уласным рыштункам, бо не ўсе маюць, напрыклад, лодкі ці намёты, а браць такія рэчы напракат у Польшчы бывае дастаткова дорага.

Таццяна пазіруе з медалём і бел-чырвона-белым сцягам пасля фінішу.

«Бег — як персанальны псіхолаг, які ўвесь час побач»

Таццяна Кулевіч жыве ў Беластоку ўжо больш за паўтара года. Яна была вымушана з’ехаць па палітычных падставах. Ужо ў Польшчы дзяўчына пачала ладзіць трэніроўкі па бегу. Яна кажа, што не з’яўляецца прафесійнай спартсменкай, але бег заўжды быў у яе жыцці ў якасці хобі, а ў вымушанай эміграцыі ўратаваў яе псіхалагічны стан.

— Мяркую, шмат якім беларусам, якія пакінулі радзіму пасля 2020 года, знаёма гэтае — калі ты адчуваеш сабе нікчэмным, ніяк не можаш дапамагчы агульнай справе, не можаш выйсці на марш, пры гэтым увесь час баішся за родных, якія засталіся там, за тых, каго пасадзілі. Бег дапамагаў мне супакоіцца і прывесці думкі ў парадак. Я вырашыла падзяліцца гэтым, — расказвае Таццяна.

Татуіроўка на назе Таццяны, прысвечаная пераадоленню марафона, і цытата-мем, якая з’явілася падчас беларускіх пратэстаў.

Ідэя ладзіць супольныя трэніроўкі з’явілася амаль адразу пасля пераезду. У Таццяны не было блізкіх і сяброў у Беластоку, а аднаўляць сацыяльнае кола было неабходна. З дапамогай аднаго паста ў Інстаграме ад прадстаўніцы мясцовага фонду, які дапамагае беларусам, сабралася 10 ахвотных. На гэта спатрэбілася, згадвае Таццяна, прыкладна паўгадзіны. Больш людзей сабраць тады было нельга праз каронавірусныя абмежаванні.

Трэніроўкі працягваюцца і дагэтуль — аматары бегу збіраюцца двойчы на тыдзень, у сераду і суботу. У сярэднім на прабежку прыходзяць каля 6-8 чалавек, бегаюць у сваё задавальненне, прабегаюць ад 5 да 12 кіламетраў. Таццяна дадае, што з дыстанцыі можна сысці ў любы момант, таму нават пачаткоўцам у гэтай бегавой суполцы будзе камфортна. Можна прабегчы столькі, колькі зможаш, а спартсмены з большым досведам дадуць парады па тэхніцы, дыханню, размінцы і замінцы.

Таццяна з мужам і беларускамі рыхтуюцца да забегу. Беласток, Польшча, 17 верасня 2022 года.

Па словах Таццяны, супольныя прабежкі сапраўды аб’ядналі беларусаў, цяпер яны бачацца не толькі двойчы на тыдзень на трэніроўках, але і час ад часу ходзяць разам на каву, удзельнічаюць у шматлікіх забегах, якія праводзяцца ў Беластоку і ваколіцах. Таксама ладзяць і свае ўласныя спартыўныя мерапрыемствы. Напрыклад, навагодні святочны забег.

— Асабліва прыемна, калі разумееш, што атрымалася заахвоціць людзей да бегу, да здаровага ладу жыцця. Да нас даўно ўжо, магчыма, недзе ў пачатку, прыйшлі дзве дзяўчыны, якія ніколі раней не бегалі. І вось ужо праз некалькі месяцаў яны адолелі свой першы забег на пяць кіламетраў. Зараз яны абедзве знаходзяцца ў розных гарадах Польшчы, але дагэтуль бегаюць, і час ад часу пішуць, што ўдзячны за тыя першыя прабежкі, — распавядае Таццяна.

«Творчасць для жанчыны — гутарка з яе душой». Як беларуска ладзіць заняткі па мастацтву і кіруе кніжным клубам

Беларуска Юлія праз палітычныя прычыны разам з мужам і трыма дзецьмі пераехала спачатку ва ўкраінскі горад Луцк, а пасля пачатку вайны ва Украіне — у Беласток. Тут жанчыне, па яе словах, не хапала кола знаёмых, з якімі можна было б абмяркоўваць літаратуру, мастацтва, музыку, падкасты. Так яна трапіла ў кніжны клуб, які з часам сама і ўзначаліла (жанчына, якая раней займалася справамі клуба, пераехала).

У кніжным клубе — толькі жанчыны, агулам іх 11. Сустрэчы праходзяць раз на месяц у кавярні, прычым кожны раз — у новай (кажуць, што так больш цікава). На сустрэчах абмяркоўваюць апошнюю прачытаную кнігу. Якую кнігу чытаць — дамаўляюцца загадзя. Як кажа Юля, у кніжным клубе чытаюць зусім розную літаратуру, не аддаюць перавагу нейкаму аднаму аўтару.

Юлія пазіруе ў сваім пакоі-студыі.

— Адны з апошніх кніг, якія мы чыталі, — Віктар Франкл «Скажы жыццю “Так”. Псіхолаг у канцлагеры» на пару з Эдыт Евай Эгер «Выбар». Яны абодва псіхолагі з досведам канцлагеру, і нам было цікава паглядзець, як мужчына і жанчына перажываюць адны і тыя ж складаныя падзеі, — распавядае Юля.

Па словах Юліі, кніжны клуб для яе — і адпачынак для душы, і спосаб раздзяліць са знаёмымі думкамі і эмоцыямі ад прачытанага.

— У сваім звычайным жыцці я абмяркоўваю «мельдункі», дзе што набыць, як што зрабіць і іншую такую бытавуху. А хочацца чагосьці для душы і розуму. Такая кампанія была ў мяне ў Беларусі, і мне захацелася знайсці такіх інтэлектуалак тут, — кажа яна.

Другі праект, які жанчына рэалізуе ў Беластоку, — заняткі па мастацтве. Як кажа Юлія, мастацтва, у тым ліку прыкладное, увесь час было ў яе жыцці. У Беластоку яна вырашыла падзяліцца навыкамі і сабраць у клуб жанчын, якім было б цікава пазнаёміцца, пачаць (ці працягнуць) займацца творчасцю, рэалізоўваць свой мастацкі патэнцыял.

— Маё асабістае меркаванне: творчасць для жанчыны — гэта яе гутарка са сваёй душой, і ў эміграцыі гэта вельмі важна. Гэта нязвыклыя і экстрэмальныя абставіны, у якіх важна чуць сябе — што я хачу, што я адчуваю, што мне патрэбна. Гэта важна, каб не скаціцца ў роспач і дэпрэсію.

Гэты клуб Юля назвала ArtRoom, зараз у ім больш за дваццаць удзельніц.

Дзеці Юліі малююць разам з ёй у яе пакоі-студыі.

Для свайго праекта Юля абрала фармат асобных заняткаў. Кожная сустрэча — гэта майстар-клас, на якім засвойваецца новая тэхніка. За гэты час на занятках ужо паспрабавалі акварэль, зентангл, калаж, нейраграфіку і акрыл. У хуткім часе дзяўчаты будуць вышываць крыжыкам беларускія арнаменты на торбах і адзенні, а таксама рабіць ёлачныя цацкі з фетру.

 

Да кожнага занятку Юлія рыхтуецца — вывучае тэхніку, калі яна для яе новая (напрыклад, было з зентаглам), ці ўзгадвае тэхнікі, у якіх раней працавала.

— Такім чынам дзяўчыны маюць магчымасць паспрабаваць нешта новае і выбраць тую тэхніку, у якой ім, магчыма, было б цікава развівацца далей. Пры гэтым я прыслухоўваюся да таго, што ім цікава. З вышыўкай, напрыклад, чыстая імправізацыя. Ім захацелася — і мы вырашылі паспрабаваць, — кажа мастачка.

З матэрыяламі і памяшканнем для сустрэч дапамаглі ў фондзе «Okno na Wschód».

Заняткі па мастацтве ідуць у Беластоку з сярэдзіны лета, і за гэты час, як кажа арганізатарка, удзельніцы стварылі «сетку каляжанак», якія камунікуюць, абменьваюцца інфармацыяй, дапамагаюць адна адной. Гэтыя гарызантальныя сувязі, на думку Юліі, надзвычай важныя.

— Я лёгка адаптуюся ў новай краіне і звычайна не маю ніякіх праблем, але ўсё ж добра разумею, як цяжка бывае пераехаць, асвоіцца на новым месцы, і як неабходна бывае знайсці новых знаёмых і сяброў. Таму вельмі рада, што магу дапамагчы беларускам яшчэ і такім чынам, — распавядае Юлія.

Дачка Юліі трымае ў руках дзіцячую кнігу на беларускай мове, якія Юлія збірае для беларускіх дзяцей.

А нядаўна Юлія з мужам арганізавалі ў Беластоку дзіцячую беларускамоўную бібліятэку. Усе ахвотныя могуць звярнуцца да іх па кнігі, а таксама і ахвяраваць фонду бібліятэкі свае кнігі ці часопісы. Зрабіць гэта можна праз чат: https://t.me/skarynka.

***

Да любой з пералічаных актыўнасцей можа далучыцца любы жадаючы, для гэтага дастаткова напісаць нашым героям.

Апроч таго, дзейнасць беларусаў Беластока не абмяжоўваюцца толькі бегам, мастацтвам і падарожжамі. Есць, напрыклад, гістарычны клуб Beer&History, штотыднёвыя гульні ў валейбол, групы псіхалагічнай падтрымкі, клуб аматараў «Мафіі», курсы «Мова Нанова», шматлікія імпрэзы ў беларускім МедыяПорце.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

очереди на границе Беларусь Польша

Сколько придётся простоять в очереди на беларусско-польской границе?

MOST
24 сакавіка 2023, 16:20

Погранпереход «Бобровники — Берестовица» в Гродненской области закрыли ещё 10 февраля. В будни наиболее быстрым способом прохождения границы называли выезд на автобусах: за 3,5 часа можно было пройти две...

БНР і Беласток

«Партызаны вымагалі, каб Беласточчына была далучаная да БНР». Краязнаўца Аляксей Трубкін — пра беларускае паўстанне на Падляшшы ў 1922-1923 годзе

Максім Шульц
24 сакавіка 2023, 15:34

25 сакавіка адзначаецца Дзень Волі. Менавіта ў гэтую дату ў 1918 годзе была абвешчаная незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. У межы новай дзяржава павінна была ўвайсці і Беласточчына. На...

остановиться в Белостоке на пару дней

Командировка, выходные, закупы. Где остановиться в Белостоке на пару дней

Партнёрскі матэрыял
24 сакавіка 2023, 12:41

Беларусы, которые собираются или периодически приезжают в Белосток на короткий срок, без труда найдут для себя подходящее предложение под любой бюджет: отели, квартиры, апартаменты, гостевые дома и хостелы....

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Афіша
  • Бізнес
  • ПАДТРЫМАЙ!
  • Пра нас
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: most@mostmedia.io

© 2022 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Афіша
  • Бізнес
  • ПАДТРЫМАЙ!
  • Пра нас
    • Чытачу і рэкламадаўцу
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў

© 2022 Mostmedia.io. Час будаваць масты

Кіраваць згодай Cookies
Мы і нашы партнёры атрымліваем доступ і захоўваем інфармацыю на прыладзе і апрацоўваем асабістыя дадзеныя, такія як унікальныя ідэнтыфікатары і стандартную інфармацыю, якая адпраўляецца прыладай, альбо дадзеныя прагляду, каб выбраць і прафіляваць персаналізаваны змест і рэкламу, вымераць змест і рэкламную эфектыўнасць, а таксама распрацоўка і ўдасканаленне прадукцыі. Са згоды карыстальніка мы і нашы партнёры можам выкарыстоўваць дакладныя дадзеныя геалакацыі і ідэнтыфікацыю шляхам сканавання прылад. Націскаючы «Прыняць», вы пагаджаецеся на апрацоўванне звестак намі і нашымі партнёрамі, як апісана вышэй. Перш як пагадзіцца ці адмовіцца, вы можаце атрымаць больш падрабязную інфармацыю і змяніць наладкі. Для некаторых відаў апрацоўвання звестак не патрэбная вашая згода, але вы маеце права не пагадзіцца. Параметры не будуць распаўсюджвацца на іншыя сайты, што маюць глабальны альбо сэрвісны дазвол.
Функцыянал Always active
Тэхнічнае сховішча або доступ строга неабходныя з законнай мэтай забеспячэння магчымасці выкарыстання пэўнай паслугі, відавочна запытанай падпісчыкам або карыстальнікам, або з адзінай мэтай ажыццяўлення перадачы паведамленняў па сетцы электронных камунікацый.
Preferences
The technical storage or access is necessary for the legitimate purpose of storing preferences that are not requested by the subscriber or user.
Статыстыка
Тэхнічнае сховішча або доступ, якія выкарыстоўваюцца выключна ў статыстычных мэтах. The technical storage or access that is used exclusively for anonymous statistical purposes. Without a subpoena, voluntary compliance on the part of your Internet Service Provider, or additional records from a third party, information stored or retrieved for this purpose alone cannot usually be used to identify you.
Маркетынг
Тэхнічнае сховішча або доступ, неабходныя для стварэння профіляў карыстальнікаў для адпраўкі рэкламы або для адсочвання карыстальніка на вэб-сайце або на некалькіх вэб-сайтах у аналагічных маркетынгавых мэтах.
Manage options Manage services Manage vendors Read more about these purposes
Налады
{title} {title} {title}
Are you sure want to unlock this post?
Unlock left : 0
Are you sure want to cancel subscription?