Аўторак, 13 кастрычніка 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Вольныя беларусы будуць пратэставаць». Беларусы Беластока выйшлі на акцыю супраць расійскай агрэсіі

MOST MOST
10 кастрычніка 2022, 09:09
Гісторыі
A A
супраць расійскай агрэсіі

Фота: MOST

9 кастрычніка ў Беластоку на Рынку Касцюшкі прайшла акцыя супраць расійскай агрэсіі ва Украіне. Акцыю арганізавала беларуская дыяспара Беластока. Мэта — паказаць, што беларусы не падтрымліваюць дыктатара Лукашэнку, які нядаўна адкрыта прызнаў, што бярэ ўдзел у вайне.

У цэнтр Беластока выйшлі беларусы, украінцы і грамадзяне Польшчы. Усе разам яны трымалі сцягі трох краін і вялікі банер «Разам супраць агрэсіі». Прадстаўнік беларускай дыяспары Беластока Ян Абадоўскі сказаў на акцыі, што вольныя беларусы будуць пратэставаць і выказваць салідарнасць з народам Украіны.

— Мы асуджаем расійскую агрэсію і ваенныя злачынствы. Мы ганарымся беларускімі ваярамі з Палка Каліноўскага, Палка «Пагоня», Батальёна «Тэрор» і іншымі беларусамі-добраахвотнікамі, якія змагаюцца за Украіну і адстойваюць гонар беларусаў. Мы ўсім сэрцам разам з беларускімі рэйкавымі партызанамі, якія атрымалі за сваю дзейнасць вялікія турэмныя тэрміны. Мы зычым перамогі Украіне і марым аб вольнай дэмакратычнай Беларусі, — заявілі ў актыве дыяспары.

У акцыі прынялі ўдзел каля 60 чалавек. Сачыць за жыццём беларускай дыяспары з Беластоку можна ТУТ.

Антываенная акцыя ў Беластоку. Фота: MOST
Антываенная акцыя ў Беластоку. Фота: MOST
Антываенная акцыя ў Беластоку. Фота: MOST
Антываенная акцыя ў Беластоку. Фота: MOST
Антываенная акцыя ў Беластоку. Фота: MOST
Антываенная акцыя ў Беластоку. Фота: MOST
Антываенная акцыя ў Беластоку. Фота: MOST
Антываенная акцыя ў Беластоку. Фота: MOST
Антываенная акцыя ў Беластоку. Фота: MOST
Тэгі: ГалоўнаеРэпартажы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

приют для кошек

«Ситуация катастрофическая». Беларуска хочет построить в Польше модульный приют для бездомных кошек

MOST
13 кастрычніка 2026, 10:33

Кристина содержит в польском Тчеве временный дом Koci Raj, где сейчас живет около 50 бездомных кошек. Но в Польше планируют ввести новые правила, по которым во временном доме...

СИЗО в Гайновке

«Какие они блатные, если на воле работают таксистами?» Беларус провел 17 лет в тюрьме на родине, а теперь сидит в Польше

MOST
12 кастрычніка 2026, 16:01

Сергей провел в местах лишения свободы в Беларуси в общей сложности около 17 лет, а сейчас отбывает пятилетний срок в Польше. Мужчина был связан с криминальным миром 1990-х,...

пограничный контроль на границе с Литвой

«Полиции придется врать». Как беларусских водителей вербуют для перевозки мигрантов из Польши в Германию и сколько обещают

MOST
12 кастрычніка 2026, 10:30

Ярослав (имя изменено) просматривал Telegram-чаты в поисках работы. Там беларус наткнулся на вакансию, где водителю обещали от 2,5 тыс. до 5 тыс. долларов за один выезд. Мужчина написал...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты