Субота, 5 верасня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

«Так рабілі ўсе камуністычныя дыктатуры». У Мінску ўлады забіраюць Чырвоны касцёл у каталікоў

MOST MOST
6 кастрычніка 2022, 11:06
Навіны
A A
Чырвоны касцёл

Фота: Dmitri Lovetsky / AP

Рымска-каталіцкая парафія святога Сымона і святой Алены атрымала ад прадпрыемства «Мінская спадчына» апавяшчэнне аб скасаванні дамовы беззваротнага карыстання Чырвоным касцёлам у цэнтры беларускай сталіцы. Патрабуюць забраць маёмасць з храма на працягу некалькіх дзён.

Прэсавы сакратар Беларускага каталіцкага касцёла айцец Юры Санько пацвердзіў «Радыё Свабодзе», што такі ліст парафія Чырвонага касцёла атрымала і цяпер рыхтуе адказ, пры гэтым спадзяецца на працяг супрацы.

Улады скасоўваюць дамову неадкладнага карыстання касцёлам з супольнасцю «Рымска-каталіцкая парафія святога Сымона і святой Алены». На імя ксяндза-пробашча Уладзіслава Завальнюка прыйшоў афіцыйны ліст вызваліць касцёл да 12 кастрычніка, з прычыны «немагчымасці яго эксплюатацыі».

Ніякія пратэсты грамадскасці ім не пагражаюць

Беларускі краязнаўца Кастусь Шыталь выказаўся наконт скасавання дамовы з Чырвоным касцёлам.

— Закрыццё Чырвонага касцёла не здзіўляе. Рана ці позна да гэтага павінна было дайсці. Так рабілі ўсе камуністычныя дыктатуры. Спачатку распраўляліся з супрацівам, потым — з іншадумцамі, а потым урэшце браліся за рэлігію. Так было ў нас у 1939 (ксяндзоў і касцёлы спачатку не чапалі), так было ў Польшчы пасля 1945. Доўгі час не разганялі вернікаў царквы «Новае Жыццё», але цяпер ужо пераканаліся, што ніякае абурэнне і пратэсты грамадскасці ім не пагражаюць. Таму наступным крокам зачыняюць Чырвоны касцёл, — распавёў на сваёй старонцы ў Facebook Кастусь Шыталь.

Гісторыя касцёла

Касцёл св. Сымона і св. Алены ў Мінску больш вядомы ў народзе як Чырвоны касцёл. Храм знаходзіцца на плошчы Незалежнасці побач з Домам урада. Ён з’яўляецца адным з сімвалаў сталіцы Беларусі і адным з найвядомейшых хрысціянскіх храмаў краіны.

Будынак касцёла, пабудаваны ў 1910 годзе на сродкі фундатара Эдварда Вайніловіча, пасля здабыцця Беларуссю незалежнасці не перадалі абшчыне, але ён знаходзіўся ў бясплатным карыстанні, у храме праходзілі рымска-каталіцкія і грэка-каталіцкія службы. У 2013 годзе храм быў замацаваны на праве гаспадарчага вядзення за КУП «Мінская спадчына». Менавіта гэтая арганізацыя апавясціла на днях абшчыну вернікаў аб скасаванні дамовы карыстання.

Мерапрыемствы прыпынены

Пажар у касцёле святых Сымона і Алены ў Мінску здарыўся ноччу 26 верасня. Прычынай здарэння стала ўзгаранне электраправодкі, паведаміла МНС Беларусі. У той самы дзень адміністрацыя Маскоўскага раёну Мінску заявіла аб часовым прыпыненні працы касцёла «да ўстаранення ўсіх недахопаў і вынясення заключэнняў кампетэнтнымі спецыялістамі ўсе мерапрыемствы ў Чырвоным касцёле будуць прыпыненыя».

КУП «Мінская спадчына» — дзяржаўная арганізацыя, заснаваная ў 2004 годзе. Заснавальнікам і органам дзяржаўнага кіравання прадпрыемства з’яўляецца Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў у асобе Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта. Арганізацыя займаецца пытаннямі ўладкавання гістарычнага цэнтру сталіцы, кіраванне і здача ў эксплуатацыю будынкаў у кварталах Верхні горад, Траецкае прадмесце і Ракаўскае прадмесце.

 

Тэгі: Беларусь

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

гродна

У сеціве з’явіўся фільм «Orlęta. Grodno ’39» на беларускай мове

MOST
4 верасня 2026, 19:01

Агучваннем польскай карціны пра абарону Гродна ў верасні 1939 года займаўся праект «Кінакіпа». Фільм рэжысёра Кшыштафа Лукашэвіча выйшаў у польскі пракат у верасні 2022 года. Гэта першая мастацкая...

СДВГ в Польше

«Это польская скамейка». К началу учебного года в Польше выпустили доклад о ксенофобии в отношении детей и молодежи

MOST
4 верасня 2026, 09:40

В 2026 году в Польше выросло число случаев ксенофобии в отношении детей и молодежи. Это следует из доклада «Это польская скамейка», выпущенного к началу учебного года ассоциацией Nigdy...

Берестовица

В Беларуси изменят правила электронной очереди на границе. После оплаты будет 30 дней

MOST
3 верасня 2026, 18:07

С 1 октября в Беларуси изменятся правила регистрации физических лиц в системе электронной очереди на границе. После оплаты услуги договор будет действовать 30 календарных дней. Об этом сообщили...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты